Наўспя́чча з няясным значэннем, тлумачыцца як ’выкінуць нагамі’ (Растарг.). Магчыма, да выспятак ’удар нагой’ (гл.), параўн. укр. ўспятки ’абцасы’, або да іншага дэрывата ад пята, пятка, што значыў хутчэй за ўсё ’выбрык, удар нагой назад (напр., у каня)’ (*ус‑пятье?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анцы́пар ’д’ябал’ (Касп.). Магчыма, кантамінацыя анціхрыст (гл. антыхрыст), люцыпар (Люцыфер), Анісіфар (Онисифоръ — Успенскі, Труды знак., 5, 487), а магчыма, і назвы зоркі на захадзе Antifer, улічваючы, што Люцыфер — старая назва Венеры (ССРЛЯ), назва зоркі тлумачыцца як лац. слова паводле ўзору Люцыфер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рзаць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’ (лях., свісл., пін., Араш. і інш.), ‘тузаць, торгаць’, ‘кляваць (пра рыбу)’ (ТС), ‘выцягваць, выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі яе зольнай вадой, лугам’ (ТС; лях., Сл. ПЗБ). Суадноснае з ту́рзаць (гл.), варыянтнасць асновы тлумачыцца экспрэсіўным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахра́пнік ’зацяжны дождж’ (Ян.). Тлумачыцца, як пераноснае ўжыванне, відаць, ад нахрапнік ’нахабнік’: Вот ужэ дождж, такі нахрапнік, погноіць усе (там жа, 212), параўн. рус. нахрапник ’бессаромны чалавек, нахабнік’; аднак не выключана, што ў аснове дзеяслоў накра́пваць ’патроху капаць’, ад кра́паць ’капаць, імжэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ўка1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.

Ні́ўка2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рстацца1 ’дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свір ‘вага ў студні з жураўлём’ (Касп.; швянч., ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. svir̃tis ‘калодзежны журавель’. Гл. свер, асвер; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца запазычаннем з розных крыніц (гл. Анікін, Опыт, 91) і адлюстроўвае аблаўтныя адносіны ў балтыйскіх мовах (Краўчук, Лекс. балтызмы, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́раб, орап (*вораб, *ворап) ’рабіна’ (Жыв. сл.). Да рабіна (гл.). Словаўтваральная структура тлумачыцца тым, што галіны рабіны пакрыты ягадамі, нібы чырвоным снегам. Параўн. вокідзь, окідзь — пра снег на галінах. Тады о́раб (вораб) да *o‑ręb‑ь < rębiti < rębъ. Гл. рабы, ад якога паходзіць і рабіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)