Варажбі́тчараўнік’ (Гарэц., КЭС, Яруш.), варажбітка ’чараўніца’ (Шн., 2, Яруш., Сцяшк. МГ). Да варажба (як барацьба > барацьбіт). Аб суфіксацыі гл. Кіт., SSlav., 2, 1956, 365–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лалы́н ’песня, якая спявалася ў час спектакля лялек’ (Ніколькі, Міф.), лалыншчык ’валачобнік, чараўнік’ (Кар., 1, 1904, 130) паходзяць з літ. laläuti ’спяваць’, lalaunińkas ’валачобнік, які спявае на Пасху’ (Патабня, Веснянка, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калмы́к ’касмыль’ (стаўб., З нар. сл.). Дакладных адпаведнікаў няма. Фармальна суадносіцца з смал. калмыкчараўнік’ і, магчыма, укр. калмичити ’змочваць снапы ў вадкай гліне перад пакрыццём даху’ (адносна ўкр. слова параўн. яшчэ калматы). Што датычыць семантыкі, можна думаць, што супастаўленне бел. і смал. слова цалкам магчымае. Сувязь семем ’касмыль’ і ’чараўнік’ уяўляецца натуральнай, параўн. валаг. космачиха ’ведзьма’ (параўн. таксама падобныя семантычныя паралелі пад калдун1). У любым выпадку калмык ’касмыль’ неабходна кваліфікаваць як беларускую інавацыю з няясным статусам, паколькі смал. прыклад неістотны з пункту погляду лінгвагеаграфіі. Цікава, аднак, дапусціць, што гэтыя прыклады, магчыма, сведчаць аб даўнейшай актыўнасці асновы калм‑, а таксама актыўнасці семантычнай мадэлі ’кудлаты’, ’чараўнік’ або падобнай да гэтай. Словаўтваральна лексема не вельмі зразумелая. Дакладны суфіксальны адпаведнік у бел. касмык і, магчыма, ва ўкр. космик ’тс’, адносна ўтварэння параўн. космак, космок, памянш., паводле Грынчэнкі, ад косом ’касмыль’. Няясна, як суадносіцца разглядаемае слова і полац. хамлы́к, хамла́к ’тс’ (Суднік, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маг, ‑а, м.

1. Той, хто нібыта валодае тайнамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колду́н этн., перен. вядзьма́к, род. ведзьмака́ м., вядзьма́р, род. ведзьмара́ м.; (волшебник) чарадзе́й, -дзе́я м., чараўні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назваць бел. камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал. калмыкчараўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бжа, лю́бша ’замова на каханне’, ’нагаворнае зелле’ (Гарэц.), ’ятрышнік, зязюлька плямістая, Orchis maculala L.’ (Растарг.), ’чараўнік, Platanthera bifolia L. C. Rich’ (Кіс.). Укр. любжа ’ятрышнік’, рус. смал., арл., кур. любжа ’ятрышнік’, ’чараўнік’. Утворана ад любіць (Сцяцко, Афікс. наз., 79). Матывацыя (Махэк, Jména, 299): расліна мае два клубні, якія нагадваюць яйцы, таму існавала павер’е, што прырода нібыта сама ўказала на тое, што гэта расліна служыць для павышэння патэнцыі (параўн. чэш. vstavač, польск. storczyk), выклікаючы каханне. Іншыя назвы звязаны з зязюляй (параўн. бел. зязюлька, чэш. žežhulka, zezulka, kukačka), бо яна (паводле фальклорных песень) мае адносіны да кахання і плоднасці. Прасл. lʼubьža (Трубачоў, Эт. сл., 15, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарадзе́й, ‑я, м.

1. Чараўнік, вядзьмар. Радзіся ты прарок ці чарадзей, А добры сад не вырасціш за дзень. Бічэль-Загнетава.

2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе, чаруе чым‑н. — Ты, чарадзей, Ваня! — узнёсла вымавіла.. [Калашнікава], гледзячы на тонкую работу мастака. Новікаў. Ён [канькабежац] чарадзей. Сваім каньком — Вось гэта, бач, сенсацыя! — Зімою высякае гром... Вясновы гром авацыі. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ріда ’дрэнь’ (Бяльк.). Кантэкст: «Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш!» Відавочна, тое ж, што і рус. а́ред ’вельмі стары чалавек, стары скнара, буркун, злы чараўнік’, паходжанне якога спрэчнае (гл. Фасмер, 1, 85: магчыма, ад біблейскага імя Ίάρεδ; параўн. яшчэ Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 122) і якое ўжываецца і як лаянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)