світа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.

Выгнаць карову ў поле на світанні.

2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.

С. майго юнацтва.

|| прым. світа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Разм. Нечакана напужаўшы, выгнаць адкуль‑н. Выпудзіць птушку з гнязда. Выпудзіць ліса з хмызняку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 2 знач.).

2. Стан выгнанніка; ссылка. Асудзіць на выгнанне. Вярнуцца з выгнання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Пагнаць, выгнаць. — Доўга круціўся каля нашай хаты [сабака], пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго з вёскі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́правадзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выправадзіць няпрошаных гасцей. □ Агата сунула.. [Юрку] ў рукі гурок і выправадзіла з хаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́жануцьвыгнаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.). Запазычанне з польск. wyżenąć ’тс’, новага інфінітыва дзеяслова gъnati ад асновы цяперашняга часу žen‑ (гл. гнаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды.

П. падвойныя рамы з вокнаў.

2. што. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання ўсё, многае.

П. рукі.

П. экспанаты.

3. каго. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх.

П. свавольнікаў за дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэск, -у, м.

1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго-н.

Т. галля.

2. Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад.

Т. матора.

Т. кулямёта.

3. перан. Шуміха, пустая балбатня (разм.).

З трэскам (выгнаць, праваліцца і пад.) — ганебна, з вялікім скандалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вымесці, падмесці ўсё, многае. Павымятаць пакоі. Павымятаць смецце.

2. перан. Разм. Выключыць, выгнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павымятаць гультаёў з брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́хі — адгоннае слова (для птушак): тухі, верабейкі! (Сержп. Прык.). Відаць, да гукапераймальнага тух (гл.), бо суправаджалася ўзмахамі рук, плясканнем ці стукам. Параўн. рус. дыял. дать ту́хавыгнаць’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)