абаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., што.

1. Заткнуць, заканапаціць чым‑н. дзіркі, пазы і пад. Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць лодку.

2. Абгарадзіць, абсадзіць што‑н., наўтыкаўшы галінак або палак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Шчыльна заткнуць чым‑н. дзіркі, шчыліны. Заканапаціць сцены. □ Стары Банэдык згадзіўся даць .. човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Пасадзіць у турму, саслаць, загнаць куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі. Навуменка.

2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхнуўшы, уціснуць, засунуць што‑н., упіхнуць каго‑н. куды‑н. Фішар з падкрэсленай абыякавасцю запхнуў за пазуху кніжку. Быкаў. Арыштаваных запхнулі ў машыны. Няхай.

2. Заткнуць рот, закрыць якую‑н. адтуліну. [Грэт] пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адту́ліна, ‑ы, ж.

Адкрытае пустое месца ў чым‑н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну. Мележ. [Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.

З. манету ў кулаку.

З. болт у ціскі.

2. што. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.

З. вушы далонямі.

З. рот (таксама перан.: не даць свабодна выказацца).

3. што. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.

З. вузел.

4. перан., каго-што. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.

З. крытыку.

З. ініцыятыву.

5. каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).

З. у натоўпе.

|| незак. заціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус. пск., цвяр. заткатьзаткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав. сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зажа́тьI сов.

1. (сдавить) заці́снуць, мног. пазаціска́ць, сці́снуць, мног. пасціска́ць; (защемить) зашчамі́ць, мног. пазашчамля́ць;

2. (закрыть) затулі́ць, мног. пазату́льваць, заткну́ць, мног. пазатыка́ць;

3. перен. заці́снуць; см. зажима́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тыкаць ​1.

заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тыкаць ​2.

затыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткнуць.

•••

Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.

Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.

Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.

затыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́рка і дзю́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Адтуліна, шчыліна, праём у чым‑н. Пракруціць дзірку. □ Міколку здаецца, што праходзіць цэлая гадзіна, пакуль удаецца яму падняць адзін канец гэтай дошкі і прасунуць у дзірку галаву. Лынькоў. У хляве — гуляй у жмуркі, Толькі свецяць трохі дзюркі. Крапіва. // Разадранае, праношанае месца ў адзенні, абутку. Стары Мікіта зняў сваю кепку, — такую пакамечаную і з дзіркамі, нібы яе пажавала карова, — і прывітаўся. Брыль.

2. Разм. Пра глухое, далёкае ад культурных цэнтраў месца, населены пункт. Як і ўяўляў Туго Глівіц, мястэчка аказалася звычайнай захалуснай дзіркай. Навуменка.

3. перан. Пра тое, што патрабуе выдаткаў; пільная патрэба. Ну, скажам, на дрывах я падзараблю, але ж і дзірак шмат на гэтыя грошы. Чарнышэвіч.

•••

Ад усіх дзірак затычка гл. затычка.

Дзірка ад абаранка — нічога, пустое месца.

Дзірка на дзірцы — увесь у дзірках, зусім падраны; многа дзірак на чым‑н.

Заткнуць дзірку гл. заткнуць.

(Патрэбен) як у мосце дзірка — пра што‑н. зусім непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)