падтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць злёгку, крыху або дадаткова. Падтачыць нож. Падтачыць сякеру.

2. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.). [Ляксандра:] — Шашаль падтачыў падрубы. Баранавых.

3. перан. Аслабіць, падарваць (сілы, здароўе і пад.). З выгляду [Люся] была змізарнелая, бляклая — як бы цяжкая хвароба падтачыла яе і яна толькі-толькі стала на ногі. Навуменка.

•••

Камар носа не падточыць гл. камар.

падтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Далучыць для падаўжэння, павелічэння чаго‑н. [Янка:] — Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.

1. што і чаго. Разм. Пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага. Прысадзіць агуркоў на градку. Прысадзіць кветак на клумбе.

2. каго-што. Разм. Зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым. Гімнасцёрка вісіць на ім як на калу. Хвароба яго вельмі прысадзіла. С. Александровіч. // Трохі асадзіць, збіць ганарлівасць, фанабэрыю. І Ксавэр Блецька .. стаў тутэйшым кааператарам, і заўсёды быў лагодны з людзьмі, і ўсе гаварылі, што яго прысадзіла ўласнае гора. Чорны.

3. што і чаго. Увесці (прысадачныя матэрыялы) у плавільную печ у працэсе плаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў. Кучар. Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!.. Гроднеў.

2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба. Быкаў.

3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў. Лойка. // З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хале́ра, ‑ы, ж.

1. Вострая інфекцыйная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам. // Эпідэмія гэтай хваробы. У вёску ўвалілася халера.

2. Разм. груб. Ужываецца як лаянкавае слова. [Рыгор:] Шпіёна ловім. Мы стаім на сваім месцы, а ён не ідзе, халера. Чорны. [Клаўдзя:] — Прызнаюся, таіла тады думачку ў сабе, што Павел ужо мой будзе, а ён... да цябе [Дуняхі], халеры, прысох. Ракітны.

•••

Адна халера — тое самае, усё роўна.

Да халеры — вельмі многа.

Халера яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).

[Лац. choléra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́біць сов., в разн. знач. осла́бить; (сделать менее натянутым — ещё) отпусти́ть; (пружину, зажим — ещё) отжа́ть;

хваро́ба ~біла яго́ сэ́рца — боле́знь осла́била его́ се́рдце;

а. ува́гу — осла́бить внима́ние;

а. дысцыплі́ну — осла́бить дисципли́ну;

а. папру́гу — осла́бить (отпусти́ть) подпру́гу;

а. га́йкі — отпусти́ть во́жжи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкава́ць сов., в разн. знач. прикова́ть;

п. вя́зня — прикова́ть у́зника;

страх ~ва́ў яго́ да ме́сца — страх прикова́л его́ к ме́сту;

хваро́баа́ла яго́ да ло́жка — боле́знь прикова́ла его́ к посте́ли;

п. да сябе́ агу́льную ўва́гу — прикова́ть к себе́ о́бщее внима́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъхвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́мжа ’пахмурнае, імглістае надвор’е’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’пошасць, напасць’ (Касп., Нік. Очерки). Рус. смал. памжа ’надвор’е (звычайна дрэннае)’, цвяр. ’санлівасць, дрымота’, пск., паўдн. ’бяда, напасць; хвароба, смерць; аб чым-н. кіслым; лаянк. чорт; аб няўдачніку’. У сувязі з апошнімі рус. значэннямі, магчыма, сюды ж адносіцца і славен. pamž, pamža ’крыкун, крыклівае дзіця’, але гэта няпэўна. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. -а ад *памжыць < мжыць (гл.). Паколькі прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, магчыма, і пранікненне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралес : шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр. праліс, польск. prałs і чэш. prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сап1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)