Свіная рэпа ‘мальва паўночная, Malva borealis’ (Дэмб. 1, 283). Да рэпа (гл.), відавочна, па знешнім выглядзе круглых пладоў; параўн. іншыя славянскія назвы, якія таксама ў большасці выпадкаў перанесены з найменняў чаго-небудзь круглага: рус. просви́рник, проску́рки, чэш. дыял. koláčky, ciganské tvarůžky, homůlky, укр. пацьорки і г. д. (гл. Махэк, Jména, 146 і наст.). Азначэнне (гл. свіны) характарызуе пераносны характар («фігуральнасць») назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́вічак (ска́вічок) ‘мяшочак для адціскання сыру, клінок’ (лун., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Параўн. фармальна падобнае каш. skovëčk ‘бярозавы сок’, якое Борысь (SEK, 4, 285) выводзіць з першаснага *sьkovъ ад *sьkati ‘выдзяляць сок’; тады гэта ‘тое, пры дапамозе чаго выціскаюць сыроватку’. Гл. яшчэ Борысь, Etymologie, 59. Сюды ж яшчэ васкавень, васкавік, аскавень (гл.), якія, відаць, адлюстроўваюць другаснае збліжэнне з воск. Параўн. скадаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́лка ‘слой, пласт, складка чаго-небудзь’, у адну (дзве, тры) столкі — у адзін (два, тры) разы (ТСБМ), ‘слой, частка, пасма’ (Шат., Касп., Варл., Бяльк., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘пасма (валасоў)’ (Мат. Гом.), сто́лка, ство́лка, ста́лка ‘тс’ (ЛА, 4), сто́лька, столь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сто́ля ‘тс’ (там жа). Да сцяліць з чаргаваннем е/о ў корані, параўн. стол, столь. Гл. яшчэ сталка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратэ́ст ’рашучае пярэчанне супраць чаго-небудзь, заява аб нязгодзе’ (ТСБМ), ст.-бел. протестъ ’тс’ (1711 г.), протестовати (1598 г.), укр. проте́ст ’тс’, рус. проте́ст ’тс’. Адваротны дэрыват дзеяслова протестовати, адпаведніка лац. prōtestāri ’ўрачыста абвяшчаць, сведчыць’; у далейшым запазычанне з ням. Protest у сучасным значэнні, што выводзяць з італ. protesto ’апратэставанне векселя’ (ЕСУМ, 4, 609; Банькоўскі, 2, 791; Фасмер, 3, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прафе́сар ’вышэйшае вучонае званне выкладчыка і супрацоўніка вучэбных устаноў’, ’вялікі знаўца чаго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. професоръ ’настаўнік, прафесар’ (XVI–XVII стст.) праз польск. profesor (Булыка, Запазыч., 268); пасля, магчыма (але неабавязкова), праз рус. профе́ссор з ням. Professor, крыніца ў лац. professor ’публічны настаўнік’ ад profiteor ’адкрыта аб’яўляць (аб прадмеце сваіх заняткаў, аб сваёй спецыяльнасці)’ (гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́таркі ’металічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́чак ’невялікі пакет чаго-н., складзенага разам’, ’карабок запалак’ (ТСБМ), пін. па́чок ’скрынка’ (Сл. Брэс.), ветк. па́чка ’запалкі’ (Мат. Гом.), пачо́к ’пачак’ (Ян.), ст.-бел. пачка ’пакет’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. paczek, pak ’тс’, ’скрыня’ < ням. Pack, Packen ’пакет, звязка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193) < флам. pak, якія Васэрцыер (166) адсылае да лац. bāiulus ’грузчык’ < *bagi̯olos (Сольмсэн, KZ, 37, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераме́жка ’невялікая змена (напр., надвор’я)’, ’прамежак’ (Нас.), рус. цвяр., пск., каcтр. переме́жки, перемёжка ’часовае спыненне, невялікі перапынак у працы’. Да праме́жак (гл.), які паводле будовы адпавядае літ. prótarpis ’прамежак’. Мена пра- > пера- рэгіянальная “крывіцкая” асаблівасць, параўн. яшчэ рус. маск. перемежу́ток = промежу́ток ’тс’, перемеж́ье ’прамежак часу’. Утворана з пера- і мяжа (гл.) — першапачаткова ’прастора паміж межамі чаго-небудзь’, ’заканчэнне аднаго перыяду і пачатак іншага’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)