Ашамётак ’нерухавае дзіця, адзетае ў рыззё не свайго памеру’ (КЭС, лаг.). Ад шамятаць ’выдаваць ’прыглушаныя гукі; ціха есці; рваць што-небудзь на дробныя кавалачкі і інш.’, параўн. рус. шеметать ’праводзіць час без справы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус. дыял. ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бка ’баба-знахарка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блясна́ (БРС). Рус. блесна́ ’тс’. Фасмер, 1, 174 (а перад ім Буга, РФВ, 70, 101), указвае на сувязь з літ. blìzgė ’тс’. Няпэўна. Хутчэй, як лічыць Шанскі, 1, Б, 138, ад blěskъ ’бляск’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжо́ўнік ’агрэст’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. крижовник, рус. крыжовник ’тс’. Паводле Фасмера (2, 388), калька з ням. Krisdohre («Хрыстоў цёрн») у польск. krzyzownik, адкуль усходнеславянскія назвы. Вельмі праблематычна. Параўн. Слаўскі, 3, 261–262.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́вачка 1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).
Ла́вачка 2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́жаны, лажаныя пчолы ’пчолы з выбраным мёдам’ (Нас.), ст.-бел. лажоный (1529 г.), ст.-рус. лаженый (XII ст.) ’вынуты’ (г. зн. ’вулей, у які ўжо лазілі’) (Фасмер, 2, 448). Да лазіць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажніца ’спальня’, ’адпачывальня’ (Нас., Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), укр. ложниця, рус. ложница, ст.-польск. łożnica, чэш. ložnice, славен. lężnica ’тс’, серб.-харв. ложница ’спальня’, ’пасцель’, балг. ложница. Прасл. Іогьпіса. Да лажыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лак ’раствор смол, эфіраў цэлюлозы, якім пакрываюць паверхню прадметаў, робячы яе бліскучай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе лак ’тс’ < ням. Lack, гал. lak, франц. laque < іт. lacca < араб. lakk (Фасмер, 2, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́сціцца, ласціць ’выяўляць (да каго-небудзь) ласку, лагоднасць’, ’падлашчвацца, падлізвацца’ (Бяльк., Яруш., Нас., Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. ластитися ’лашчыцца’, паўн.-рус. ластить(ся) ’тс’. Да ласка (гл.). Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 463.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)