Трэ, трэ’ ‘трэба’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Касп., Шат., Сержп. Казкі, Мат. Маг. 2, Арх. Вяр., Ян., ТС, ПСл, Сл. ПЗБ), сюды ж трэ́а ‘тс’ (Ян.; кобр., гродз., Кольб.), трэ́э ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), а таксама тра ‘тс’ (КСТ, Булг., Сл. Брэс.). Параўн. укр. тре, тре́а ‘тс’, палес. тра ‘тс’: йак тра, то тра (Арк.), польск. trzea, trza ‘тс’, чэш. třa, ás ‘тс’, славац. tra ‘тс’, ст.-слав. трѣ ‘тс’. У выніку рэдукцыі з трэ́ба1 (гл.) у працэсе трансфармацыі ад назоўніка да прыслоўя (Карскі, 2, 354); не выключана, што гэтаму паспрыяла гаплалогія ў найбольш частотным спалучэнні трэба было > трэ было, параўн. трэ́ было́, трэ́бло (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.), трэ́булоу < ы, Сцяцко, БММ, 2, 204), trébała ‘тс’ (Варл.), трэ́бало ‘тс’ (Клундук) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)