Сап1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)