Лебяда́1, лябяда, лібіда ’расліна лебяда звычайная, Che nopodium album L.’ пустазелле з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам’ (Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Кіс.), лобода (беласт., Сл. паўіі -зах., Бес.), лабада (Мат. Гом.; паўн.-зах., КЭС), свіная лабада (гом., Кіс.), белая лебяда ’тс’ (маг., Кіс.), лібідзіна ’адна сцябліна лебяды’ (міёр., Нар. словатв., Юрч. Вытв.). Укр. (дика, собача) лобода, рус. лобода, лебеда, польск. lebioda, в.-луж. Ιο- bodą, чэш. lebeda, славац. loboda, серб.-харв. лобода, чак. лобода, лобода, харв. кайк lobuda, балг. лобода ’лебяда’, ст.-слав. лобода ’лябеднік’. Не зусім яснае слова. Першапачаткова elb‑ odä, якое ў выніку асіміляцыі дало lebeäa і loboda, але тэарэтычна магчымым з’яўляецца і leboda (Слаўскі, 4, 90). Фасмер (2, 469) з формы leboda выводзіць lebeda (в. скл. lobódę) © з апошняга ў некаторых гаворках адбылося выраўноўванне. Такім чынам, можна прыняць прасл. leb‑/ ІоЬ‑ЦЬ, якое хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным з лац. albus, умбр. alfuбелы, светлы, ясны’, ст.-грэч. αλφός ’белая высыпка на целе’, познягрэч. άλωφής · λευκός ’тс’, αλφιτον ’ячменная мука, крупа’, алб. еір ’ячмень’ — так названа расліна паводле белай афарбоўкі лістоў яе пылком. Падобным чынам утвораны літ. balanda, лат. baluódis ’лябеднік’, якія таксама суадносяцца з baltasбелы’ (Фрэнкель, Zl’sIPh, 20, 59). Махэк₂ (323) для слав., балт. і н.-в.-ням. Melde (< Z*belde) выводзіць праеўрапейскую форму *bheleda/ʼ*bholoda. Больш падрабязна этымалагічныя версіі гл. апрача Фасмера (2, 469–470), Слаўскага (4, 89–91), Махэка₂ (323) яшчэ ў Скока (2, 312), Бязлая (2, 147), Шустэра–Шэўца (769–770). Генетычна роднаснае з лебедзь (гл.).

Лебяда́2 ’лябеднік, Atriplex hortensis L.’ (Кл.), лабада, лабоднік, лабадоўнік ’тс’ (паўн.-зах., КЭС). Укр. лобода, рус. кур. лобода, ярасл. лобуда, польск. łoboda ogrodowa, н.-луж. loboda (hoboda, oboda, obeda, loboda, lobeda, lobyda), b.- луж. loboda, чэш. lebeda, ходск. lebada, славац. lebeda, славен. loboda (прэкмурек. loboda), lebėda, leboda, серб.-харв. лобода (космецк. лобода), кайк. lob uda, макед. лобода, лобуда, (питома) лобода, балг. лобода, лобуда, лобда, лабда, ст.-слав. лобода. Да лебядаі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́лкабелы хлеб’ (Карскі 1, Сцяшк.), ’пшанічны хлеб’ (Сцяц. Нар., Вешт.), ’жытні хлеб’ (Касп., Нас., Шн.), ’бохан хлеба’ (Бяльк.). Гл. яшчэ Бесар., Федар., 2. Падрабязна агляд значэнняў Сцяц. Нар., 25 (які лічыць, што найбольш пашыранае і даўняе значэнне ’пшанічнае печыва дзецям’). Рус. бу́лка, укр. бу́лка. Лічыцца запазычаннем з польск. bułka ’тс’ (вядомае з XV ст.). Праабражэнскі, 1, 52; Брукнер, 48; Слаўскі, 1, 50; Бернекер, 100; Рудніцкі, 251; Шанскі, 1, Б, 222. Аб запазычанні сведчыць тое, што ва ўсх.-слав. мовах слова з’явілася вельмі позна: у рус. і ўкр. з XVIII ст., у бел., мабыць, таксама (няма ў Булыкі). Крыніца польскага слова не вельмі пэўная (італ.; франц. boule ’круглы хлеб’, с.-в.-ням. biule ’шышка і г. д.’, швед. bulle ’хлеб, булка і да т. п.’; Слаўскі, 1, 50). Вельмі няпэўныя версіі пра роднаснасць усх.-слав. бу́лка з булава́, булды́рь і г. д. (так Фасмер, 1, 239; там і агляд іншых параўнанняў). Да слова бу́лка параўн. яшчэ Вештарт, Лекс. Палесся, 107–110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ндыш, ла́ндаш, ла́ндуш, маг. лантуш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (Кіс., Бейл., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. ла́ндиш, ландош, рус. ла́ндыш ’тс’, польск. łanuszka, łanysz, łanka, ст.-польск. łanie uszko ’вуха лані’, што з’яўляецца перакладам сярэдневяковай назвы ландыша — Auricula cervi. Паводле Брукнера (306) і Слаўскага (4, 47–48), Унбегаўна (BSL, 52, 169), Кохмана (Kontakty, 80), ва ўсх.-слав. мовы лексема прыйшла з польскай. Няясным з’яўляецца ‑д‑ у некаторых формах, аднак Унбегаўн мяркуе, што яно — паразітычнае, а паводле народнай этымалогіі лексема збліжаецца з прыметнікам гладкі (параўн. усх.-бел., смал. глад́ыш ’ландыш’). Гл. таксама Фасмер, 2, 457; Махэк₂, 320. Інакш КЭСРЯ (233): рус. ландыш утворана ад ладьнъ ’ладан’ і суф. ‑ыш‑ > ладьнышь, у якім адбылася метатэза д і н. Сюды ж маг. ландыш белы, віц. ландышкі ’грушанка круглалістая, Pyrola rotundifolia L.’ (Кіс.), рус. перм. ландыш ’тс’ — у выніку пераносу паводле падабенства суквецця. Параўн. таксама адваротны перанос: славац. hruštička азначае ’ландыш’ (hruška — ’Pyrola’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макру́ха1 ’буйміна горкая, Cardamine amara L.’ (маг., Кіс., Інстр. II). Да мокры (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑иха, які ў дадзенай функцыі пашыраны ў паўн.-усх. беларускіх і зах.-рус. гаворках (Слаўскі, SP, 1, 75). Названа паводле таго, што на сцёблах выступае пеннае рэчыва, якое выдзяляе лічынка насякомага Philaenus spumarius (Махэк, Jména, 67).

Макру́ха2 ’зоркаўка белая, Stellaria media (L.) Vill.’ (віц., Кіс., Нас., Бяльк.), макры́ца, макрі́ца ’тс’ (гом., гродз., мін., Кіс.; Шат., Гарэц., Дэмб. 1, Рам. 8, маладз., Янк. Мат.; Жыв. сл.), макрычнік ’тс’ (барыс., Уладз.), ’лісце, націна зоркаўкі’ (Касп.), лун. мокрэз ’зоркаўка’ (Шатал.), макрэц белы, мокрэц ’тс’ (брэсц., Кіс., Янк. 2, Мат. Гом., хойн., Шатал., лельч., Нар. лекс., Жыв. сл.). Утвораны ад мокры (гл.), а мыкры́чнік — ад макры́ца. Названа паводле таго, што расліна расце ў вадзе (Махэк, Jména, 75).

Макру́ха3 ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’ (уздз., Нар. словатв.). Да мокры (гл.). Суф. ‑уха (< ‑иха) надае аўгментатыўнае адценне. Матывацыя: у перыяд дажджоў грыбы становяцца мокрымі і цвітуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́выбелы, серабрысты (пра валасы)’, ‘колеру попелу; шэры’ (ТС, Нас., Байк. і Некр., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), сівы́ ‘тс’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ, Стан.), сы́вы ‘шэры’ (Сл. Брэс.), сіве́ць ‘станавіцца сівым’ (ТСБМ). Укр. си́вий, рус. си́вый, ст.-рус. сивъ, польск. siwy, в.-луж. sywy, чэш., славац. sivý, серб.-харв. си̏в, славен. sív, балг. сив, макед. сив ‘шэры, сівы’, ст.-слав. сивъ. Прасл. *sivъ(jь) ‘сівы, светлы, русы’. Паралелі ў літ. šývas ‘светла-шэры, сівы’, ст.-прус. sywan ‘шэры’, далей у ст.-інд. śyāváh̥ ‘карычневы, цёмна-карычневы’, авест. syāva‑, асец. sau‑ ‘чорны’ (Траўтман, 306; Майргофер, 3, 384), якія працягваюць і.-е. *kʼī‑u̯o < *і.-е. kʼī‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. ‑u̯o > прасл. ‑vъ (Борысь, 549). БЕР (6, 633–635), Сной₁ (570–571), як і Покарны (540) узводзяць да і.-е. кораня *kʼei̯‑ ‘цёмны, сівы’. Фасмер (3, 617) сумняваецца ў сувязі з сіні (гл.), якую прапаноўвае Махэк₂ (543, 545), і з сіяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сілуэ́т, ‑а, М ‑эце, м.

1. Контурнае аднаколернае адлюстраванне каго‑, чаго‑н., выразанае ці намаляванае на аднатонным фоне. [Валодзя] хутка маляваў сілуэты сваіх таварышаў. Федасеенка. Прыкрыты сэрцы нашыя білетам з ленінскім, світальным сілуэтам. Вялюгін.

2. Ценявы адбітак на светлым фоне або наадварот; абрысы чаго‑н., якія віднеюцца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад. Вечарам, калі запальваецца святло, на, фіранках, як на экране, можна бачыць жаночы сілуэт. Б. Стральцоў. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты варожых танкаў. Няхай. Недзе ёсць снягі Кіліманджара — Вострай сопкі белы сілуэт... Лойка.

3. У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя абрысы, знешнія контуры якога‑н. збудавання, будынка, прадмета. Разумеюць [многія] пад хараством горада толькі прыгажосць яго знешніх форм, яго сілуэт... Карпаў. Пры рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна сур’ёзную ўвагу неабходна звярнуць на сілуэт горада. «Помнікі».

[Фр. silhouette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́мвал, ‑а, м.

Умоўнае абазначэнне, знак якога‑н. прадмета, з’явы, ідэі. Белы голуб — сімвал міру. □ І няслі мы сцяг чырвоны, — Сімвал вольнасці і працы, — Ў бойках кулямі прабіты. Броўка. І тут здарылася якраз тое, што непазбежна павінна было здарыцца. Дзядзька Пятрусь стаў для Даніка сімвалам надзей і спадзяванняў. Майхровіч. Зубр — сімвал імклівай сілы — стаў эмблемай магутнага і нястрымнага руху наперад маладой беларускай сацыялістычнай індустрыі, сімвалам «машыннай сілы краіны». В. Вольскі. // У літаратуры — мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую‑н. думку, ідэю, перажыванне. Не традыцыйная высокая муза, а народная жалейка стала сімвалам, увасабленнем паэзіі. Івашын. // Спец. Умоўнае абазначэнне якой‑н. велічыні, паняцця, прынятае той ці іншай навукай. Сімвалы хімічных элементаў.

•••

Сімвал веры — а) кароткі выклад асноўныя дагматаў хрысціянскай рэлігіі; б) перан. асноўныя перакананні.

Сімвал часу (кніжн.) — тое, што з’яўляецца найбольш тыповым для таго ці іншага часу.

[Ад грэч. symbolon — умоўны знак, прыкмета.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серабро́, ‑а, н.

1. Хімічны элемент, каштоўных высакародны бліскучы метал шаравата-белага колеру (выкарыстоўваецца для вырабу ювелірных рэчаў, пасуды, для чаканкі манет і пад.). Сплавы серабра.

2. зб. Вырабы з гэтага металу. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў. Лынькоў.

3. Дробная разменная манета са сплаву, у які ўваходзіць гэты метал або нікель. Кашалёк намацаў, серабром пабразгаў, Заходжу — паважаны купец. Панчанка.

4. перан. Што‑н. бліскучае, белае, якое колерам ці бляскам нагадвае гэты метал. Кранеш незнарок галінку — і пасыплецца проста за каўнер халоднае серабро. Гамолка. А сняжынкі падаюць чыстым серабром. Хведаровіч. / Пра сівізну. — Як гэта ён цябе?.. — не зразумеў Сымон і заскроб чорнымі пальцамі серабро сівізны. Нікановіч. // Белы з бляскам колер, афарбоўка чаго‑н. Месяц, яркі і круглы, абліў хвойнік расплаўленым серабром. Бядуля.

5. перан. Меладычнасць, звонкасць (голасу, гуку і пад.). На адгоне квартала — рассыпалася серабро сігнальнага званка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабло́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Прылада ў выглядзе лекала, патрона і інш., па якой штампуюцца аднолькавыя па форме, памеру і пад. вырабы. Выразаць шаблон. □ Выконваючы першую самастойную работу, .. [Міхал Гуд] раптам прапанаваў зрабіць металічны шаблон для раздзелкі карнізаў унутраных вуглоў будынкаў. Харкевіч. // Прыстасаванне, інструмент для праверкі правільнасці формы і памеру гатовых вырабаў. Разьбовы шаблон. Радыусныя шаблоны. □ Напарніца Ніны Валянціна Пархоц бярэ цэлулоідны празрысты шаблон і накладае на экран. «Маладосць».

2. ‑у; перан. Неадабр. Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць; штамп. [Захараў:] — Нас, членаў бюро, непакоіць, што ў вас пачаў выпрацоўвацца трафарэт, шаблон у рабоце. Сіўцоў. Можна было б пахваліць аўтара [А. Вярцінскага] і за разнастайнасць саміх тыпаў верша, якімі ён карыстаецца: тут і класічная рыфмаваная сілаба-тоніка, і белы верш, і верлібр. У гэтым таксама відаць імкненне быць арыгінальным, пазбягаць аднапланавасці і паэтычных шаблонаў. Бугаёў.

3. ‑а. Спец. Чарцёж архітэктурнай дэталі ў натуральную велічыню.

[Ням. Schablone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сы, лы́сый, лэ́сы ’які мае лысіну, белую пляму на лбе’, ’голы, пазбаўлены расліннасці’ (Нас., Багд., Булг., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. лысый ’тс’, драг. лэ́сы ’назва танца’ (Нар. словатв.), лысько ’лысы чалавек’ (ТС). Укр. ли́сий, рус. лы́сый, польск. łysy, луж. łysy, чэш., славац. lysý, славен. lȋs, серб.-харв. ли̑с, макед. лис ’тс’, балг. лис ’тс’, ’светлаваты’. Прасл. lysъ ’пазбаўлены валасоў, голы’, ’без расліннасці’, ’светлы, ясны, бліскучы, з белай плямай’ (Слаўскі, 5, 431–433), якому адпавядаюць: літ. lū́šis, лат. lũsis, ст.-прус. luysis ’рысь’, ст.-грэч. λύγξ, ст.-в.-ням. luhs ’тс’, ст.-інд. rúśan, rúśant‑ ’светлы, белы’, арм. lois ’святло’, lusin ’месяц’, lusn ’бяльмо’, — і.-е. *leu̯kʼ‑ (паралельнае да leuk‑ ’свяціць’, ’светлы’), якое пад уплывам экспрэсіўнасці (Махэк₂, 345) падоўжыла карэнную галосную ў ‑ū‑ > ‑y‑. Такім чынам, першасным было значэнне ’белая пляма’, а ’голы’ — другаснае. Роднаснае да луч, лучына, луна (гл.) (Фасмер, 2, 542; БЕР, 3, 418–419; Шустар-Шэўц, 11, 793; Бязлай, 2, 143). Сюды ж лысаты, лысаваты ’чалавек з лысінай’, ’жывёла з белай плямай’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)