Мяце́ж ’стыхійнае, узброенае паўстанне’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’разбой, сумятня, знішчэнне’, ’завея, мяцеліца’ (ТС), мяцежа́ ’паўстанне’ (валож., Сл. ПЗБ), мяцежыць ’трывожыць, прыводзіць у замяшанне’ (Нар. Гом.). Укр. меті́ж, ст.-чэш. mětež, славац. mätež ’сумятня’, славен. mȇtež ’бура, мяцеліца’, серб.-харв. ме́теж, макед. метеж, балг. мете́ж, ст.-слав. многомѧтеѫенъ, чэхаслав. мѧтежь ’мяцеж’. Прасл. mętezь: mętezь (Варбат, Слав. языкозн. VII Междунар. съезд, M., 1973, 95), утворанае ад męsti (рус. мясти́ ’прыводзіць у сумятню’, ст.-рус. мястиперамешваць’ (XII ст.), ’блытаць’, ’падбухторваць’, ’мітрэнжыць’, ’грэбаваць’, н.-луж. měsć, в.-луж. mjasć, чэш. másti, славац. miasť, славен. mę́sti ’тс’, серб.-харв. ме́сти ’збіваць масла’, ме́сти се ’блытацца, бударажыць’) (Бернекер, 2, 44; Фасмер, 3, 31 і 32; Скок, 2, 413; БЕР, 3, 767).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітусі́цца, мітузі́цца, мітушы́цца, мытушы́тысь, мытушя́тысь ’хутка і бесперапынку перамяшчацца ў розных напрамках’, ’бязладна рухацца, увіхацца’, ’мільгацець перад вачыма’, ’рабацець, каламуціцца, перамешвацца’, ’перашкаджацца’, ’свяціць няроўным бляскам’, ’салавець’, ’збівацца ў размове, губляцца, саромецца’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Клім., ТС; паст., пух., іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; Крыў., Дзіс.). Рус. ми́туси́тьперамешваць, збіваць з панталыку’, ’глядзець адным вокам, жмурыцца’, митуси́ться ’мітусіцца’, ’хвалявацца’, ’рабацець’, ’здавацца’, смал. митуса́ ’няўрымслівы’. Параўн. таксама рус. мельтеши́ть ’мільгаць’. Да мі́тусь (гл.). Карскі (Труды, 393) супастаўляе бел. мітусі́ць ’муціць, мяшаць, трывожыць’ з літ. mita, mitas ’крыло мутніка (венцера)’. Мартынаў (Бел.-укр. ізал., 51) адносіць лексему мітусі́цца да балтызмаў перыяду існавання Велікага княства Літоўскага. Лаўчутэ (Балтизмы, 55–56) у якасці балт. крыніцы для бел.-рус. ізалексы падае лат. mits, mitus ’мена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр. помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус. моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск. pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл. mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус. замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг. молодо́вина ’сыракваша’, укр. молоди́на ’салодкая смятана’, польск. młodzie ’дрожджы’, н.-луж. rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац. mladinka ’бражка, маладое піва’; славен. mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв. мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл. moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац. mollis, ст.-інд. mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч. ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл. meldach, арм. mełk ’мяккі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. што і без дап. Перамешваць у топцы палаючае паліва, увесь час падкідаючы новае. Стараваты ўжо чалавек у ботах, галіфэ і ніжняй кашулі шураваў у топцы доўгай жалезнай качаргой. Нядзведскі. // Ачышчаць паверхню дна, каласнікі печкі, топкі і пад. ад шлаку, попелу. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у палаючую топку вугаль, шураваў каласнікі і ўсё ўсміхаўся. Лынькоў.

2. што і без дап. Разм. Старанна, энергічна мыць, церці, скрэбці, чысціць што‑н. [Валодзька:] — Бяры [Надзя] во швабру і шуруй. Падобраму — і я памог бы. Гроднеў.

3. перан. Разм. Развіваць бурную, энергічную дзейнасць; дзейнічаць, рабіць што‑н. энергічна, з запалам. І вось шуруюць — ездзяць [камісіі] на палі, Кароўнікі ды свірны правяраюць, Гросбух у бухгалтэрыі гартаюць... Корбан. Васіль шуруе граблямі — Працуе ля капніцеля. Ставер. // Хутка куды‑н. рухацца, крочыць, ісці і пад. [Алег:] — Аддайце яму ўсё... А ты, бацька, шуруй адсюль, чуеш? Радкевіч. Умова была простая: паставіш на ногі [грузавік] — сядай і шуруй!.. Ракітны.

4. перан.; што. Садзейнічаць хутчэйшаму развіццю чаго‑н., падштурхоўваць, паскараць наступленне чаго‑н. І каб «справа» не заглухла, ён [Іван Іванавіч] узмоцнена яе «шураваў». «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемина́ть несов.

1. (сильно мять, мять всё или многое — одежду, бумагу) мяць; камячы́ць;

2. (ягоды) ці́скаць, душы́ць; (разминать) пераціра́ць, ператаўка́ць;

3. (перемешивать) пераме́шваць, мясі́ць;

4. (траву) тапта́ць, выто́птваць;

5. (лён, пеньку) це́рці, мяць; см. мять;

6. (мять, перебирая, теребя) камячы́ць, перабіра́ць;

она стоя́ла и перемина́ла рука́ми свою́ ю́бку яна́ стая́ла і камячы́ла (перабіра́ла) рука́мі сваю́ спадні́цу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што‑н., боўтаючы, пераварочваючы лыжкай, мешалкай і пад. Мяшаць кашу. □ — Узяла датаўкла б проса, чым дарэмна бегаць па хатах, — мяшала .. [маці] рукой у ступе напалавіну стоўчанае проса і адначасова адчытвала дачку. Васілевіч. Бабка Баландзіха мяшала лыжкай у чыгунку і шамкала бяззубым ротам. С. Александровіч.

2. што. Змешваць, злучаць у адно што‑н. разнароднае. Мяшаць цэмент з пяском. Мяшаць салому з канюшынай. // што і без дап., каму. Замешваць корм для жывёлы. Чарнушчыха ў запале пашукала, ці няма поблізу дубца, не знайшла і раптам ухапілася мяшаць свінням зелле. Мележ. — Хто гэта парсюку ўчора мяшаў? — буркнула старая, глянуўшы ў ражку. Крапіва. // што. Перамешваючы, парушаць парадак. Мяшаць карты.

3. перан.; каго. Разм. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што‑н. — А ты мяне, калі ласка, — сказаў.. [Міхась], — у гэтую кампанію не мяшай. Я кроў праліваў за Савецкую ўладу. Брыль.

4. што і без дап. Разм. Пераворваць паўторна. Араў доўга Мацей на полі, мяшаў на пшаніцу-радоўку. Баранавых. Аралі свой папар Амяльян і Рыгор, а там яшчэ далей іх мяшаў ворыва Вінцэсь. Нікановіч.

мяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і перашкаджаць. Маці адвярнулася і прашаптала: — Нелюдзь... Яму ўсё мяшае... Сачанка. А мамка заўсёды мяне адганяе, калі я да стала падбіраюся. Не мяшай, кажа. Даніленка.

•••

Не мяшае (не мяшала б) — трэба; трэба было б. Ядзя кіўнула на Янушка. — Гэта таму не мяшала б даць добрую праборку, хто кожны дзень п’яны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́хля ’неахайны’ (Нас.), ’чалавек, неакуратны наогул і ў быце’ (шкл., КЭС), ’неахайны, брудны’ (маладз., КЭС; Мат. Маг.), ’вялы, неахайны’ (Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’неахайная гультаяватая жанчына’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), ’неахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.), рахле́й ’вельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (там жа), ро́хля, ро́хліна, ро́хлішча ’неахайная асоба’, ро́хліцца ’рабіць неакуратна’, ро́хленне ’неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ), ро́хля ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС), ’празмерна тоўстая разлезлая баба’ (слонім., Жыв. НС), рахэ́ля ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. ро́хля ’разява’, ’тупіца’; ’неахайны чалавек’, калуж. ’гультаяватая і тоўстая жанчына’, балг. ро́хла ’кабета або жанчына з непрычэсанымі валасамі’. Звычайна звязваюць з роднаснымі лексемамі ры́хлы, ру́шыць (Праабражэнскі, 2, 218); апошняе (ру́шыць) лічаць ітэратывам ад незафіксаванага ў слав. мовах *rusti ’рыць’, ад асновы якога *rou̯s‑ утварыўся дзеепрыметнік *ruxlъ, *ruxlʼa > польск. дыял. ruchla ’свіння’ (Фурлан у Бязлай, 3, 209), параўн. літ. raũsti, ràust ’рыць, капаць’, лат. rušināt ’разрыхляць’, ’перамешваць жар’, чэш. ruchati ’араць’ (Махэк₂, 525). З семай ’свіння’ звязана этымалогія Якабсона (IJSLP, 1, 268): ро́хля < ро́ха ’свіння’, ро́хкать ’рохкаць’ (Фасмер, 3, 508). Мацэнаўэр (LF, 17, 199) параўноўвае лексему з славен. ráhel ’рыхлы’, ’кволы’. Аднак можна сумнявацца наконт адпаведнасці вакалізма ra‑ і *ry. Сной₂ (599) выводзіць яго з дзеепрыметніка *raxlъ < *ra̋sti ’рыць, грэбці, штурхаць’ > славен. rášiti ’тс’, макед. рошка ’рыцца, корпацца, кешкацца’, балг. ро́хав, рохкав ’рыхлы, мяккі, пяшчотны’, ре́ша ’часаць, прычэсваць’. Гл. таксама Бярнар (Бълг. изсл., 248–249), які выводзіць балг. ро́хла з ро́хав, ро́хлест ’непрычасаны, ускудлачаны’, што звязаны чаргаваннем з ре́хав ’калматы, рыхлы’, апошняе да ря́дък ’рэдкі’. Неславянскае паходжанне прапануе Масковіч (Зб. Талстому, 355), ад яўрэйскага ўласнага імя Rokhl/Rukhl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)