Гарэ́за ’свавольнік, пракуда, вісус’ (Нас., БРС, Шат.), таксама гарэ́знік (Нас., БРС), гарэ́злівы, гарэ́зны, гарэ́заваць, гарэ́знічаць, гарэ́зіць (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., БРС). Рус. дыял. зах. гаре́за (СРНГ). Этымалогію прапанаваў ужо Насовіч: гарѣза ’свавольнік, распуснік, дураслівец’ ад герезія ’ерась’, а гарѣза ’натурысты’ ад гаркаць. Тлумачэнне Насовіча (запазычанне з польск.) для гарэ́за ’свавольнік’ падтрымліваецца тым, што польск. herezja (< лац. мовы, гл. Слаўскі, 1, 416–417) у гаворках мае значэнне ’скандалы, дэбошы’ (Карловіч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкадлі́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць шкоду, страту; шкодны. [Ніна:] — Як там [у гарбарні] дрэнна было працаваць! Такое паветра там дрэннае, шкадлівае. Гурскі. Між тым усе гэтыя сляпыя агульныя выразы вельмі шкадлівы, бо яны звязваюць уніклівую думку чалавека, заспакойваюць і закалыхваюць яе, як закалыхваюць крыклівае дзіця. Колас.

2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, свавольны, памаўзлівы. Такі ўжо, брат, шкадлівы [сын], Што горшага няма: Учора зноў у слівах Яго злавіў Кузьма!.. Гілевіч. Як кот — шкадлівы, а як заяц — баязлівы. Прымаўка.

шкадлі́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль. — Ціха ты! — пачуўся з печы голас, аднак не строгі, не з’едлівы, а зусім памяркоўны, нібы нават шкадлівы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сваво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам. Васілевіч. У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе... Лойка. // Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!.. Дудар.

2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. // Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў. Дуброўскі. Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаку́слівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны спакусіць (у 1 знач.); прынадны, прывабны. Поезд выкідваў групы сялян і дачнікаў, якія вярталіся з горада, абвешаныя рознымі клункамі, кайстрамі і гірляндамі спакуслівых абаранкаў. Рамановіч. Бывае, з’явіцца спакуслівая думка, падхопіць, закруціць і панясе цябе, як вецер жменю снегу, а потым знікне. Пташнікаў. Я загадзя чую спакуслівы пах падсмажаных скварак. Скрыган. // Які выклікае жаданне браць прыклад; гарэзлівы. Дзяўчаты аж чырванелі ад натугі, каб як-небудзь стрымацца ды не кінуцца ў гэты спакуслівы рогат. Лынькоў. І раптам недарэчны здарыўся з ім [Агафонам] «пералом» — Спакуслівай паддаўся модзе: Па сцэну ён Цяпер выходзіць І не пяе ўжо, а бл[я]е, што баран, Шалёна лямантуе. Валасевіч. // Які ўзбуджае пачуццёвую цягу. [Лёдзя] пачала сніцца — спакуслівая і недасяжная. Карпаў. [Макар] падыходзіць, абнімае .. [Еву] і моцна цалуе ў спакуслівыя пун[с]овыя вусны. Асіпенка.

2. Прагны да чаго‑н. Сярод жанчын была Базыліха — дужа спакуслівая на навіны старая. Савіцкі.

3. Які абуджае грэшныя думкі. Яго [Севу] рана пачалі цікавіць і хваляваць дзяўчаты, якія здаваліся яму забароненай і спакуслівай тайнай. Карпаў. // Не зусім сціплы, непрыстойны. Р. Барзава, выканаўца ролі Лары, стараецца ўвесь час прыняць спакуслівыя позы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́спуск1 і ро́спуст ’развод, скасаванне шлюбу’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Банк і Некр.), ’нястрыманы чалавек’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.). Укр. ро́спуск ’роспуск, канікулы’, ро́спуста ’свавольства, непадпарадкаванне’, рус. старое ро́спуск і ро́спуст ’развод’, ст.-рус. роспускъ ’тс’ (XV ст.), стараж.-рус. роспустъ ’тс’ (1150 г.), рос‑/распускатися ’разводзіцца’ (1156 г.); польск. rozpustny, rozpusta, ’незвязаны, вызвалены’, ст.-польск. rozpust ’распуста, разбэшчанасць’, н.-луж. rozpušćeńc, в.-луж. rozpušćenc ’распуснік’, ст.-чэш. rozpuščenie ’гарэзлівасць, свавольства, развязнасць’, чэш. дыял. v rozpust (jísti, píti) ’вельмі многа (есці, піць)’, ’без межаў’, чэш. rozpust(i)lý, rozpustilec, славац. rozpustenýгарэзлівы, свавольны’, славен. rásputni ’распушчаны’, razpuščati ’распускаць’, серб. ра́спустан, распу̀ститисе ’распусціць’ (на канікулы), ’развесціся (аб сужэнстве)’, харв. ráspust ’роспуск’, ’канікулы’, ràspusta ’распуста’, raspuštènik ’разведзены’, макед. распуштеник ’тс’, балг. разпуштам ’разводзіць сужэнцаў’, ст.-слав. кънигы распоустьны ’ліст аб скасаванні шлюбу’. Прасл. *orz‑pustъ, утворанае ад *orz‑ ’раз-/рас-’ і *pustъ > пусты́. Гэтыя формы трэба разумець як “свабодны”, “вызвалены”, “не абавязаны”. Формы з ‑sk‑ узніклі ў выніку адваротнай аналогіі з формаў, якія маюць ‑šč‑ (Махэк₂, 501). Гл. таксама распуста.

Ро́спуск2 ’вясенняе бездарожжа’ (ТС), рус. арханг. ро́спуск ’адліга, бездараж’. Утвораны ад роспуст (гл.) пад уплывам параўнальна новага (Махэк₂, 501) дзеяслова распускаць ’аслабляць’. Фанетычная блізкасць з роспуст прывяла да змешвання лексічнага значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)