Про́га ’праход у агароджы’, ’жэрдка, якой закрывалі што-небудзь’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’палонка, прабітая ў лёдзе для лову рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Аўтары слоўніка (Сл. ПЗБ, 4, 109) выводзяць з польск. proga ’перакладзіна’. Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. próga ’праход у агароджы’. Гл. прага2; пра варыянтнасць прага/прога гл. Крывіч, 8, 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́йна1 ’апускай уніз! (у мове грузчыкаў, будаўнікоў)’ (ТСБМ), рус. чарнаморск. ма́йна ’паднімай ветразі!’, лат. maina ’апускай!’ (у мове грузчыкаў), тур. mayna ’апускай ветразі!’ < італ. (am)mainare ’тс’. Недастатковасць матэрыялу не дазваляе вызначыць шлях запазычання ў бел. мову.

Ма́йна2палонка, шырокая расколіна ў лёдзе’ (ТСБМ), лельч. майна́ ’луг, затоплены вадой’ (Мат. Гом.). Рус. арханг., алан., вяцк., ленінгр. ма́йнапалонка’. Паводле Кілімы (160) — уграфінізм, параўн. фін. mainas, водск. maina ’вялікая палонка’. Параўн. таксама рус. майда ’тс’ (Фасмер, 2, 559).

Ма́йна3 ’маннік наплываючы, Glyceria fluitans (L.)’ (маг., Кіс.) — з манна, у выніку распадабнення нн > йн; укр. манна ’тс’, рус. манник ’тс’. Да ма́нна (гл.). Матывацыя: гэта расліна для славян была вельмі важнай — у перыяд нястачы яны збіралі яе насенне і ўжывалі ў ежу (Махэк, Jména, 280).

Майна́1 ’трызненне’, майна́чыць ’трызніць’, ’гаварыць абы-што, выдумляць’ (гродз., паст., Сл. ПЗБ), стаўбц. майна́чыць ’гаварыць абы-што, без толку’ (З нар. сл., Жыв. сл.), ’адмаўляцца ад абяцання, ашукваць’ (Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Беларускае. Дзеяслоў з’яўляецца паўкалькай (майна‑чыць, як дзіва‑чыць), першая частка якой — балтызм, параўн. літ. mainaĩ ’абмен, мена’, лат. maiņa ’тс’, ’перамена’, ’змена’, ’змяненне’. Ад літ. mainýti выводзяць: Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 177, 182) і Лаўчутэ (Сл. Балт., 69).

Майна́2 ’водарасці (у вадзе або высахлыя)’ (жытк., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, да ма́йна3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апа́рына (БРС), апа́ра ’крынічнае акно’ (лід., Яшк.). Укр. опарпалонка’, ’акно ў балоце’, ’падталы снег’. Дзеяслоў апарыць ’падвергнуць уздзеянню пары’, вядомы ў слав. мовах, дае шэраг вытворных са значэннем месца: ’месца апёку’, ’выгарэлае месца ў лесе’ і г. д. Відаць, апарына — адзін з такіх вытворных назоўнікаў; уздзеянне пары, магчыма, меркавалася ў сувязі з тым, што над апарынай у халоднае надвор’е відаць пара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́ля1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́льпалонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.

Пя́ля2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус. пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?

Пяля́ ’рэшткі паселішча, земляны вал’ (радун., Мястэчка, 1999, 4). Балтызм, параўн. літ. pylà ’вал, насып’, piliãkalnis ’гарадзішча’, pilis ’замак’, pỳlimas ’вал, насып’ (< pilti ’сыпаць, ліць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ха ’недахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́хапалонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyducha ’недахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́нка1, лу́нька ’ямка, невялікае паглыбленне’ (ТСБМ; лёзн., Яшк.), ’вада пасля дажджу на дарозе, лужына’ (там жа), ’палонка’ (Гарэц., Нас., Дразд., Др.-Падб., Нік., Оч.; брасл., докш., Сл. ПЗБ; віц., Маш.; лёзн., Касп.). У выніку распадабнення лм > лн з лумка > луміна (гл.). Сюды ж і слаўг. лу́нка ’града’ (Мат. Гом.), параўн. рус. ярасл. луне́ние ’прыставанне ямак для пасадкі гароху і інш.’, урал. луна́ть ’рабіць лункі (ямкі) для пасадкі агародніны’. Крукоўскі (Уплыў, 38) мяркуе аб запазычанні бел. лексемы з рус. мовы. Няма падстаў.

Лу́нка2 ’драўляная каробка для вымярэння збожжа ≈ 1 пуда’ (гродз., Нар. сл.). Відавочна, з лукно (гл.) у выніку перастаноўкі ‑кн‑ > ‑нк‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пель, пе́ля, пе́лка, пе́лька, пе́лячка ’нізіна сярод поля, звычайна круглая або авальная’ (парыц., Янк. Мат.), ’лагчына’ (жытк., Мат. Гом.); ’сажалка; балота’ (брагін., Шатал.), ’лунка’ (лельч., Нар. лекс.), ’палонка’ (Шат., ТС, Сл. ПЗБ; рэчыц., Нар. сл.; петрык., Шатал.; Ян.; Растарг., Янк. 1; Мат.; Яшк.; хойн., Мат. Гом.; З жыцця; маг., гом., ЛА, 1), ’мачулішча’ (добр., ЛА, 4), ’частка ракі, якая зімой не замерзла’ (рэч., ЛА, 2); ’невялікі прыродны вадаём — круглы ў лесе ці на полі, дзе стаіць вада’ (петрык., Шатал.; калінк., ЛА, 2). Балтызм, параўн. літ. pélkė ’балота’, ст.-прус. pelky ’багна, твань’, лат. pelce ’лужа’. Больш падрабязна гл. Талстой, Геогр., 167–169; яго ж, Этимология–1967, 145–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́рапалонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхліць ‘даводзіць да гніласці’ (Нас.). Да ту́хлы (гл.) з варыянтным вакалізмам < прасл. *tъxlъ (Фасмер, 4, 128), параўн. тхлявы ‘тухлы’ (Шат.), тхля ‘тухласць’ (Ласт.), тхло ‘тухлы, гнілы пах’ (ТСБМ), ‘душна без паветра (пра рыбу пад тоўстым лёдам)’ (полац., Шн. 2), ‘недахоп кіслароду ў вадзе (на возеры)’ (глыб., Сл. ПЗБ), ‘прыдуха, задуха, замор рыбы ў возеры’ (гарад., Нар. сл., Рэг. сл. Віц.), ‘палонка, прасечаная ў лёдзе, куды выходзіць затохлая рыба’ (полац., Ялік.), ‘адтуліна, праз якую вычэрпваюць затохлую рыбу’ (полац., З нар. сл.); тхлі́ца ‘мор рыбы ад недахопу паветра’ (гродз., ЖНС), тхлі́на ‘тухлы гнілы пах’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ), ‘гніласць’ (Байк. і Некр.), тхлосць ‘застаялы пах’ (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. тхли́ца ‘рыба, якая задыхнулася ў рацэ’, паводле Фасмера (4, 129) — з *тъхлъ або *дъхлъ, гл. тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)