Вяшчува́ньня ’прараканне, прадказванне’ (Бяльк.). Назоўнік ад ітэратыўнага дзеяслова вяшчуваць, дзе у або толькі фанетычна, або пад уплывам слоў чуць, чуваць. Параўн. вяшчуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Негуля́шчая ’цяжарная’ (Ян.). Эўфемізм, характэрны для назваў, звязаных з цяжарнасцю (параўн. тоўстая, чараватая, балг. непразна і пад.); да гуля́ць ’быць вольным, незанятым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паднадо́лак ’падбіўка’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка, якую падрубліваюць’ (Інстр. I, Сцяшк. Сл.). З пад‑, на-, дол з суф. ‑ак. Параўн. падол.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малібоны ’непатрэбныя натацыі’ (карэліц., Жыв. сл.). Скажоная форма мале́бен (гл.) пры ад’ідэацыі мальбоніць. Суфікс аформіўся пад уплывам забабоны, праклёны. Гл. таксама мальбоны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меліяра́цыя ’паляпшэнне зямель шляхам асушэння і да таго пад.’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. meliōrācio ’паляпшэннe’ < meliorāre < melior ’лепшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надоў ’даўно’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. анадоу (< onogbday гл. нагды, надоечы), у якім ‑оў пад уплывам утварэнняў тыпу дамоў (Карскі 2–3, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адзе́цца ’справіць адзежу’, адзетак ’адзежа, вопратка’ (БРС, КЭС), адзетак, магчыма, пад уплывам абутак (абуць: абутак — адзець: адзетак) да дзець (гл.). Параўн. адзежа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адпачы́нак, ст.-бел. отпочинок (1557) (Нас. гіст.) < польск. odpoczynek. (Суфікс ‑ынак пад польскім уплывам — гл. Карскі 2–3, 36) (Мартынаў, SlW, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)