у́зы ед. нет

1. уст. (цепи, оковы) ланцу́г, -го́ў, ед. ланцу́г, -га́ м., кайданы́, -но́ў ед. нет;

2. перен., книжн. ву́зы, -заў ед. нет; (связи) су́вязі, -зей, ед. су́вязь, -зі ж.;

у́зы бра́тства ву́зы братэ́рства, братэ́рскія (бра́цкія) су́вязі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скрыпі́цы: pan… kajdanoszy hotuje, a skrypicy na ruczycy (Зянк.). Кольберг (Kolb., 385) тлумачыць ‘пастронкі’, што недакладна, параўн. тлумачэнне Шымкевічам укр. скрипни́ци ‘драўляныя клешчы, якія надзявалі на ногі злачынцам’ (Шымк. Сл., 127), параўн. таксама скрипи́ца, скрепи́ца ‘драўляныя кайданы або калодка’. З іншай суфіксацыяй укр. дыял. скри́пці ‘блокі ў кроснах’, польск. skrzypic, skrzypceкайданы, калодка’, чэш. skřipec ‘блок у кроснах’, ‘дыба, прыстасаванне для катавання’, славац. škripec ‘тс’, в.-луж. skřipk ‘блок у кроснах’, серб.-харв. шкрипац ‘блок’, славен. škrípec ‘блок’, ‘клешчы’, балг. скрипе́ц ‘частка кроснаў; блок’, макед. скрипец ‘блок’. Прасл. *skripьcь. Трубачоў (Ремесл. терм., 135) адносіць да *skripěti ‘скрыпець’. Варбат (Этимология–1981, 17–18) у сувязі з апошняй версіяй падкрэслівае, што ўсе вышэйпамянёныя рэчы маюць паз, шчыліну, адкуль ‘прыстасаванне з пазам, жолабам для змацавання, сціскання, сцягвання’ і г. д., што дэманструе сувязь з зыходным дзеясловам. Гл. таксама БЕР, 6, 798 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 288 (слова не звязана з гукапераймальнай асновай *skrip‑, а непасрэдна выводзіцца ад і.-е. *sker‑ ‘рэзаць, калоць’ з семантычным развіццём ‘раскол’ — ‘кляшчотка, клешчы’, ‘дыба’, ‘блок’). Борысь (Etymologie, 666–669) выводзіць назвы рознага тыпу дэталяў, сярод іх каш. skřëpk ‘бэлька, у якой паварочваюцца вароты; калодка, ступа з гняздом для восі варот’, з прасл. *skripъ, *skripa, фармальна тоеснага прасл. *skripъ, *skripa ‘скрып, трэск, скрыгат’, якое ў познепраславянскую эпоху набыло спецыфічнае (тэхнічнае) значэнне. Паводле Басая і Сяткоўскага (Słownik, 668), польск. skrzypiec ‘прылада для катаванняў’ можа быць багемізмам, але не выключаецца і захаванне ўласнага архаізма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяды́ 1, ‑оў; адз. няма.

1. Людзі, якія жылі раней; продкі. Дзяды і прадзеды. □ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы. Броўка.

2. Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад. Апошняе [ворыва] скончым на гэтым тыдні, і ў суботу, на дзяды, якраз можна будзе грэчку сеяць. Гартны.

дзяды́ 2, ‑оў; адз. дзед, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Пустазелле з калючым лісцем і сцяблом, з лілавата-чырвоным суквеццем; бадзяк. Густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну, дзядоў ды крапівы. Мележ.

2. Пустазелле з шырокім лісцем і ўчэпістымі суквеццямі-шышкамі; лопух. // Учэпістыя суквецці-шышкі гэтай расліны. [У Паўліка] пяты парэпаныя, шапка дзіравая, штаны ўсе ў дзядах. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́ць, кую, куеш, куе; куём, куяце; незак., што.

1. Ударамі молата або ціскам апрацоўваць распалены метал, надаваць яму патрэбную форму. Каваць жалеза. // Вырабляць каваннем. Заўсёды ля .. кузні шмат народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі. Бядуля.

2. перан. Настойлівай працай, вялікімі намаганнямі ствараць што‑н., дамагацца чаго‑н. Каваць перамогу. □ — Табе, Міхась, ужо вядома, Што нашы людзі мір куюць, На рыштаваннях, на варштатах, У інстытутах, у брыгадах. Корбан. Людзі самі, сваімі шчырымі рукамі, куюць сваё шчасце, робяць вясну на зямлі! Бялевіч.

3. Падкоўваць, акоўваць. Каваць колы. □ У наступныя дні ён вадзіў у саўгасную кузню каваць кон[ей]. Чорны.

4. Закоўваць (у кайданы і пад.). Так і павялі таварыша Васіля.. Каваць не пасмелі, каб не выклікаць цікаўнасці людзей. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няволя, падняволле, прыгнёт, прыгнечанне, прыгнечанасць, уціск, ціск, прыгон, рабства, палон, кабала; ярмо, ланцуг, клетка, пятля (перан.); кайданы, путы, вярыгі (перан., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус. ретязь, укр. ре́тяз, польск. wrzeciądz, ст.-польск. rzeciądz, н.-луж. rjeśaz, в.-луж. rjećaz, чэш. řetěz, славац. reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав. *relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл. rėkendi, rėkendr, ст.-англ. racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням. rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм. *reking, параўн. ст.-ісл. rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм. k дало слав. t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш. vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр. веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ‑ка, як укр. гуц. пері́зка ’пасак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом. Панчанка. Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі. Вітка. [Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі. А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў... Сіпакоў. // Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць. Даніленка. Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць. Асіпенка.

2. зак. Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка]. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.

2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.

3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.

4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.

5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.

6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.

7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.

•••

Жалезнае дрэва гл. дрэва.

Жалезны боб гл. боб.

Жалезны ход гл. ход.

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́ніца ’доля, участак, частка’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, да польск. plan ’план, участак’.

Пляні́ца ’сіло на птушак’ (в.-дзв., Шатал.), пленіца ’пастка’, ’сіло’ (Касп.), пляшка (пленица) ’мочка з коласа, прарост’ (Нас.), ст.-бел. плент©а© упаль у пленицу бесовскую (1562 г.) (Карскі 2-3, 499); рус. пленица ’пучок, каса’, ’пляцёнка цыбулі, часныку’, ’доўгае вешала абаранкаў’, плёнка ’валасяная пятля, сіло на цецярукоў’, стараж.-рус. пленица ’тое, што створана шляхам перапляцення, перавівання альбо злучэння прадметаў ці іх частак’, ’снасці птушкалова — сілы, сеткі’, укр. плениця ’прасла ў плоце’, польск. pletnica ’пляцёнка з дубцоў’, балг. пленица ’плот з дубцоў і калоў’, ’заплеценая каса’, ст.-слав. пденнцл ’пута, ланцуг, кайданы’, ’каса’. Праслав. *pletnica < Spiesti (Міклашыч, 249), гл. плясці, гл. таксама ESJSt, 11, 655; Варбат, Морфонология, 205; інакш — Фасмер (3, 21%)©*pletbnica > балг. дыял. плетеница ’барана (сплеценая з дубцоў)’, БЕР, 5, 346. Параўн. сінонімы успеніцца/ уплесціса ’прывязацца, прычапіцца’ (ТС). Сюды ж: пляніца ’злучаныя парамі плыты’ (бых., рагач., Рам. 8), ’невялікі плыт’ (Масл.), ’праростак з коласа’ (Нас.), пленіца ’звяно ў плыце, плоце’ (ТС), ’прасла’ (стол., Нар. сл.), укр. плениця ’напалам распілаваны ствол будаўнічага дрэва’, рус. пленица ’аднарадны плыт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́ла ’галіна, дубец; жэрдачка ў варотах’ (Сцяшк. Сл.), звычайна ў мн. л. пя́лы экспр. ’ногі’ (ветк., Мат. Гом.), пя́ло ’планка ў баране, у якую ўбіваюць зубы’ (петрык., Шатал.), пʼя́ло ’трыножка, на якую вешалі калыску ў полі; распорка’ (ТС), ’кроква ў будане’ (лельч., Нар. сл.), пя́лы ’косці тазасцегнавая сустава’ (калінк., Сл. ПЗБ), пʼя́лы ’прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы’ (Ян.), ’дужкі ў кошыку’, ’дужкі ў рыбалоўнай снасці’, ’прыстасаванне для прымацавання сотаў у калодачным вуллі’ (светлаг., SOr, 39, 356), укр. пʼя́ло ’распорка для расцягвання скуры’, рус. пя́ло ’тс’, ст.-чэш. padla ’прылада для катаванняў’, чэш. мар. padlo, piadlo ’рамка для вышывання; дошка, на якой расцягваюць скуру’, славац. piadlo ’распорка, якую устаўляюць у рот жывёле, каб не ссала, не кусала і пад.’ Сюды ж серб.-харв. пропе́ло ’распяцце’, славен. razpélo ’тс’. Прасл. *pędlo, утворана ад *pęti ’нацягваць, расцягваць’, як шыла ад шыць і пад., гл. пяць, пну, роднаснае літ. pinklas ’павязка’, лат. pineklis ’путы, кайданы’ (Фасмер, 3, 423; Махэк₂, 425). Параўн. пя́льцы (гл.) і іншыя прыстасаванні для расцягвання, распінання, растапыраныя, тырчачыя прадметы. Сумнеўнае вывядзенне Грынавяцкене і інш. пя́лы ’ногі’ з літ. piaũlai ’тс’ (Сл. ПЗБ), хутчэй наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)