Адзе́цца ’справіць адзежу’, адзетак ’адзежа, вопратка’ (БРС, КЭС), адзетак, магчыма, пад уплывам абутак (абуць: абутак — адзець: адзетак) да дзець (гл.). Параўн. адзежа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)