шанц, ‑у, м.

Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе. Мележ. — Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Абл. Шапнуць. Потым .. [жанчыны] хітравата пераміргнуліся, нешта шапарнулі адна адной, і смуглявая пайшла ў дальні кут, дзе на прапыленай паліцы ляжала з дзесятак вагонаў. Лынькоў. Рачкоўскі выбраў зручны момант і неўзаметку ад усіх шапарнуў.. [Карызну]: — У мяне будзеш абедаць... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Карэнчык] нават намерыўся нешта сказаць, але з губ сарвалася адно толькі шыканне. Колас. Гоман, што прабіваўся там-сям, адразу апаў, але ў суседнім пакоі хтосьці гаманіў. На яго кінуліся нецярплівае шыканне, галасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Загугу́ля ’бульбяная бабка’ (Мат. Гом.). Рус. загогу́ля ’выгін, крывізна’, дыял. ’патаўшчэнне’, перан. дыял.нешта незвычайнае, манернае (выраз, чалавек)’. Фасмер (2, 73) тлумачыць загогулина з гогуля, якое параўноўваецца з польск. gogólła ’зерне плода’ (у Слаўскага, 1, 310, gogołka ’завязь’). Для бел. значэння істотна ўлічыць рус. алан. гого́лька ’талакно на вадзе з маслам’, гого́лья ’камячкі мукі ў рэдкім растворы з аўса для бліноў’, балг. гага́лка ’від галубцоў’ (Гераў). Слаўскі лічыць, што ў gogołka рэдуплікацыя тыпу по‑пел. Сярод паралелей без рэдуплікацыі галушка (гл.). Першапачатковы корань, па Слаўскаму, *gol‑нешта голае’. Семантычна гэта не бездакорна. Параўн. яшчэ рус. дан. гугу́ля ’груз’. Ці не трэба ў назвах ежы ўбачыць значэнне ’нешта патоўшчанае, як гуз’, якое можа быць зыходным і для назваў завязі ў польск. і чэш., мар. gagalka ’завязь’, балг. дыял. гага́лка ’авечы кал у выглядзе галачак’, гоголица ’друк з натуральнай булавешкай’? Параўн. таксама гуля, гула, гуз, гала. Тады рэдуплікацыя «ўзмацняе» першаснае значэнне ’патаўшчэнне, жаўлак, гуз’, як і прэфіксацыя: гу́ля ’гуз, шар, гала’ > гугу́ля > загугу́ля. Гуля, гула з прасл. gula. Трубачоў, Эт. сл., 7, 169–170; БЕР, 1, 222, 259; Махэк₂, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакота, ст.-бел. лакота ’ласунак’ (1596 г.), рус. алкота ’голад’, ц.-слав. алкота, ст.-чэш. lakota ’скупасць, прагнасць да ежы’, ст.-слав. лакота ’прагнасць, скупасць’салькота. Запазычанне са ст.-польск. /а£о/а < сканкрэтызаванае прасл. olkotaнешта смачнае’ з абстрактнага ’прагнасць, пражэрлівасць’ (Слаўскі, 4, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́на ’сям’я’, ’радня’, ’родзічы і сваякі’ (ТСБМ, Касп., Шн. 3, Ян., Янк., Мат. Гом.), родзі́на ’радня; нешта блізкае, падобнае’ (ТС), ’сям’я і сваякі’ (Варл.). Даўняе запазычанне з польскай мовы, фіксуецца ў Скарыны (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), параўн. польск. rodzina ’тс’ (< чэш. rodina), ст.-бел. родина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

Вывучыць у.

Не зрабіў урокаў.

Складаны ў.

На заўтра ў мяне многа ўрокаў.

2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

У. роднай мовы.

Званок на ў., з урока.

Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).

3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).

Выканаць дзённы ў.

4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

Урокі гісторыі.

Атрымаць добры ў.

Гэта табе будзе ў. надалей.

Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

Браць урокі музыкі.

Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. каго-што. Зрабіць нанава, іначай, іншым.

Перарабіць канцоўку п’есы.

П. чый-н. характар.

2. што на што, у што. Зрабіць з чаго-н. аднаго нешта іншае.

Багацце на шчасце не пераробіш (прыказка).

3. Папрацаваць больш, чым трэба.

П. дзве гадзіны.

4. Працуючы вельмі многа, ператаміцца (разм.).

5. што. Зрабіць усё, многае.

П. многа работы за дзень.

6. што і чаго. Зазнаць усякай працы, нарабіцца (разм.).

Чаго ён толькі не перарабіў за сваё жыццё.

|| незак. перарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пераро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́весь (нёвісь) ’невядома, немаведама’: невісь што дзеаыць (Яўс.), невець ’тс’ : невець колько (Сл. ПЗБ), нівісь ’тс’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), з *невѣсть, гл. ведаць. Сюды ж нёвешчынанешта незвычайнае, рэдкае, экзотыка’ (ТС), якому фармальна і этымалагічна адпавядае серб.-харв. невештина ’няўмельства, няўдаласць’ (ад нёвешт ’няўмелы, нялоўкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)