пухо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пуху або напханы пухам. Пуховая падушка. □ На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай пуховай хустцы. Грахоўскі. // Такі, як пух; які нагадвае пух. Быў на дзіва ясны дзень, пякло сонца, а неба — сіняе, і толькі дзе-нідзе з’яўляліся невялікія пуховыя хмаркі. Гурскі.

2. Які дае пух. Пуховыя пароды коз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апле́нь, опле́нь м. і ж. р., оплени, опленка, плень, воплень, оплин ’частка воза’, якая стаіць на восях і на якую ставіцца драбіна, выкарыстоўваецца як паваротны механізм; частка паміж дзвюма палавінамі санак’ (Маслен.). Рус. дыял. оплени, аплени ’?’ укр. оплін, оплінь, опління, оплені, оплена; у Жэляхоўскага апрача значэння оплінпадушка ў возе’ даецца ’падушка на канапе’. Славац. oplen ’частка воза (і вагона)’, чэш. oplín, серб.-харв. о̀плен, славен. oplèn ’частка воза’ (дыял. óplen), балг. дыял. опле́н ’тс’; параўн. польск. дыял. oklenie ’пэўная частка саней’. Праславянскае слова няяснага ўтварэння. Махэк₂ (416) рэканструюе праслав. *oplěmnъ і параўноўвае з грэчаскай назвай часткі кола πλήμνη, функциональна падобнай да апленя. Магчыма, трэба параўнаць з *oblъ, ад якога чэш. oblina ’круглая частка чагосьці’. Іншая версія: *oplenъ < *o‑plet‑nъ (Трубачоў, пісьм. паведамл.). Гл. яшчэ запазычанае з славянскага (MESz, 1, 777) вянг. eplény з блізкім да славянскага значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгало́ўе ’месца на пасцелі, ложку, куды кладуцца галавой; узгалоўе’ (ТСБМ), прыго́лаўе ’галовы, падгаловак, узгалоўе, падгалоўе’ (Нас.), пры́галавак ’спінка ў ложку’, прыгало́вяц ’тс’, прыгалава́шка ’месца каля пярэдняй спінкі ложка’, прыгало́ўнік ’вузгалоўе ў возе’ (Сл. ПЗБ), приголовчик ’хустачка, якую надзяваюць на нованароджанага’ (Серб.), параўн. рус. приголо́вье ’ўзгалоўе ў ложку’, при́голо́вок ’тс’, при́головок, при́головкападушка’, укр. приголі́вʼя, приголо́вʼя ’ўзгалоўе’, при́голо́вач, при́головок, приголо́вчик ’узгалоўе’. Да галава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, paugaпадушка’, грэч. πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус. пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм. piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згалавак ’плашка, у якой замацоўваюцца ручкі ў возе’ слонім., ваўк., маст., бераст., свісл., шчуч. (Сцяц., Словаўтв.), ву́зголовок ’тс’ (палес., Маслен.), ву́згалаўка ’тс’ (Янк. II), узгалавак ’тс’ (Сержп., Грам.). Народны тэрмін хутчэй за ўсё ўзнік шляхам метафарычнага пераносу з бытавой сферы, пра што могуць сведчыць адпаведныя словы ў іншых слав. мовах; параўн. польск. wezgłówekпадушка’, серб.-харв. у́зглавак ’тс’, балг. възгла́вка ’тс’, а таксама іншую назву той жа дэталі паду́шка, аднак адсутнасць нетэрміналагічнага ўжывання слова ў беларускай мове дазваляе бачыць у ім самастойнае ўтварэнне тыпу узмежак, згодна Карскаму (2–3, 91), з прыназоўнікавага спалучэння уз галавы́ ’каля галавы’, дзе галава́ — пярэдняя частка воза ці адна з дэталей у ім; параўн. гало́ўкі ’загнутыя канцы палазоў’ і ву́згалавак ’пярэдняя частка саней’ (Сцяц.); сувязь тэрміналагічнай і бытавой сферы ўжывання дэманструюць узгалава́шка ’дэталь у возе’ (Пятк., 1) і маг. гылыва́шкі ’галовы, узгалоўе, месца ў пасцелі, дзе ляжыць галава’ (Бяльк.). Параўн. таксама рус. головя́шка ’пярэдні загнуты канец саннага полаза’. Сцяцко (Словаўтв., 179) разглядае ву́згалавак як прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад галава́. Параўн. ву́згалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥпадушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хлы ’поўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр. пу́хлий ’поўны, апухлы’, рус. пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш. pouchlý ’бясплодны; пусты’, харв. чак. pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен. púhel ’тс’, ст.-слав. пухлъ ’пусты’. Прасл. *puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаць думаць, разважаць над чым‑н., пра што‑н. Ёсць над чым задумацца. □ Мікола задумаўся над сваім апошнім учынкам. Бядуля. // Аддацца думкам, упасці ў задуменнасць. Задумацца на момант. □ Кастусь сеў пад бярозу на мяккую, як падушка, рудую купіну, задумаўся. Ваданосаў.

2. звычайна з інф. Паказаць, выявіць нерашучасць у чым‑н.; завагацца. Сказана гэта было такім катэгарычным тонам, што я, прызнацца, задумаўся: ехаць ці не. Ляўданскі.

3. безас. каму з інф. Разм. Прыйсці ў галаву; захацецца. Задумалася мне пайсці ў кіно. Задумалася яму пакатацца на лыжах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус. пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр. дыял. опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат. pàugaпадушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд. pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гі ’пра рукі з набухлымі венамі’ (пруж., ЛА, 3), ’расшырэнне вен’ (навагр., Жыв. сл.). Магчыма, да пугі ’сцябліны без лісцяў’, гл. пугаі© паводле знешняга падабенства Пятлёва (Этимология–1985, 17) збліжае з рус. пуга ’пуха ў яйцы’, ’падушка, на якой плятуць карункі’, укр. опу́гатися ’цёпла адзецца, апрануць на сябе шмат’, на базе агульнага значэння ’выпукласць, патаўшчэнне’, што пры ўліку польск. pęga ’лытка’, старое pąga ’тс’ здаецца цалкам верагодным. Аднак таксама польск. pęgi ’сляды на скуры ад удараў бізуном’ (фіксуецца з 1455 г.), якое Банькоўскі (2, 537) выводзіць з pęgi ’прылада для бічавання са шматлікімі шарыкамі на раменьчыках’, дае перавагу першай версіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)