бе́лы, -ая, -ае.

1. Які мае колер снегу, малака, крэйды.

Б. конь.

Белая бяроза.

2. Светлы, ясны.

Белыя ночы.

3. Варожы савецкай уладзе, контррэвалюцыйны.

Белая армія.

Разгром белых (наз.).

4. Які мае светлы колер скуры (пра ра́су¹).

Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.

Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.

Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́лы бе́лая бе́лае бе́лыя
Р. бе́лага бе́лай
бе́лае
бе́лага бе́лых
Д. бе́ламу бе́лай бе́ламу бе́лым
В. бе́лы (неадуш.)
бе́лага (адуш.)
бе́лую бе́лае бе́лыя (неадуш.)
бе́лых (адуш.)
Т. бе́лым бе́лай
бе́лаю
бе́лым бе́лымі
М. бе́лым бе́лай бе́лым бе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бе́лы в разн. знач. бе́лый;

б. снег — бе́лый снег;

б. хлеб — бе́лый хлеб;

б. афіцэ́р — бе́лый офице́р;

бе́лая гва́рдыя — бе́лая гва́рдия;

бе́лыя крывяны́я ша́рыкі — бе́лые кровяны́е ша́рики;

бе́лае мя́са — бе́лое мя́со;

бе́лая гара́чка — бе́лая горя́чка;

бе́лая ра́са — бе́лая ра́са;

б. біле́т — бе́лый биле́т;

б. верш — бе́лый стих;

бе́лыя но́чы — бе́лые но́чи;

б. грыб — бе́лый гриб;

бе́лае зо́лата — бе́лое зо́лото;

бе́лае духаве́нства — бе́лое духове́нство;

б. ву́галь — бе́лый у́голь;

бе́лая пля́ма — бе́лое пятно́;

б. свет — бе́лый свет;

рабі́ць бе́лае чо́рным — де́лать бе́лое чёрным;

сяро́д бе́лага дня — среди́ (средь) бе́лого дня;

шы́та бе́лымі ні́ткамі — ши́то бе́лыми ни́тками;

бе́лая варо́на — бе́лая воро́на;

я́сна, як б. дзенья́сно, как бе́лый день;

све́ту бе́лага не ба́чыць — све́та бе́лого не ви́деть;

бе́лая косць (ко́стка) — бе́лая кость;

у б. свет як у капе́йку — в бе́лый свет как в копе́йку;

ка́зка пра бе́лага бычка́погов. ска́зка про бе́лого бычка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае колер снегу, малака; проціл. чорны. Пад высокімі белымі хмаркамі кружыліся буслы. Брыль. Стаіць мой сад пад белым цветам. Цётка. А па вогнішчы імчыцца Белы конь. Чарот. / у знач. наз. бе́лае, ‑ага, н. Дзяўчынка ў белым. □ Вішні ў белае беляцца І распускаюцца слівы. Калачынскі. [Старыя людзі] расказвалі, як адна рэч ператваралася часамі ў другую, белае рабілася чорным. Колас. // З моцна пасівелымі валасамі. Даглядаў пчол цэлы дзень Той, каго любяць дзеці, — Такі белы, белы дзед. Куляшоў. // Збляднелы. Не заплецены косы, Стан танклявай травінкі, Спахмурнелыя вочы, Белы твар, — ні крывіцкі. Броўка. [Ксёндз] увесь дрыжаў і быў белы, як палатно. Чарнышэвіч. // Дагледжаны, чысты, чыста памыты. Агранома хваляць не за белыя рукі. Прыказка. Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела. Прыказка. // Які мае светлы колер. Белы хлеб. Белы пясок.

2. Светлы, ясны. Ды хіба ў памяці сатрэцца Той белы ранак, і сяло. Гілевіч. У акно пазірае белая месячная ноч. Мележ.

3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжываецца ў значэнні: контррэвалюцыйны, варожы Савецкай уладзе; проціл. чырвоны. Белая армія. Белая гвардыя. Белы тэрор. Белая банда. Белыя генералы. / у знач. наз. бе́лыя, ‑ых; адз. бе́лы, ‑ага, м. І ўсё ж цікавей было слухаць, як білі Чырвоныя коннікі полчышчы белых. Панчанка.

4. у знач. наз. бе́лыя, ‑ых. Светлыя фігуры ў шахматах і шашках. Ход белых. Белыя пачынаюць і робяць нічыю.

5. Які мае белы колер скуры (пра расу). Да яго, чорнага хлопчыка, ніколі не адносіліся так сардэчна белыя людзі. Бяганская. / у знач. наз. бе́лыя, ‑ых; адз. бе́лы, ‑ага, м. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

6. Як састаўная частка некаторых заалагічных, батанічных, хімічных і інш. назваў. Белы мядзведзь. Белы лебедзь. Белая акацыя. Белы грыб. Белая гліна.

•••

Белае мяса гл. мяса.

Белая гарачка гл. гарачка.

Белая пляма гл. пляма.

Белая раса гл. раса.

Белы білет гл. білет.

Белы верш гл. верш.

Белы вугаль гл. вугаль.

Белы свет гл. свет.

Белыя ночы гл. ноч.

Белая косць (костка) гл. косць.

Белым днём гл. дзень.

Зрабіць белае чорным гл. зрабіць.

Казка пра белага бычка гл. казка.

Пайсці (падацца) у белы свет гл. пайсці.

Пусціць па белым свеце гл. пусціць.

Свету белага не бачыць гл. бачыць.

Свету белага не відаць гл. відаць.

Сярод белага дня гл. дзень.

У белы свет як у капейку гл. свет.

Чорным па беламу напісана гл. напісаны.

Шыта белымі віткамі гл. шыты.

Як дзень белы гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бе́лы. Рус. бе́лый, укр. бі́лий, польск. biały, чэш. bílý, ст.-слав. бѣлъ, балг. бял, серб.-харв. бе̏о, бе̑ли і г. д. Прасл. bělъбелы’. Роднасныя і.-е. формы: ст.-інд. bhālam ’бляск’, bhāti свеціць, ззяе’, літ. báltasбелы’ і інш. І.‑е. корань *bhā‑ ’свяціць, ззяць’. Бернекер, 55; Праабражэнскі, 1, 59–60; Фасмер, 1, 149; Траўтман, 29; Брукнер, 24; Слаўскі, 1, 31. Да стылістычнай семантыкі слав. bělъбелы’ гл. Мастрэлі, RicS, 2, 92–100. Як экспрэсіўнае ўтварэнне са складанай суфіксацыяй сюды адносіцца белехкаце́ць ’бялецца’ (Сцяц.) < *běl‑exъ‑k‑ot‑ěti (або *běl‑exъ‑k‑ъt‑ěti). Далей сюды адносіцца бельё, белё, бяллё ’бялізна’ (гл. бялі́зна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́лы-бялю́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́лы-бялю́ткі бе́лы-бялю́ткая бе́лы-бялю́ткае бе́лы-бялю́ткія
Р. бе́лы-бялю́ткага бе́лы-бялю́ткай
бе́лы-бялю́ткае
бе́лы-бялю́ткага бе́лы-бялю́ткіх
Д. бе́лы-бялю́ткаму бе́лы-бялю́ткай бе́лы-бялю́ткаму бе́лы-бялю́ткім
В. бе́лы-бялю́ткі (неадуш.)
бе́лы-бялю́ткага (адуш.)
бе́лы-бялю́ткую бе́лы-бялю́ткае бе́лы-бялю́ткія (неадуш.)
бе́лы-бялю́ткіх (адуш.)
Т. бе́лы-бялю́ткім бе́лы-бялю́ткай
бе́лы-бялю́ткаю
бе́лы-бялю́ткім бе́лы-бялю́ткімі
М. бе́лы-бялю́ткім бе́лы-бялю́ткай бе́лы-бялю́ткім бе́лы-бялю́ткіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сне́жна-бе́лы сне́жно-бе́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чырво́на-бе́лы кра́сно-бе́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рна-бе́лы чёрно-бе́лый;

~лая фатагра́фія — чёрно-бе́лая фотогра́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хало́дна-бе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хало́дна-бе́лы хало́дна-бе́лая хало́дна-бе́лае хало́дна-бе́лыя
Р. хало́дна-бе́лага хало́дна-бе́лай
хало́дна-бе́лае
хало́дна-бе́лага хало́дна-бе́лых
Д. хало́дна-бе́ламу хало́дна-бе́лай хало́дна-бе́ламу хало́дна-бе́лым
В. хало́дна-бе́лы (неадуш.)
хало́дна-бе́лага (адуш.)
хало́дна-бе́лую хало́дна-бе́лае хало́дна-бе́лыя (неадуш.)
хало́дна-бе́лых (адуш.)
Т. хало́дна-бе́лым хало́дна-бе́лай
хало́дна-бе́лаю
хало́дна-бе́лым хало́дна-бе́лымі
М. хало́дна-бе́лым хало́дна-бе́лай хало́дна-бе́лым хало́дна-бе́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)