гарэ́злівы, -ая, -ае.

Свавольны, непаседлівы.

Г. хлапчук.

|| наз. гарэ́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарэ́злівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарэ́злівы гарэ́злівая гарэ́злівае гарэ́злівыя
Р. гарэ́злівага гарэ́злівай
гарэ́злівае
гарэ́злівага гарэ́злівых
Д. гарэ́зліваму гарэ́злівай гарэ́зліваму гарэ́злівым
В. гарэ́злівы (неадуш.)
гарэ́злівага (адуш.)
гарэ́злівую гарэ́злівае гарэ́злівыя (неадуш.)
гарэ́злівых (адуш.)
Т. гарэ́злівым гарэ́злівай
гарэ́зліваю
гарэ́злівым гарэ́злівымі
М. гарэ́злівым гарэ́злівай гарэ́злівым гарэ́злівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.

Вясёлы, жвавы, непаседлівы. Ева расла не па гадах бойкай, гарэзлівай дзяўчынкай. Асіпенка. // Гуллівы, хітраваты. Маня была не падобна да сястры: у яе шэрых вачах блукаў вясёлы, гарэзлівы агеньчык. Колас. Дзяўчына звонка засмяялася і паглядзела па Юрку сваімі гарэзлівымі вачамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́злівы и гарэ́зны озорно́й, шаловли́вый; прока́зливый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́злівы, гарэ́зны wild, ngezogen, usgelassen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дуро́ны, -ая, -ае (разм.).

Свавольны, гарэзлівы.

Д. хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшыва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Гарэзлівы падлетак.

Сабраўся гурт падшыванцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дураслі́вы, -ая, -ае.

Свавольны, гарэзлівы, дуроны.

Д. хлапец.

|| наз. дураслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озорно́й гарэ́злівы, сваво́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гуллі́вы, -ая, -ае.

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

Г. настрой.

Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)