адда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; зак.

1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы, здацца; пакарыцца не супраціўляючыся.

А. на чужую волю.

2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.; захапіцца чым-н, паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары).

А. навуцы.

3. каму. Уступіць у палавую сувязь з кім-н.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца; выклікаць сабою якое-н. пачуццё.

У гарах аддалося рэха.

Боль аддаўся ў паясніцы.

5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.

Некалі аддасца.

|| незак. аддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

Д. рашуча.

2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.

Пасля ранення нага не дзейнічае.

3. на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

Лякарства на яго станоўча дзейнічае.

Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.

4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

Механізм дзейнічае безадказна.

5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

Тут дзейнічаў даўні звычай.

Дзейнічаць на нервы каму (разм.) — раздражняць каго-н.

|| зак. падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

Н. гітару.

2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

Н. прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

Н. станок.

4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

Н. на вясёлы лад.

Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак., каго-што і з дадан.

1. Правёўшы падлік, вызначыць размер, колькасць чаго-н.

Р. кошт будаўніцтва дома.

Р. канструкцыю.

2. і без дап. Прадугледзець, вызначыць, рашыць.

Р. свае магчымасці.

3. Зрабіўшы поўную выплату заробленых грошай, звольніць.

Р. з завода.

4. Правесці разлік у страі.

5. на што, для чаго (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.). Зрабіць што-н. для таго, каб выклікаць пэўную рэакцыю, вынікі.

Новы падыход у рабоце быў разлічаны на добрыя вынікі.

|| незак. разлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разлі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

производи́ть несов.

1. (совершать, делать, выполнять) рабі́ць, право́дзіць, выко́нваць;

производи́ть о́пыт рабі́ць (право́дзіць) до́след;

производи́ть подсчёт рабі́ць падлі́к;

производи́ть ремо́нт рабі́ць (выко́нваць) рамо́нт;

2. (причинять, порождать, вызывать) рабі́ць, выкліка́ць, прычыня́ць;

производи́ть впечатле́ние рабі́ць (выкліка́ць) ура́жанне;

производи́ть переполо́х выкліка́ць (рабі́ць) пярэ́палах;

3. (вырабатывать) вырабля́ць;

производи́ть проду́кцию вырабля́ць праду́кцыю;

производи́ть ты́сячи тонн пшени́цы, ржи, са́хара вырабля́ць ты́сячы тон пшані́цы, жы́та, цу́кру;

4. (рождать) нараджа́ць;

производи́ть пото́мство нараджа́ць пато́мства;

5. (в чин, звание) узво́дзіць (у чын), надава́ць чын;

производи́ть в лейтена́нты узво́дзіць у чын лейтэна́нта;

6. (устанавливать происхождение) выво́дзіць;

э́то сло́во произво́дят от гре́ческого ко́рня гэ́та сло́ва выво́дзяць ад грэ́часкага ко́раня;

свет не производи́л свет не ба́чыў;

производи́ть на свет нараджа́ць на свет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́шивать несов.

1. (обращаться с вопросом) пыта́ць (каго), пыта́цца (у каго), запы́тваць (каго), запы́твацца (у каго);

2. (просить) прасі́ць;

3. (требовать) патрабава́ць; (взыскивать) спаганя́ць;

4. (вызывать) выкліка́ць; (звать) клі́каць; (требовать) патрабава́ць; см. спроси́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Даставіць, прынесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Хлопчыкі прыцягнулі драбіну, але яе было малавата, каб дастаць на падстрэшша. Ляўданскі. Вось Яцук падхапіўся, прыцягнуў ахапак ламачча. Галіну за галінай пачаў кідаць у агонь. Лупсякоў. // Наблізіць з сілай, з якімі‑н. намаганнямі каго‑, што‑н. да каго‑, чаго‑н. Павел схапіў .. [Міхаля] за грудзі і прыцягнуў да сябе. Чарнышэвіч. Аўдоцця прыцягнула да грудзей галоўку сына, моцна прытуліла. Мележ. // Наблізіць сілай прыцяжэння, магнетызму. Магніт прыцягнуў іголку.

2. Разм. Сілаю, угаворамі прывесці куды‑н., прымусіць зайсці куды‑н. Прыцягнуць у госці. Прыцягнуць у кіно. □ [Пніцкі] прыцягнуў.. [Нахлябіча] да сына. Чорны. // Прывесці з сабой. Некаторыя з гэтых знаёмых у сваю чаргу прыцягнулі сваіх знаёмых. Маўр.

3. перан. Прывабіць, выклікаць жаданне прыйсці, прыбыць куды‑н. Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў. □ Нялюбая была .. [Веры] прафесія, а тое, што прыцягнула яе сюды — каханне да Кузьмы, пачало знікаць. Дуброўскі.

4. перан. Выклікаць жаданне, заахвоціць або прымусіць прыняць удзел у чым‑н., заняцца чым‑н., прымкнуць да чаго‑н. Прыцягнуць на свой бок. □ — Я, прызнацца, шукаў вас, каб пагаварыць і прыцягнуць да работы ў нашай беларускай першай газеце. Колас. — Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоўных нашых задач. Шамякін.

•••

Прыцягнуць да адказнасці — прымусіць адказваць за сваю дзейнасць, за свае ўчынкі.

Прыцягнуць увагувыклікаць цікавасць, прымусіць звярнуць на сябе ўвагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.

2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Апытанне падследнага, сведкі і пад. для высвятлення чаго‑н., атрымання патрэбных звестак аб кім‑, чым‑н. Выклікаць на допыт. □ Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах. Шамякін. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. // Разм. Настойлівае падрабязнае распытванне. Тут, вядома, пачаліся допыты: як і што, дзе быў, чаму загуляўся так позна? Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. Нарабіць шуму. Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых! Агняцвет. // Накрычаць на каго‑н., нагаварыць чаго‑н. рэзкім тонам. Пад канец нарады Ваўчок неяк паспакайнеў і абмяк — ці то стаміўся, ці адчуў, што залішне нашумеў. Хадкевіч.

2. перан. Прыцягнуць да сябе ўвагу, выклікаць многа размоў. Вось толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Польшчу. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)