насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бургу́нкурган, узгорак; купіна, грудок’ (Юрч. Сін.). Магчыма, метатэза з *бугру́н (утварэнне ад буго́р; да суфіксацыі параўн. рус. дыял. бугру́нь ’горка, узгорак’, калуж.). Параўн. бурган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імглі́сты, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты імглой; з імглой. Імглістае паветра. Імглістае неба. □ Стаяла імглістая зімовая раніца. Лупсякоў. Вецер б’е ў нямы курган, — Шапаціць імглісты бор. Купала. // Няяркі, няясны, пакрыты імглой. Імглістыя зоркі. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масты́ріць ’мастачыць, нешта рабіць арыгінальнае’ (мсцісл., З нар. сл.). Рус. кастр., курган. мастырить ’майстраваць што-небудзь’. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад пск., цвяр. масте́рить пры ад’ідэацыі насты́рны. Да ма́йстар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мура́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.

Мурашкі па спіне (скуры) бегаюць (разм.) — аб адчуванні дрыжыкаў ад сцюжы, страху.

|| прым. мурашы́ны, -ая, -ае.

М. курган.

Мурашыная працавітасць (перан.: надзвычай вялікая).

Мурашыная кіслата — метанавая кіслата, якая ўтрымліваецца ў ігліцы, крапіве, едкіх выдзяленнях мурашак і пчол, выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.

Мурашыны спірт — спіртавы раствор мурашынай кіслаты, ужыв. ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зраўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

1. Стаць роўным, гладкім, аднолькавым з кім-, чым-н.

Курган асеў, зраўнаваўся з зямлёй.

2. кім-чым. Рухаючыся, апынуцца побач, на адной лініі з кім-, чым-н.

Коннікі зраўнаваліся.

3. з кім-чым. Стаць роўным каму-, чаму-н. у якіх-н. адносінах; параўнацца.

З. з сябрамі ў вучобе.

Хто з ім можа з. ў гэтай справе.

|| незак. зраўно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзірване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. На ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і працавала мятліца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лія́на, ‑ы, ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян. Самуйлёнак. Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры. Крапіва.

[Фр. liane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.; найменне чаго-н.

Прысвоіць назву плошчы. «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы.

Бабуля ведала назвы ўсіх мясцовых раслін.

2. часцей мн. Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца.

У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.

Адна толькі назва (разм., неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню.

Адна толькі н. што каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́ва ж.

1. сла́ва;

ве́чная с. загі́нуўшым геро́ям — ве́чная сла́ва поги́бшим геро́ям;

2. (толки, слухи) сла́ва, молва́;

аб ім пайшла́ блага́я с. — о нём пошла́ дурна́я сла́ва (молва́);

Курга́н Сла́выКурга́н Сла́вы;

на ~ву — на сла́ву;

на вяршы́ні сла́вы — в зени́те сла́вы;

аве́яны ~вай — ове́янный сла́вой;

то́лькі і сла́вы, што... — то́лько и сла́вы, что...

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)