на́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.; найменне чаго-н. Прысвоіць назву плошчы. «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы. Бабуля ведала назвы ўсіх мясцовых раслін.

2. часцей мн. Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца. У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.

Адна толькі назва (разм., неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню. Адна толькі н. што каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)