улада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Правіць краінай, дзяржавай; быць уладаром, мець уладу над кім‑, чым‑н. Уладарыць над прыродай. □ Старая ўладарыла .. [у доме] і пачынала кожны новы дзень трохі не пасярод ночы. Шамякін. Пачалі глядзець навокал мы далёка і глыбока. Уладарым у паветры, зазірнулі мы і ў нетры. Дубоўка.

2. перан. Панаваць, займаць пануючае становішча. Над зямлёю восень уладарыць. Азірае пожні і бары. Ляпёшкін. І толькі ў буру-непагоду, Калі ўладарыць шторм адзін, Парою з дна марскога воды На бераг выплеснуць бурштын. Тарас. За акном стоена і ціха ўладарыла зімовая ноч. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ство́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад. Расчыняюцца створкі дзвярэй, з рашучым выглядам заходзіць жонка, на руках у яе ватняе паліто, зімовая шапка. Навуменка. Спадае зашчапка з крука, Мільгае зграбная рука, І пад яе прыгожым рухам Узбоч плывуць дзве створкі духам. Колас. Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Гартны. / Пра часткі люстэрка, шырмы і пад. // Кожная з дзвюх палавінак ракавіны некаторых беспазваночных. Калі па неасцярожнасці [людзі] траплялі нагамі ў расчыненыя створкі,.. патрывожаны малюск хутка закрываўся. Матрунёнак. // Кожная з палавінак каробачкі некаторых раслін, якая растульваецца пасля паспявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бурно́с ’плашч, бурнус’ (БРС, Касп.), ’мужчынская доўгая вопратка’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ), ’армяк, бурка’ (Янк. Мат.), ’вялікі мужчынскі кажух; доўгая вопратка з даматканага сукна і г. д.’ (Сакал.), бу́рнас ’доўгае суконнае адзенне’ (Сцяшк. МГ), бу́рно̂сзімовая жаночая вопратка’ (Лысенка, ССП). Рус. бурну́с ’плашч з капюшонам’, укр. бурну́с, бу́рмус, польск. burnus, bornus, burnos, burmus, burno, burdus, чэш., славац. burnus ’від зімовай вопраткі’. Усюды слова зрабілася народным. Запазычанне з араб. burnus ’шырокі плашч’ або праз франц. bournus, або праз тур. burnus, burnuz лёгкі шарсцяны плашч’. Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 19; Фасмер, 1, 247; Рудніцкі, 264; Махэк₂, 77; Варш. сл., 1, 238. Бел. бурно́с, можа, з польск. burnos. Параўн. і форму бу́рнас (націск!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́ ’сцежка’ (Бяльк., Адм.), трапі́на ’тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), тропі́на ’тс’ (Мат. Гом.), тро́па ’сцяжынка’ (ігн., Сл. ПЗБ), трапі́нка ’тс’ (Ян.), тропі́нка ’тс’ (ТС), тропэ́на ’дарога’ (драг., Ск. нар. мовы), тро́пка ’сцяжынка’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Др.-Падб.). Укр. тропа́, троп, тріп ’след’, ’вузкая горная сцежка’, ’шлях, кірунак’, укр. гуц. трапа́шзімовая дарога, вытаптаная авечкамі’, рус. тропа́ ’сцежка, дарожка’, стараж.-рус. тропа ’шлях, дарога’, польск. trop ’след, каляіна’. Дапускаюць прасл. *tropa, відавочна, звязанае з тра́паць, тро́паць ’стукаць нагамі, тупаць’ (гл.), параўн. роднасныя лат. trapa ’натоўп, куча’, алб. trap ’сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ’сцяжынка’ (Фасмер, 4, 105; Чарных, 2, 496–497; Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 649). Гл. таксама троп ’дарога, след’, трэп ’дарога, сцежка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гнілы́, ‑ая, ‑ое; ‑а.

1. Разбураны гніеннем; стары, збуцвелы, спарахнелы. Гнілое бервяно. Гнілы пень. Гнілыя яблыкі. □ Гнілая шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі. Чорны. // Застаялы, затхлы (пра ваду, паветра і пад.). Гнілая вада. Гнілы пах. □ Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях: пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны. Самуйлёнак. // перан. Хваравіты, слабы (пра чалавека). Хоць дзіцятка гніла, але бацьку міла. Прыказка.

2. Сыры, дажджлівы. Пагарэльцы спяшаліся закончыць будоўлю, пакуль надыдзе гнілая зімовая непагадзь. Самуйлёнак.

3. перан. Састарэлы, непрыгодны, нездаровы. Гнілая тэорыя. □ Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны. Купала. // у знач. наз. гніло́е, ‑ога, н. Аджытае, непрыгоднае. Мы скінеш з дарогі астаткі гнілога. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малаха́й1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’, ’шырокі кафтан без пояса’ (ТСБМ), малахайказімовая шапка’ (Касп.). Укр. малахай, рус. малаха́й ’шырокае мешкаватае адзенне без пояса’, ’доўгі халат з футра’, ’неакуратна апрануты чалавек’, ’разява, расцяпа’, ст.-рус. малахай ’шапка з футрам’ (XVII ст.). Запазычана ва ўсх.-слав. мовы з тат. malaxai, марыйск. malaxai, якія з калмыц. maχlä, манг. malagai ’шапка’ (Фасмер, Этюды, 127; Яго ж, 2, 562; Аткупшчыкоў, Из истории, 208).

*Малаха́й2, молоха́й ’хвароба ў авечак’ (мазыр., З нар. сл.). Няясна. Недастатковасць інфармацыі аб сутнасці названай хваробы дае магчымасць зрабіць толькі некаторыя дапушчэнні адносна паходжання лексемы. Можна дапусціць, што яна звязана з навагрэч. μαλακός ’мяккі’, μαλακώνω ’паслабляю, размякчаю, сціхаю’, μαλάκυνσις ’размякчэнне мозга’, якія ўзыходзяць да ст.-грэч. μαλαχία ’слабасць’. Параўн. таксама лац. malacia ’вяласць, бяздзейнасць’, ’адсутнасць апетыту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фу́тра, ‑а, н.

1. Валасяное покрыва на целе жывёл; шэрсць. Заглянуў Мароз у дупло, а там вавёрка ў шэрым футры спіць ды яшчэ хвосцікам, быццам коўдрай, накрылася, — добра ёй! П. Ткачоў.

2. Вырабленая шкура пушнога звера. Нарушэвіч пакорпаўся ў клумку і дастаў адтуль пышнае футра выдры. Машара. // Гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці. Лес, футра, бярозавы дзёгаць, шкіпінар ішлі ў многія краіны. «Звязда». Каштоўнае футра гэтага звера [бабра] скуплівалі замежныя камерсанты — яны плацілі чыстым золатам. Масарэнка.

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера. Казік памог.. [Мікалаю Мікалаевічу] ўздзець вялікае футра, падаў шапку. Грахоўскі. Вось па вуліцы ідзе дама ў кароткім футры з шэрага каракулю. Новікаў. / у перан. ужыв. Разам з хмарамі, якія віселі.. футрамі над зямлёй, завандравалі вятры. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэль1 ‘пералівістае дрыжачае гучанне’ (ТСБМ), трэ́ля ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трель) з франц. trille, tril ‘тс’, якое з італ. trillo ‘тс’, trillare ‘дрынкаць, бразджаць’ (Фасмер, 4, 97–98; ЕСУМ, 5, 628).

Трэль2 ‘спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны’ (ТСБМ), ‘уезджаная дарога’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘высокае месца, куды звозяць спілаваны лес у час распрацовак’ (ТС, Зайка Кос.; дзісн., Бел. дыял. 3), ‘зімовая дарога праз балоты, рэкі і палі’, ‘коўзанка на лёдзе’ (Варл.). Праз польск. trel ‘лясная сцежка, прасека’ запазычана з англ. trail ‘след, шлейф, сцяжына, тор’, ‘цягнуцца, буксіраваць’, ‘таптаць траву’, якое праз франц. traille ‘канатны паром’ узыходзіць да лац. trāgula ‘невад’ < traho, trahere ‘цягнуць, валачыць’ (Фасмер, 4, 97; ЕСУМ, 5, 628). Сюды ж трэля́ць ‘траляваць’ (ТС), trel ‘сцежка, па якой ідуць, цягнуць плыт’ (“innowacja polsko-białoruska”, гл. Бяднарчук, Stosunki, 184). Параўн. таксама тралява́ць, трыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уда́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. у што і аб што. Сутыкнуцца з чым‑н., папасці ў што‑н. у час імклівага руху; стукнуцца. А на раніцу за вільгатнаватым заходнім ветрам прыляцела і ўдарылася ў шыбы зімовая птушка. Лужанін. Не дачакаўшыся, пакуль човен ударыцца ў бераг, .. [Акім Загорскі] скочыў амаль па калена ў ваду і размераным лёгкім крокам пачаў падымацца па спадзістым адхоне да .. карэты [імператрыцы]. Караткевіч. / Пра гукі. Гулкі пошчак ударыўся аб сцены, замёр недзе пад купалам столі. Асіпенка.

2. аб што і чым. Сутыкнуўшыся з чым‑н., атрымаць удар. Ударыцца галавой аб вушак. □ Падаючы,.. [Міколка] моцна ўдарыўся аб ламачыну. Лынькоў. // без дап. Выцяцца. Бяда спаткала Домнінага сына. Катаўся на каньках І ўдарыўся ён так, Што ледзьве дыхае, Бядак. Корбан.

3. перан.; у што. Аддацца чаму‑н. з захапленнем, пачаць займацца чым‑н. — Здорава ты, Генка, ударыўся ў навуку. Прокша. // Прыйсці ў які‑н. стан. Ударыцца ў слёзы. Ударыцца ў адчай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)