яйцо́, а́, мн. я́йцы (з ліч. 2, 3, 4 яйцы́), яе́ц; м.

1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Качынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. □ Маці давала.. [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо. Бядуля.

2. Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. у выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.

3. У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці гл. украсці.

Не варты выедзенага яйца гл. варты.

Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лес / на вялікім абшары: пушча / на вялікім абшары ў Сібіры, пераважна хвойны: тайга / малады лісцевы: гай / хваёвы: бор, сасняк, сасоннік, хвойнік / яловы: ельнік / дубовы: дуброва, дубняк / бярозавы: бярэзнік / асінавы: асіннік / альховы: алешнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мяду́ніца1, медуніца ’вятроўнік шасціпялёсткавы, Filipem- dula hexapetala Gilib. (Бяльк.; маг., Кіс.), укр. медуниця. Да медуніцах (гл.). Назва перайшла з расліны спірэя, якая раней называлася Spiraea filipendula. Аналагічна ў польск. мове tawula — ’спірэя’ і ’вятроўнік’.

Мяду́ніца2, мядуніца лугавая ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1). Укр. медунка, медуниця, рус. калуж. медуница, медуничник ’тс’. Відавочна, да мёд: расліна выкарыстоўвалася ў якасці прынады для таго, каб у вулей прыйшоў малады рой пчол, як і меліса, якая ў чэш. мове мае назвы: meduhka (ст.-чэш. medunice), medunka, у славац. medovka, mädonicaJ mädka, у польск. miodunka, балг. медуника.

Мяду́ніца3 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (маг., Кіс.). Няясна.

Мядуніца4, мядунка ’канюшына палявая, Trifolium arvense L.’ (віц., Кіс.), рус. цвяр., алан., арханг. медуница, медуничник ’тс’, перм. медунка ’чырвоная канюшына’; польск. miodunka, балг. медован трилистник ’канюшына’. Да мёд (гл.): расліна з’яўляецца меданосам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воз, ‑а; мн. вазы, ‑оў; м.

1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы. Усе сваякі папрыязджалі І двор вазамі паўстаўлялі. Колас. Сасёнка была парэзана на доўгія кавалкі, і сябры пачалі класці іх на воз. Пестрак.

2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад. Сытыя коні, аблітыя зарой, вязуць высокія вазы пшаніцы. Мікуліч. Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. Якімовіч.

3. чаго. Колькасць таго, што можа змясціцца на калёсах, санях і пад. Воз дроў, сена.

4. перан. Разм. Вялікая колькасць чаго‑н. Воз навін. □ Дзетак у.. [Парэмчыка] цэлы воз, хоць і сам яшчэ малады. Ракітны.

5. Карцёжная гульня.

•••

Вазамі вазіць гл. вазіць.

Пятае кола ў возе гл. кола.

Цягнуць воз гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. павёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.

1. Пачаць везці, перамяшчаць транспартам куды‑н. Свіснуў раз, свіснуў два Шустры паравозы, І павёз, і павёз За возікам возік. Купала. І павёз цягнік сына ў Маскву, а бацьку — рухавы малады конік у [калгас] «Перамогу». Васілевіч.

2. Узяўшы з сабой каго‑, што‑н., паехаць, каб адвезці, даставіць куды‑н. Цераз суткі.. [жанчыну] паклалі ў труну і павезлі на могілкі. Чорны. Адразу ў ноч паскакалі коннікі, павезлі дарагія дакументы, заклікі арганізоўваць камітэты беднаты. Лужанін.

3. безас. Тое, што і пашанцаваць. Ну, што ж?.. Відаць, не павязло. Няхай! Не першы раз... Броўка. ...Гэты раз бедаку павязло: У час удалося Панасу памерці. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяко́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі гарачы, душны. Стаяў спякотны летні дзень. Сонца хоць і пераваліла за поўдзень, але пякло неміласэрна. Чарнышэвіч. Лета ў гэтым годзе выдалася спякотнае і сухое. Хомчанка. Цяжка ў пасёлку з вадой. Калодзежаў тут небагата, ды і ў тых часта ў спякотнае лета вада перасыхае. Бяганская. // Прасякнуты спёкай, надзвычай нагрэты. Вырысоўвалася праз спякотную шыза-белую дымку цёмная паласа лесу. Шамякін. Калі пачаўся гэты подзвіг? У катлаване? Ці тады, Калі вятроў спякотных подых Адчуў геолаг малады. Панчанка. Там спякотнымі вятрамі Выпалена цаліна, Ды туды з будаўнікамі Едзе красная вясна. Зарыцкі.

2. Такі, якому ўласціва спякота. Спякотны стэп. □ Магілёўская ціхая вёска. Курная хата. Як далёка яны ад Мадрыда, Ад спякотнай Іспаніі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́тамалады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыры́ ’вільготны’, ’невараны; недавараны, недасмажаны, недапечаны’, ’неканчаткова выраблены’, ’нязвараны, няспеламу’: сырое яйцо (Федар. 4, Сержп. Прымхі), ’сыры, мокры’, ’згатаваны’: сырэ молоко не пʼе (ТС), ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Уладз.), сыры́й ’сыры, мокры, згатаваны’ (Бяльк.), сырэ́й ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы). Укр. сирі́й, рус. сыро́й, стараж.-рус. сыръ ’сыры, вільготны’; ’малады, зялёны, няспелы’: ꙗблъко сыро, каш. sëri ’вільготны, мокры, падмоклы’, в.-луж., н.-луж. syrý, ’мокры, негатаваны, неапрацаваны, вільготны’, чэш. syrý ’вільготны, халодны’, ст.-слав. сыръ ’мокры, вільготны’. Прасл. *syrъ(jь) ’сыры, вільготны; звараны’, роднаснае літ. sū́ras ’салёны’, лат. sũrs ’салёны, горкі, даўкі’, ст.-дац. súrr ’сыры, напаўгнілы’, швед. sur ved ’сырое дрэва’, ст.-в.-ням. sûr ’кіслы’; да і.-е. *sū‑ro/*sou‑ro ’кіслы, даўкі’, гл. Траўтман, 293–294; Фрэнкель, 944; Фасмер, 3, 819; Махэк₂, 600; Шустар-Шэўц, 1402–1403; SEK, 4, 265; Бязлай, 3, 343; ЕСУМ, 5, 241–242. Гл. таксама сыравы, сыровы, суровы, сыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спра́віцца сов.

1. (сделать что-л.) спра́виться, упра́виться;

с. да ве́чара — спра́виться (упра́виться) до ве́чера;

2. (одолеть) спра́виться;

с. з пла́нам — спра́виться с пла́ном;

паляўні́чы ледзь ~віўся з раз’ю́шаным зве́рам — охо́тник едва́ спра́вился с разъярённым зве́рем;

3. оберну́ться;

за дзень тры разы́ ~віўся туды́ і наза́д — за день три ра́за оберну́лся туда́ и обра́тно;

4. сравня́ться;

у рабо́це з ім і малады́ не с. — в рабо́те с ним и молодо́й не сравня́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тогда́

1. нареч. тады́;

тогда́ он был мо́лод тады́ ён быў малады́;

я жила́ тогда́ в Рогачёве я жыла́ тады́ ў Рагачо́ве;

2. в знач. соотносительного слова тады́;

когда́ прочита́ю кни́гу, тогда́ занесу́ её вам калі́ прачыта́ю кні́гу, тады́ занясу́ яе́ вам;

3. в составе сложного подчинительного союза тогда́ как: тады́ як, у той час як, хоць, калі́;

он хо́дит, тогда́ как до́лжен лежа́ть ён хо́дзіць, у той час як (калі́) паві́нен ляжа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)