Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)