Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)