попира́ться страд.
1. тапта́цца;
2. тапта́цца, (гру́ба) паруша́цца; зневажа́цца; см. попира́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарлахва́т, ‑а, М ‑ваце, м.
Разм. Чалавек, які груба дамагаецца для сябе чаго‑н., імкнецца да найбольшай выгады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́стыка, ‑і, ж.
Спец. Абліцоўка будынка каменем з груба абчасанай ці выпуклай знешняй паверхняй, якая стварае ўражанне масіўнасці, манументальнасці будынка.
[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руст, ‑а, М ‑сце, м.
Спец. Камень з груба абчасанай ці выпуклай знешняй наверхняй, які скарыстоўваецца пры кладцы і абліцоўцы будынкаў.
[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кружану́ць ’груба вылаяцца’, ’голасна заспяваць хорам’ (Бяльк.). Да кругі (гл.). Семантычны пераход: ’круг’ > ’хор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамза́ць ’груба смяяцца, іржаць’ (Мат. Гом.), рэмза́ці ’надакучваць размовай’ (івац., Жыв. сл.). Гл. рэ́мзаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адгы́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Груба, рэзка, злосна адказаць на якое‑н. пытанне, заўвагу. — Папомніш ты, хамуйла! — ціхенька адгыркнуўся Махлярчык... Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
де́рзко нареч.
1. дзёрзка; гру́ба, па-грубія́нску;
2. дзёрзка; адва́жна, сме́ла; см. де́рзкий.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.
Разм. Паводзіць сябе груба і бесцырымонна. На ўроках.. [вучань] смяецца гучна. Хаміць настаўнікам сваім і не выконвае задання. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра сабаку: злосна гаўкаць, брахаць.
2. перан., што і без дап. Моцна і груба крычаць на каго-н. (разм.).
|| аднакр. га́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. га́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)