заці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.

З. манету ў кулаку.

З. болт у ціскі.

2. што. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.

З. вушы далонямі.

З. рот (таксама перан.: не даць свабодна выказацца).

3. што. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.

З. вузел.

4. перан., каго-што. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.

З. крытыку.

З. ініцыятыву.

5. каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).

З. у натоўпе.

|| незак. заціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)