хму́ры, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і хмурны. Помню, хмуры ранак, у росах канюшына, толькі птушкі посвіст ды шляхі, шляхі. Чарнушэвіч. Мужыкі хадзілі з хмурымі тварамі і мералі шырокімі крокамі поле. Колас. Косця на першы погляд здаваўся дзяўчатам надта хмурым, няветлівым. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мудкі́ (мн. л.) ’каткі, Trifolium arvense L.’ (Бяльк.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: шэрыя касматыя каткі (канюшына раллявая) названы паводле падабенства касматага покрыва рэалій.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́лька ’чмель’ (трак., Сл. ПЗБ). З ⁺ка‑манулька ’чмелік’, якое да літ. kamãnė ’чмель’, ст.-прус. kamnet ’конь’. Пачатковае мі‑ (замест ма‑) пад уплывам міну́шкі ’канюшына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Куры́га красная ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.). Параўн. сінанімічныя назвы: красная дзятліна, чырвоная дзятліна (Кіс., 133). Паводле колеру да курыць. Суфіксацыя на ‑ыга (Сцяцко, Афікс. наз., 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смакту́н ‘кветка канюшыны’ (ТС, Мат. Гом.), смакту́шкі ‘чырвоная канюшына’, смакту́шка ‘дзяцеліна’ (лун., драг., ЛА, 1), смокту́шка ‘галоўка канюшыны, коцікі вярбы’ (ТС). Да смактаць (гл.), семантычная матывацыя як у папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кле́вер ’канюшына’ (ТС, Бір., Бяльк., Сцяшк., Нар. лекс.). Укр. клевер. Запазычанне праз рус. клевер з н.-ням. klewer. У рускіх помніках XVI ст. успрымаецца як нямецкая назва канюшыны (Шанскі, 2, 8, 148–149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяду́ніца 1, медуніца ’вятроўнік шасціпялёсткавы, Filipem- dula hexapetala Gilib. (Бяльк.; маг., Кіс.), укр. медуниця. Да медуніцах (гл.). Назва перайшла з расліны спірэя, якая раней называлася Spiraea filipendula. Аналагічна ў польск. мове tawula — ’спірэя’ і ’вятроўнік’.
◎ Мяду́ніца 2, мядуніца лугавая ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1). Укр. медунка, медуниця, рус. калуж. медуница, медуничник ’тс’. Відавочна, да мёд: расліна выкарыстоўвалася ў якасці прынады для таго, каб у вулей прыйшоў малады рой пчол, як і меліса, якая ў чэш. мове мае назвы: meduhka (ст.-чэш. medunice), medunka, у славац. medovka, mädonicaJ mädka, у польск. miodunka, балг. медуника.
◎ Мяду́ніца 3 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (маг., Кіс.). Няясна.
◎ Мядуніца 4, мядунка ’канюшына палявая, Trifolium arvense L.’ (віц., Кіс.), рус. цвяр., алан., арханг. медуница, медуничник ’тс’, перм. медунка ’чырвоная канюшына’; польск. miodunka, балг. медован трилистник ’канюшына’. Да мёд (гл.): расліна з’яўляецца меданосам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.
2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.
•••
Заячая губа гл. губа.
Заячая душа гл. душа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бабок, бабоўнік, бобік ’расліна Menyanthes trifoliata L., бабок трохліставы’ (Шат., Кіс.); рус. бобки́, бобо́вник ’канюшына’, бобовник ’канюшына, Trifolium’, ’бабок, Menyanthes’, ’капытнік балотны, Calla palustris’, аналагічныя назвы ў польск. і ўкр. мовах (параўн. Мяркулава, Очерки, 36). Ад bobъ ’боб; штосьці круглае’. Першапачаткова назва адносілася да канюшыны, потым была перанесена на бабо́к (тры лісцікі, як у канюшыны) і капытнік (гл. Мяркулава, Очерки, 36–37). Такім чынам, сюды належаць і бабо́ўнік ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Кіс., Інстр. II), ’Veronica beccabunga L.’ (Кіс.). Бел. слова бабоўнік ’Trifolium’ (Нас.) Кюнэ (Poln., 45) лічыць запазычаннем з польск. bobownik.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
урадзі́ць, ураджу, уродзіш, уродзіць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Даць ураджай, плады. Усё ўрадзіла — жыта, ячмень, авёс, бульба, лубін... Пестрак. Урадзілі [вішні], аж голле абвісае ад ягад. Кулакоўскі. [Піліпёнак:] — Корму сёлета канюшына многа дала, а вось насенне нешта не ўрадзіла. Шахавец.
2. каго. Разм. Нарадзіць. [Бацька:] — Урадзіў я на гора цябе, на сваю галаву. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)