Смерд ‘у старажытнай Русі — залежны селянін-земляроб’, ‘чалавек з простанароддзя’ (ТСБМ), смердзь ‘смурод’, ‘просты селянін’ (Нас.), ст.-бел. смердъ ‘селянін’ (Ст.-бел. лексікон). Укр., рус. смерд ‘селянін’, стараж.-рус. смьрдъ, польск. smard, дыял. śmierdź ‘тс’, палаб. smårdi ‘сялянства’, ст.-слав. смръдъзалежны селянін-земляроб’. Прасл. дыял. *smьrdъ ад *smьrděti ‘смярдзець’ (гл. Праабражэнскі, 2, 334; Фасмер, 3, 684 з літ-рай), як пагардлівая назва земляроба з боку прадстаўніка пануючага класа. Параўноўвалі яшчэ з літ. smir̃das ‘той, хто пахне’, лат. smir̃za ‘тс’, але яны, як мяркуе, напрыклад, Скарджус (Slav., 202), хутчэй запазычаны з славянскіх моў. Гл. яшчэ Брукнер, 536; Махэк₂, 561–562; ЕСУМ, 5, 317; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 234–236 (набліжае да літ. mḕrdelis ‘аслабелая ад голаду істота’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́жавы, лельч. лёжэвы, лёжэлызалежны’ (Нар. лекс.). Прыметнік лежэвы з’яўляецца рэгіянальным утварэннем ад назоўніка лежа < прасл. legja (націск у прыметніка на ўтваральнай аснове). Пад уплывам гэтага прыметніка аформлена лексема лёжэлы (Зляжалы, параўн. польск. leżały ’які доўга ляжыць’). Рэгулярным з’яўляецца дзеепрыметнік лежаны ’вылежаны’ (навагр., З нар. сл.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’ляжалы’ (ветк., рэч., Мат. Гом.). Да ляжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасі́ў, ‑сіву, м.

1. Менш ініцыятыўная, менш дзённая частка калектыву. І пра гэта сельсавет Выкладзе ўсе даныя: Што ж, Антон Бялевіч быў, — Дакумент не выліняў — Не насіў, а наш актыў, Нашу вёў ён лінію. Бялевіч.

2. Спец. Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў. // перан. Адмоўныя бакі, недахопы каго‑, чаго‑н. Вось так і сталася. З актыўнага, прыкладнага — у насіў. Шынклер.

3. Спец. Залежны стан дзеяслова.

[Ад лац. passivus — нядзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падняво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Залежны, падначалены; прыгнечаны. [Маці] вяла.. [Яна] за руку ў царкву і там вучыла кланяцца багам, вучыла быць паднявольным. Пестрак. Там продкі паднявольнай талакой На берагах адбудавалі горад. Хведаровіч.

2. Які адбываецца не па сваёй волі, прымусовы. Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін. Бярэзінская водная сістэма была створана паднявольнай працай беларускіх прыгонных сялян у 1798–1805 гадах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Незале́жнасць ’самастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. незалежність ’самастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск. niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск. zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус. незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш. nezávislost, славен. nezavisnost, серб.-харв. неза́висност, балг. незави́симост, макед. независност і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камо́рнік, кымо́рнік ’спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў, землямер’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; Сл. паўн.-зах.), каморніцтва ’землямерная справа’ (Гарэц., ТСБМ). Ст.-бел. коморникъ ’загадчык каморы, памочнік, падкаморы’, ’феадальна залежны селянін у Вялікім княстве Літоўскім (XVII–XIX стст.), які не меў зямлі і ўласнага дома, бабыль’. Значэнне ’землямер’ уласнабеларускае. Узнікла яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага (Падкаморы ў судова-арбітражным органе XVI–XIX стст. аглядаў спрэчныя землі, заслухоўваў сведчанні суседзяў, выносіў рашэнне і вызначаў межы; яму памагалі каморнік ’памочнік падкаморыя’ і пісар (БелСЭ, 8, 7), да камора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подчинённый

1. (покорённый) пако́раны, ско́раны;

2. (поставленный в зависимость) падпара́дкаваны; (зависимый) падле́глы;

подчинённый зако́ну падпара́дкаваны зако́ну;

3. (поставленный под непосредственное руководство — по службе, работе) паднача́лены;

4. сущ. паднача́лены, -нага м.;

5. грам. зале́жны, падпара́дкаваны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Като́мка ’сумка, клунак’ (Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. котома́, кото́мка; паводле Фасмера, 2, 353, сюды адносяцца (з тым жа значэннем) рус. ко́тма, хото́мка, коту́ль, коты́ль, хоту́ля, хату́ль. Трубачоў (Эт. сл., 11, 208) прыводзіць яшчэ ўкр. ко́тма ’тс’. Слова няяснага паходжання. Прапанаваліся розныя этымалогіі, напр., утварэнне ад дзеяслова ката́ть, далей, запазычанне з фін. kontti ’карзіна з бяросты, якую носяць на спіне’, або з чагат. kat ’футляр’ (гл. Фасмер, 2, 353). У апошні час Трубачоў, там жа (праўда, без бел. матэрыялу), мяркуе, што, магчыма, было прасл. *katoma, залежны дзеепрыметнік на ‑om ад дзеяслова *kotiti ’каціць, валяць і да т. п.’ Няпэўна. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падула́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад уладаю каго‑, чаго‑н., залежны; несамастойны. Падуладныя краіны. □ Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Галавач. // Падпарадкаваны волі, загаду каго‑, чаго‑н. Усе гукі зліліся неўзабаве ў адзін спеў машын, падуладных волі чалавека. Хадкевіч. У ліцейны цэх прыходзяць людзі смелыя і мужныя, бо гарачы метал падуладны толькі адважным. «ЛіМ». / у знач. наз. падула́дныя, ‑ых. Пан Счэхула добра ведаў магчымасці сваіх падуладных. Машара.

2. перан. Які паддаецца ўздзеянню, уплыву каго‑, чаго‑н. Мацней за ўсё памяць. Памяць народа. Яна не падуладна ні бурам, ні часу, ні войнам. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раб, ‑а, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік прыгнечанага класа, чалавек, які быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці і з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва якой складалася з рабоў — людзей, пазбаўленых элементарных чалавечых правоў. «Звязда». // Прыгонны селянін. // Пра паднявольная, бяспраўнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго‑н. [Галя:] Калісьці я марыла стаць урачом, каб лячыць людзей, але ў гэтыя гады навучылася забіваць тых, хто хацеў зрабіць нас рабамі. Пятніцкі.

2. перан. Той, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежны, бязвольны чалавек. Фельчар Зяблік, адданы раб паноў Зырачанскіх, стаяў здалёку, баючыся блізка падысці да раз’ятраных мужыкоў. Бядуля. І для іх [дзяцей] далёка не ўсё роўна, Хто іх бацька: раб або змагар. Гілевіч.

3. перан.; чаго. Той, хто поўнасцю падначаліў чаму‑н. сваю волю, свае ўчынкі. Раб прывычкі. Раб пачуццяў. Раб уласнасці. Раб моды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)