Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел. перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр. періже, рус. прежде ’тс’ (з ц.-слав. прѣжде), ст.-слав. прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр. передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́люм (БРС, Сцяшк. МГ, Сіг.). Гэта слова засведчана ў ст.-бел. мове з XVII ст. «ходила в мниской одежи и велюмъ на голове носила» (Булыка, Запазыч.) і лічыцца запазычаннем з лац. vēlum (Булыка, там жа). Але сучаснае бел. вэ́люм хутчэй за ўсё ўзята не з лац. мовы, а з польск. welum (а гэта, зразумела, з лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́нгож ’вугор Anguilla L.’ (Крыв.). Запазычанне з польск. węgorz ’тс’ (а гэта да прасл. *ǫgorь ’тс’; гл. Брукнер, 609; Махэк₂, 667; Фасмер, 4, 146). Параўн. яшчэ вуго́р. Таксама запазычаны з польскай мовы і іншыя назвы вугра: вэ́нгер, вэнго́р, ві́нгор (Крыв.), ванго́ш, ванго́р (гл. Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 33). Формы на ‑ор, відавочна, адлюстроўваюць адаптацыю да адпаведных бел. слоў (вуго́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гале́ра (БРС, Касп.). Ст.-бел. кгалера, галера ’судна, галера’. Булыка (Запазыч., 146–147) мяркуе, што гэта слова ў ст.-бел. мове непасрэдна з польск. galera (< іт.). Рус. гале́ра (з XVII ст.) запазычана з ням. Galeere або іт. galera (так Фасмер, 1, 386). Шанскі (1, Г, 14) лічыць, што першакрыніцай рус. слова з’яўляецца хутчэй за ўсё іт. galera.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэбю́т ’дэбют’ (БРС). Рус. дебю́т, укр. дебю́т. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца франц. début ’тс’ (ад дзеяслова débuter ’выступаць, пачынаць, рабіць першы крок’; адсюль і франц. débutant ’дэбютант’ > рус. дебюта́нт > бел. дэбюта́нт, укр. дебюта́нт). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 35–36; Фасмер, 1, 490. Рус. дебюти́ровать, бел. дэбютава́ць, укр. дебютува́ти адлюстроўваюць франц. débuter, ням. debütieren (< франц.). Гл. Фасмер, 1, 491.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жава́ла ’першая пара сківіц у ракападобных, мнаганожак, насякомых’ (ТСБМ). Рус. жва́ло ’тс’, серб.-харв. жва̏ло ’сківіцы’, чэш. арг. žválo ’цыгарка’. Відаць, новая тэрміналагічная калька рус. тэрміна ў бел., хаця ўтварэнне тыпу *žьva(d)lo магло існаваць у прасл. са значэннем ’тое, чым жуюць, сківіца’, укр. жувальця ’тс’. Абмежаванасць значэння і пашырэння — у карысць новага бел. утварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахтава́ць ‘частаваць’ (Рэг. сл. Віц., Федар. 5, Сцяшк. Сл., Юрч. Сін.): трахтаваць буду мёдам і віном (валож., Песні нар. свят), сюды ж трахтава́цца ‘рыхтавацца карміць, частаваць’ (Юрч. Сін.), трахтава́ннік ‘той, хто частуе’ (Юрч. СНЛ). Запазычана са ст.-польск. traktować, trachtować ‘частаваць’ праз ст.-бел. трактовати ‘тс’ або ўтворана ад ст.-бел. трактъ ‘бяседа’ (1570 г.). Гл. трактаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́ццам, таксама бу́ццым, бу́цца, бы́дта, бы́дтам, бы́тта і інш. Укр. буцім, будьсім і г. д., рус. будто і да т. п. У бел. мове шмат розных форм. Усе яны тлумачацца вытворнымі ад дзеяслова быць у камбінацыі з рознымі часткамі. Падрабязна агляд бел. і ўсх.-слав. форм і магчымыя этымалогіі гл. Копечны, Slavia, 39 (3), 1970, 330–333.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)