*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус. ретязь, укр. ре́тяз, польск. wrzeciądz, ст.-польск. rzeciądz, н.-луж. rjeśaz, в.-луж. rjećaz, чэш. řetěz, славац. reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав. *relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл. rėkendi, rėkendr, ст.-англ. racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням. rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм. *reking, параўн. ст.-ісл. rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм. k дало слав. t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш. vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр. веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ‑ка, як укр. гуц. пері́зка ’пасак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)