упы́нак, -нку, м. (разм.).

Спакой.

Дома ён не знаходзіў упынку.

Без упынку — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

Балбатаць без упынку.

Не знаходзіць або не мець упынку — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.

Яна ў рабоце не мае ўпынку.

Няма ўпынку каму-чаму або на каго-што — нельга стрымаць, спыніць.

Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.

Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел. гарта́цьгарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спадзява́ццамець надзею’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Федар. 4, Ласт., Растарг., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сподзева́цца ‘тс’ (ТС), сподзе́цца ‘тс’ (там жа), спадзява́нне, спадзе́я ‘надзея’ (Нас., Ласт.). З польск. spodziewać się ‘тс’, якое з s‑po‑dziewać; аб корані гл. надзея. Карскі (1, 339) меркаваў пра ўстаўку ‑в‑ у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́баць ‘патрабаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. н.-луж. trjobaś ‘карыстацца, патрабаваць’, в.-луж. trjebaćмець патрэбу’, ‘карыстацца’, ‘патрабаваць’, серб. тро̏бати ‘патрабаваць’, славен. trebati ‘тс’. Хутчэй за ўсё, новаўтварэнне ад трэба2 (гл.), аналагічна наконт лужыцкіх слоў гл. Шустар-Шэўц, 1528. Не выключана другаснае ўтварэнне (інфінітыў) на аснове сцягненых формаў тыпу трэ́бала, гл. трэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падста́ва I ж. основа́ние ср.; по́вод м., предло́г м.;

мець ~вы — име́ть основа́ния;

п. для сва́ркі — предло́г (основа́ние, по́вод) для ссо́ры;

даць ~ву — дать по́вод

падста́ва II ж., уст. (сменные лошади) подста́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ра, ‑ы, ж.

1. Упэўненасць у чым‑н., у здзяйсненні, ажыццяўленні чаго‑н. Вера ў свае сілы. □ Вера гартавала волю, надавала мужнасці. Шамякін. Маці больш не галасіла, Хоць з мякіны хлеб пякла, Бо адчулі рукі сілу, Вера ў сэрцы ажыла. Грахоўскі. Без меры няма веры. Прыказка.

2. Перакананне ў дадатных якасцях каго‑н. Ні суцяшэння, ні пажаданняў не трэба — Не, я не страціла чыстае веры ў людзей... Тарас. Цудоўны верш, наскрозь прасякнуты верай у чалавека і болем за яго. Бярозкін.

3. Перакананне ў рэальным існаванні звышнатуральных сіл. Вера ў бога. // Рэлігійнае вучэнне; веравызнанне. Каталіцкая вера.

•••

Браць (узяць) на веру што гл. браць.

Вачам веры не даваць гл. даваць.

Мера і вера гл. мера.

Мець веру ў каго-што гл. мець.

Сімвал веры гл. сімвал.

Служыць верай і праўдай гл. служыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судзі́цца, суджуся, судзішся, судзіцца; незак.

1. Звяртацца ў суд, мець справу з судом. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее. Брыль. // Весці судовую цяжбу з кім‑н. Не бярэ ніхто да сэрца, Што ні зробяць прастачкі; З імі біцца Ці судзіцца Не заведзена ў народзе. Жычка. Казалі, што неяк сорам судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Нечым халодным, як асенняя шэрань, абдало тады Яніну ад гэтай размовы. Яна ўявіла сабе, як сорамна будзе ёй судзіцца з беднымі людзьмі. Кірэенка. Сам .. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым. Чорны.

2. Быць пад судом, мець судзімасць.

3. таксама зак. Прадвызначыцца, пашанцаваць. [Мушка-зелянушка:] — «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, — Што мяне і не сваталі ніколі?» Багдановіч.

4. Зал. да судзіць (у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предоставля́ться страд.

1. дава́цца; аддава́цца; уступа́цца;

2. дава́цца, пакіда́цца; дазваля́цца; (иметь) мець;

сло́во предоставля́ется тако́му-то сло́ва дае́цца тако́му і тако́му, сло́ва ма́е такі́ і такі́; см. предоставля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успева́ть несов.

1. (укладываться во времени) паспява́ць; (к сроку, ко времени — ещё) трапля́ць у час;

2. уст. (делать успехи) рабі́ць по́спехі; (иметь успех) мець по́спех;

3. пед. паспява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магчы́, магу, можаш, можа; пр. мог, магла, магло; незак., пераважна з інф.

1. Быць у стане, мець дастаткова сілы выканаць што‑н. Маці, маці!.. Вобраз твой пранясу я ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць, бачыць сонца, чуць людскія галасы. Ермаловіч. [Сяргей] .. прахапіўся і больш ужо заснуць не мог. Шахавец. // Мець магчымасць што‑н. зрабіць, рабіць. За яго [роднае слова] паміралі і гіблі, Каб на здзекі і глум не аддаць, Каб маглі сёння песні і гімны Пра шчаслівую долю складаць! Гілевіч. // Быць здольным здзейсніць што‑н. Мілая моладзь, слаўная моладзь Нашай бязмежнай краіны! Горы і мора можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны. Купала. [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу натрапіць. Крапіва.

2. Мець права, абавязак. [Сухадольскі:] Такім чынам, я лічу, што прапанову таварыша Гусаковіча мы не можам прыняць. Крапіва.

3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога‑н. дзеяння. Некаторым можа паказацца, што Міколку заўсёды жылося весела і бесклапотна. Лынькоў. [Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»] не маглі б з’явіцца ў маладой беларускай літаратуры, каб не было творчасці вялікіх рускіх паэтаў Жукоўскага, Пушкіна і Лермантава. Лойка.

•••

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.

Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.

Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)