Літа́ўры ’ударны музычны інструмент’ (ТСБМ). З рус. литавры ’тс’, якое з с.-грэч. πολυταυρέα ’літаўры’ ў выніку гаплалогіі: ст.-рус. бить политавры > бить по литаврам > бить в литавры (Фасмер, 2, 501; Крукоўскі, Уплыў, 84). Брукнер (Die Slav. Fremdw. in Litauischen, Weimer, 1887, 23) рус. лексему выводзіць з літ. litaũras ’тс’, супраць чаго Мікала (Beitrage zur Kunde der indoger. Spr., Göttingen, 1895, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)