разли́ть сов., прям., перен. разлі́ць, мног. паразліва́ць;
◊
их не разольёшь водо́й іх вадо́й не разліе́ш; см. разлива́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разліць усё, многае. Гаранскі паразліваў у крышталёвыя чаркі бальзам. Сабаленка. Прыходзіў.. Анатоль сюды зацемна, а ўставаў рана, але кожны раз, калі ішоў мыцца ў нейкі закутачак у канцы калідора, там былопоўна вады, мусіць, паразлівалі шафёры.. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паналіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. □ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.
2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ць, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; налі́ў, -ліла́, -ліло́; налі́; -лі́ты; зак.
1. што і чаго. Уліць або, уліваючы, напоўніць што-н.
Н. кубак кавы.
2. без дап. Тое, што і наліцца (у 4 знач.; разм.).
Жыта ўжо наліло.
3. перан.; што. Напоўніць якой-н. якасцю, якім-н. пачуццём, адчуваннем.
4. чаго. Разліць па паверхні.
Н. на стол малака.
5. чаго. Вырабіць, падрыхтаваць ліццём нейкую колькасць чаго-н.
Н. свінцовых куль.
|| незак. наліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. налі́ў, -лі́ву, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.
1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.
А. воз са снапамі.
А. збан з малаком.
2. Павярнуць назад, убок.
А. твар да суседа.
3. Накіраваць, пусціць у абарот.
А. капітал.
4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.
А. здарэнне ў жарт.
5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.
А. у воўка.
А. у камень.
6. Схіліць да чаго-н.
А. у сваю веру.
7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).
А. справу на сваю карысць.
|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуць ’праліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскагща ’плюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. плисвам, плискам ’плёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліскаi̯ (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс /?/-, варыянт зыходнага кораня *реІ‑/*роі‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шкада́,
1. безас. у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго‑, чаго‑н. Ай, танцоры! Ай, музыкі! Пашкадуйце чаравікаў, Пашкадуйце свае ногі, Калі не шкада падлогі! Танк. Шуру шкада падсякаць гонкія, прыгожыя бярозкі. Навуменка.
2. безас. у знач. вык., чаго або з інф. Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што‑н. [Іліко:] — Сімон казаў, што яму нічога не шкада для мяне. Так ён мяне любіць. Самуйлёнак. Кроў не вада, разліць шкада. Прымаўка.
3. у знач. пабочн. На жаль. Прыехаць, шкада, часу няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; зак., што.
Разліць. — Каб у бацюшкі ў засеках поўна было, — прыгаворваў Габрусь, калі бацюшка нагінаўся сербануць з чаркі, каб не праліць «жывой вадзіцы»... Чарот. — Не забудзь жа, хлопча, тры карабкі з паловай, — затыкаючы анучкай каністру, заклапочана гаварыла бабка Ганна. — Ды глядзі ж не пралі па дарозе. Аляхновіч. // перан. Выпраменьваць, пашыраць навокал (святло, гукі і пад.).
•••
Праліць кроў чыю — параніць, забіць каго‑н.
Праліць пот — папрацаваць.
Праліць (сваю) кроў за каго-што — ахвяраваць жыццё або быць параненым, змагаючыся за каго‑, што‑н.
Праліць святло на што — растлумачыць што‑н., зрабіць ясным, зразумелым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распляска́ць 1, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.
1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер. / у перан. ужыв. І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз. Пысін.
2. перан. Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка. П. Ткачоў.
распляска́ць 2, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.
Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку. Сабаленка. Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам]. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́ў, ‑ліву, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разліваць — разліць (у 2 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разлівацца — разліцца (у 2, 3 і 4 знач.). І ў гэтым разліве пяшчоты, дзіцячай ласкі .. [Галя] адчула, што ўжо не можа быць без яго, без хлопчыка, які ёй стаў такі родны. Сабаленка.
3. Выхад з берагоў ракі, возера; паводка. Мне не часта даводзілася бачыць Дняпро ў час яго разліву, ды яшчэ ў такую слаўную ранішнюю пару... Ракітны. // Веснавая вада, а таксама прастора, залітая вадой. [Раўбіч:] — Паколькі пачнём вясной, а разліў .. часам дасягае шасці вёрст ушыркі — гэта дасць вам неабходны спакой на той час, пакуль мы будзем наводзіць парадак. Караткевіч. Пешаходы сцішалі свае таропкія крокі, спыняліся на мосце і, любуючыся шырокім разлівам, прыслухоўваліся: ні то гэта шуміць веснавая вада, ні то тое новае, што ідзе разам з вясной. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)