немаўля́, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.
Малое дзіця. У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. Сачанка. Не ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсмешкай свайго немаўляці! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неразві́ты, ‑ая, ‑ае.
У выразе: неразвіты сказ гл. сказ.
неразвіты́, ‑а́я, ‑о́е.
Які не дасягнуў нармальнага развіцця. Фізічна неразвітое дзіця. Развітыя здольнасці. // Які мала ведае, не мае дастатковага духоўнага развіцця. Неразвіты чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца тры месяцы. Трохмесячная камандзіроўка. // Разлічаны на тры месяцы. Трохмесячны запас гаручага.
2. Узростам у тры месяцы. Трохмесячнае дзіця.
3. Які належыць за тры месяцы. Трохмесячны аклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́хур 1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).
Ба́хур 2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́скол ’непаслухмянае дзіця’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), раско́л ’хуліган’ (Жыв. сл.), расколіна ’тс’ (Янк.), роско́л ’тс’ (ТС). Гл. раскол,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладзе́нец 1 ’грудное дзіця, немаўля’ (Нас., Яшк. Назвы, Інстр. II), ’дзіця’ (калінк., Мат. Гом.). З рус. младенец ’тс’, якое з ц.-слав., ст.-слав. младеньць (і младѣньць). Такое ж значэнне і ў макед., балг. младенец. Дывергентная інавацыя ў прасл. (параўн. прус. maldenikis ’дзіця’). Гл. малады.
Маладзе́нец 2 ’жаніх, юнак, малады чалавек’ (Мядзв., Нас., Касп.; Мікуц., Пан.; расон., в.-дзв., Шатал.), усх. мыладзе́ніц (КЭС). Польск. młodzieniec ’тс’, н.-луж. młoźeńc, в.-луж. młodźenc, чэш., славац. mládenec ’юнак, халасцяк’, славен. mladénčič, серб.-харв. мла̏денац ’тс’, ’жаніх’, макед. младенец ’жаніх’, младинец ’юнак’. Прасл. moldenьcь < прус. maldenikis ’дзіця’ > малады́ (гл.).
Маладзе́нец 3, маладзе́няц ’маладзік’ (даўг., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку намінацыі з малады месяц ’тс’ (ваўк., гарад., Сл. ПЗБ) пры ад’ідэацыі маладзе́нец ’малады чалавек’.
*Маладзе́нец 4, мыладзе́ніц ’прыпадак’ (Бяльк.). Рус. пск., смал., разан. молоденец ’тс’, ’радзімёд’. Магчыма, знаходзіцца ў генетычнай сувязі з маладзе́нец 3 (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́скрэбок ’маленькая булка хлеба з рэшты цеста’ (КСТ, Куч.); ’апошняе дзіця ў сям’і’ (КСТ). Гл. вы́скрабак ’тс’; да фанетыкі параўн. вузверыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адве́дкі, атветкі ’наведванне жанчыны, якая нядаўна нарадзіла дзіця’, адведзіны (Янк. I), атведкі ’наведванне (хворага, парадзіхі)’ (Юрч., Мядзв.). Словаўтваральная мадэль тыпу вячоркі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адве́дкі, ‑дак; адз. няма.
1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы прыйшлі ў адведкі. Гроднеў.
2. Тое, што і адведзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-дзе́, прысл.
Дзе ўздумаецца, дзе папала. [Аўдоцця Раманаўна:] — Вядома, сустракаюцца людзі, якія не пасаромеюцца абы-дзе кінуць акурак альбо паперку. Паслядовіч. Каму з бацькоў не прыемна, што яго дзіця.. не бадзяецца абы-дзе. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)