чараўні́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чараўні́к чараўнікі́
Р. чараўніка́ чараўніко́ў
Д. чараўніку́ чараўніка́м
В. чараўніка́ чараўніко́ў
Т. чараўніко́м чараўніка́мі
М. чараўніку́ чараўніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чараўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. У казках і павер’ях: той, хто валодае чарамі; вядзьмар.

Злы ч. ператварае чалавека ў жабу.

2. Знахар, лекар.

3. перан. Чалавек, здольны захапіць чым-н., зачараваць.

Ч. слова.

Ч. беларускай паэзіі.

|| ж. чараўні́ца, -ы, ДМі́цы, мн. -ы, -ні́ц.

|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чараўні́к, -ка́ м.

1. волше́бник, колду́н, чароде́й, чаровни́к, куде́сник;

2. зна́харь;

3. перен. чароде́й, чаровни́к, куде́сник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чараўні́к, ‑а, м.

1. У казках і павер’ях — той, хто можа чараваць, валодае чарамі; вядзьмар. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань... Шахавец. І Харытон Шчыт, маленькі, ужо сагнуты гадамі, у пацямнелым скураным фартуху, снуючы па кузні ў гэтым дрыготкім святле, быў падобны на чараўніка з казкі. Хадкевіч.

2. Знахар. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

3. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым‑н. Чараўнік слова. □ І яшчэ многімі сваімі творамі здзіўляў, зачароўваў, радаваў і хваляваў мяне гэты чараўнік паэзіі [Аркадзь Куляшоў]. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараўнік, чарадзей, чарадзейнік, вядзьмак, вядзьмар, шаман; маг, чарнакніжнік (кніжн. уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чараўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. гл. чараўнік.

2. перан. Пра вельмі прыгожую жанчыну.

|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.

М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які шэпчацца.

2. перан. Пляткар, распаўсюджвальнік чутак.

3. Знахар, чараўнік (уст.).

|| ж. шапту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́бка ж., бот. чараўні́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Вядзьмар, чараўнік.

2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым-н.

|| ж. чарадзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. чарадзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)