падня́ць, -дыму́, -ды́меш, -ды́ме і падніму́, падні́меш, падні́ме; -ня́ў -няла́, -ло́; падымі́ і паднімі́; -ня́ты; зак.

1. каго-што. Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі).

П. аловак.

2. каго-што. Узяць, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць у руках.

П. камень.

3. каго-што. Перамясціць наверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

П. на ліфце.

П. якар (выцягнуць з вады перад адплыццём). П. заслону сцэны.

П. галаву (таксама перан.: стаць бадзёрым, смелым).

4. каго-што. Дапамагчы або прымусіць устаць; зноў надаць каму-, чаму-н. стаячае становішча.

П. з пасцелі каго-н. (разбудзіць). Сабака падняў зайца (успудзіў). П. павалены плот.

5. каго (што). Прымусіць крануцца з месца з якой-н. мэтай, прымусіць узяцца за што-н.

П. салдат у атаку.

6. перан., каго (што). Натхняючы, схіліць да якога-н. актыўнага дзеяння.

П. народ на барацьбу.

7. што. Зрабіць вышэйшым, узвысіць.

П. падмурак.

П. узровень вады.

8. перан., што. Павялічыць, павысіць.

П. ураджай.

П. цану.

9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

П. дух.

П. цікавасць да чаго-н.

10. што. Наладжваючы, палепшыць, развіць.

П. гаспадарку.

11. што. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

П. бунт (узбунтавацца). П. смех.

П. трывогу.

П. пытанне.

12. што. Тое, што і узараць (спец.).

П. цаліну.

|| незак. падыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1—3, 6—9 і 10 знач.), падніма́нне, -я, н. (да 1—4, 7—9 і 12 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 2, 3, 7 і 12 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Перамясціцца, перасунуцца крыху. Сотнікаў пасунуўся на вышэйшае [месца] і зноў узяў пад абстрэл немцаў, пакуль Рыбак двойчы не адолеў якіх сто метраў, што аддзялілі іх ад Гасціновіча. Быкаў. // Пацясніцца, адсунуцца, вызваляючы каля сябе свабоднае месца. Дзядзька, які пасунуўся і даў мне месца, быў старэйшым у гэтай сям’і. Кавалёў.

2. Пачаць сунуцца. Раптам маё вудзільна неяк рэзка здрыганулася і шпарка пасунулася ў рэчку. Ляўданскі. Раптам адна купіна заварушылася і шпарка пасунулася да нас. Паслядовіч.

3. перан. Прасунуцца наперад у якой‑н. справе, наблізіцца да пастаўленай мэты, да завяршэння. За які год доктарская дысертацыя Карнея Мінавіча гэтак пасунулася, што легла на стол машыністак для перадруку. Сабаленка.

4. Падацца наперад, сунуцца на каго‑, што‑н. з варожым намерам. Няхай цяпер толькі пасунуцца фашысты ноччу ў вёску, як адразу тут жа будуць і .. [партызаны]. Шамякін. [Кашын] адштурхнуў нагою скрынку, усхапіўся і, чырвоны як рак, пасунуўся на сына. Карпаў.

5. Памкнуцца. Лявон было пасунуўся да Міколавага пакоя, але.. спыніўся, не дайшоўшы. Корбан. [Гэля] падрыхтавалася, паспакайнела, пасунулася да шклянкі з бэзам, што стаяла на чырвонай сурвэце. Лось.

6. Павольна пайсці, паплесціся. Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. Колас. — Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́чка1 ’самка сабакі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас., Касп., Бяльк., Варл., ТС, Сцяшк.), ’лаянкавае слова на жанчыну (што ілжэ або распускае плёткі)’ (Нас., Сл. ПЗБ). Памянш. да сука1, гл.

Су́чка2 ’малыя санкі, якія ўжываюцца як дапаможныя пры перавозцы бярвенняў; падсанкі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяц. Сл., Маслен., Арх. Вяр.; лях., Янк. Мат.), су́чка, су́чкі ’тс’ (беласт., дзятл., барыс., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ’лаўка, зэдлік’ (Касп.), су́чка ’задняя частка ў санях’ (Арх. Вяр.). Да семантыкі параўн. каза2 ’тс’ (гл.). Польск. дыял. suka, suczka ’заднія санкі’, suki ’сані на двух парах палазоў’. Пэўнай версіі няма. Сцяцко (Афікс. наз., 169) лічыў, што слова ўзыходзіць да сучка1 (“…яны заўсёды прывязваліся да саней і беглі за імі”). Лабко (Бел.-польск. ізал., 73–75) дапускае калькаванне ням. Hundсабака’ і ’ваганетка ў шахце’ ці народнаэтымалагічнае асэнсаванне ням. Zug (гл. цуг), якое мае таксама шэраг тэрміналагічных значэнняў, блізкіх да разглядаемых. Меркаванні пра ролю чэшскай мовы ў фармальнай і семантычнай адаптацыі ням. Zug гл. Комаркава, Studia Etym. Brun. 6, 372–373. Гл. наступнае слова.

Сучка3 ’дошчачка з дзірачкамі для накручвання навоя ў кроснах’ (Бяльк., Уладз.), ’кій або клін для ўтрымання задняга або пярэдняга навоя’ (пін., Клім., ЛА, 4; Уладз.), ’планка, што круціць кола ў калаўроце’ (Варл.), ’понаж у калаўроце’ (Бяльк.), ’дэталь у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы), ’верхняя частка калаўрота, дзе наматваецца шпулька’ (Сцяшк. Сл.), ’лапатачка, якая накладаецца на вось у калоўроце, а другім канцом прымацавана да падножкі’: сучка кола рухае ў калаўротку (лід., паст., пух., лудз., Сл. ПЗБ; рас., свісл., кам., Шатал.), су́чачка ’дэталь у калаўроце’ (паст., Сл. ПЗБ), ’калодачка для млёна ў верхнім камені жорнаў’ (паст., ЛА, 4). Параўн. укр. су́чка ’дэталь ткацкага стану’, польск. ’планка ў калаўроце, што злучае кольбу з падножкай’, ’шнурок у калаўроце’, ’рычажок, што злучае кола калаўрота з падножкай’ (Фалінская, Sl. tkac., 1, 292), ’драўляны клінок, што заходзіць у зубцы навоя і стрымлівае яго рух’ (Варш. сл.). Няясна; аднак агульнае значэнне ’злучаць, звязваць, скручваць’ схіляе да думкі пра паходжанне большасці з названых дэталяў ад сучы́ць, сука́ць (гл.), параўн. су́чка ’суканне’ (Нас.), асабліва су́чка ’палка з вяровачнай пятлёй, пры дапамозе якой скручвалі, “вілі”, клібу’ (Інстр. II), сучо́к ’вузлік’, укр. сучо́к ’ручка сукала’. Да такой жа думкі прыходзіць Лабко (Бел.-польск. ізал., 75), прыводзячы ў якасці зыходных для польскіх слоў дыялектны дзеяслоў sucić, варыянты sucyć, suczyć ’падыходзіць, належаць, прылягаць’, што звязваецца з сука́цца ’прыставаць, вязацца’ (гл.). Сувязь з сучка2 спрыяла замацаванню значэння ’стрымліваць, затрымліваць’, у тым ліку ў польск. suka, suczka ’дэталь у жорнах’, ’частка ткацкага стану’, ’задняя частка саней, што складаецца з дзвюх палавінак’, на думку Борыся (586), метафарычных утварэнняў ад suka ’самка сабакі’ (гл. сука1, сучка1), параўн. другасныя ўтварэнні саба́ка ’клін для ўтрымання пярэдняга навоя’ (навагр., ЛА, 4), лісі́ца ’планка ў калаўроце, што круціць кола’ (Варл.), балг. дыял. ку́чка ’сука’ і ’частка сукала’, ’дэталь ткацкага стана’, ’прыстасаванне для ўтрымання абручоў пры вырабе бочак’ і падобныя “звярыныя” метафары (ВЕР, 3, 171). Пераход да су́чка2 дэманструе су́чка ’крывая жэрдка, прымацаваная да падсанак для кіравання імі’ (зах.-палес., Старычонак, БЛ, 13, 34) і польск. sukę paść ’кіраваць жэрдкай, прымацаванай да задняй часткі саней ці разведзенага воза, каб на паваротах не з’ехаць з дарогі’, suka ’драўляная плашка з выемкай, куды ўваходзіць кола пры тармажэнні воза’ (Варш. сл.), балг. дыял. ку́чка ’прыстасаванне ў выглядзе санак, якое падстаўляецца пад адно з пярэдніх колаў нагружанага воза пры крутым спуску’ (відаць, прывязанае да воза), ’санкі для катання з горак’, тэрміналагічныя калькі на базе метафары, крыніцы паходжання якой застаюцца няяснымі.

Су́чка4 ’буёк, паплавок’ (Ян.). Параўн. рус. дыял. су́ка і сука́ ’буй, якарны паплавок’ і ’вяроўка ад паплаўка да якара’. Відаць, да папярэдняга, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нягоднік, нікчэмнік, мярзотнік, вылюдак, вырадак, ліхадзей; недавярак, паршывец, паскуднік, паскуда, поскудзь, брыда, брыдота, паганец, падла, падлюга, падлюка, шэльма, гіцаль, акаянец, абармот, плюгавец, прахвост, гад, гадасць, нелюдзь, латрыга, дзяржыморда, сволач, свалата, злыдзень, жываглот, псяюха, псялыжнік, падкалоднік (разм.); зараза, цаца, злодзей, разбойнік, пачвара, халера, чорт, звер, сабака, сука, псіна, гніда, змей, скула, дэгенерат, азіят, езуіт (лаянк., перан.) □ лысы чорт, сукін сын

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

па́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.

П. дагары.

П. на калені.

П. з ног (таксама перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.

Падае снег.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускацца, звісаючы.

Складкі спадніцы прыгожа падаюць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.

Націск падае на другі склад.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на каго-што. Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).

Святло праз акно падала на падлогу.

Ад дрэва падае цень.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).

На гэтага чалавека падае падазрэнне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.

Усе клопаты падаюць на маці.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).

Акцыі падаюць.

Настрой падае.

9. перан. Бегаць, насіцца (разм.).

Сабака цэлы дзень падаў па лесе.

10. перан., за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (разм.).

П. за ўборамі.

11. перан., за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (разм.).

Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.

Падаць духам — траціць упэўненасць, бадзёрасць; адчайвацца.

|| зак. па́сці, паду́, падзе́ш, падзе́; падзём, падзяце́, паду́ць; паў, па́ла; падзі́ (да 1, 5—7 знач.) і упа́сці, упаду́, упадзе́ш, упадзе́; упадзём, упадзяце́, упаду́ць; упа́ў, упа́ла; упадзі́,(да 1, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. па́данне, -я, н. (да 1 знач.) і падзе́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывы́кнуць сов. (да каго, чаго и с инф.) сов.

1. (приобрести привычку) привы́кнуть (к кому, чему и с инф.);

п. устава́ць у сем гадзі́н — привы́кнуть встава́ть в семь часо́в;

п. куры́ць — привы́кнуть кури́ть;

2. привы́кнуть (к кому, чему), свы́кнуться (с кем, чем); (в новом месте, в новой среде — ещё) осво́иться, прижи́ться;

п. да абста́він — привы́кнуть к обстано́вке; свы́кнуться с обстано́вкой;

п. да но́вага го́рада — привы́кнуть к но́вому го́роду; осво́иться в но́вом го́роде;

3. привяза́ться (к кому, чему); привы́кнуть (к кому, чему);

саба́ка ~к да хло́пчыка — соба́ка привяза́лась к ма́льчику

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́нуцца сов.

1. бро́ситься, устреми́ться;

к. на дапамо́гу — бро́ситься, устреми́ться на по́мощь;

к. шука́ць — бро́ситься иска́ть;

2. разг. упа́сть;

к. на ло́жак — упа́сть на крова́ть;

3. (напасть) бро́ситься, ки́нуться;

саба́ка кі́нуўся пад но́гі — соба́ка бро́силась по́д ноги;

4. (прыгнуть, устремиться вниз) ки́нуться, бро́ситься;

к. з кру́чы — бро́ситься с обры́ва;

5. (в сторону) бро́ситься, шара́хнуться;

к. ў во́чы — а) бро́ситься в глаза́; б) пригляну́ться;

к. стрымгало́ў (кулём) — бро́ситься сломя́ го́лову;

к. ў но́гі — упа́сть к нога́м;

к. ў абды́мкі — бро́ситься в объя́тия;

к. з усі́х ног — бро́ситься со всех ног

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалёны

1. прил. (больной водобоязнью) бе́шеный;

ш. саба́ка — бе́шеная соба́ка;

2. прил., перен. (потерявший ясность сознания, одурелый) бе́шеный, безу́мный, сумасше́дший, шально́й;

3. прил., перен. (несдержанный, сильно проявляемый) неукроти́мый, неи́стовый, я́рый, я́ростный; оголте́лый;

ш. гнеў — неукроти́мый гнев;

ш. ве́церя́ростный ве́тер;

ш. тэро́р — оголте́лый (я́ростный) терро́р;

4. прил., перен. (безрассудный, лишённый здравого смысла) сумасбро́дный;

ш. чалаве́к — сумасбро́дный челове́к;

5. в знач. сущ. безу́мец м.;

бе́гае як ш. — но́сится как угоре́лый;

~ныя гро́шы — бе́шеные де́ньги;

ш. поп хрысці́ў — шально́й поп крести́л;

~ная ку́ля — шальна́я пу́ля;

во́льнаму во́ля, ~наму по́лепосл. во́льному во́ля, а шально́му по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чаго. Пазбягаць чаго‑н., ухіляцца ад чаго‑н. Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль непазбежных аварый. Мележ.

2. чаго. Ухіляючыся, пазбягаць чаго‑н. Калі праўду казаць, дык Яўген і ўнікаў тых заданняў, якія былі звязаны з паездкамі ў родныя мясціны. Сабаленка. Але ў размове ўжо [Зося і Паходня] не закраналі таго, аб чым толькі што гаварылі і што патрабавала яснасці. Абое баяліся і знарок унікалі яе — няхай яна акрэсліцца як-небудзь пазней, ці варта спяшацца!.. Хадкевіч. // Устрымлівацца ад чаго‑н. Насця была здзіўлена пераменай у паводзінах мужа, але цярпліва маўчала. Яна ўнікала лаянак. Сіняўскі. // Ратавацца ад чаго‑н., мінаць што‑н. Сабака сарамяжа павільваў хвастом, быццам сказаць хацеў: — Бывае ж такі выпадак, што як ні ўнікаеш, а ўсё ж спатыкаешся. Мурашка.

3. каго-чаго. Стараюцца, не жадаць сустракацца з кім‑, чым‑н. Кінуўшы мужа, Марына Паўлаўна як мага старалася ўнікаць з ім сустрэчы. Зарэцкі. [Тапурыя:] — Пачаў я ўнікаць людзей, і нейкі час як бы хвароба ў мяне такая была: дрэнна мне пры людзях! Самуйлёнак. Непакоіла няпэўнасць адносін з Ленай. Чаму дзяўчына ўнікае яго [Андрэя]? Няўжо яна пагарджае ім? Сапрыка. // ад каго. Быць заўважаным, убачаным. Так, глытаючы слёзы, прыўды, разважае Алена. Ад Ганькі не ўнікае матчын настрой. Васілевіч.

4. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго‑н. Віктар учытваўся, унікаў у змест. І раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. Паўлаў. Толькі там, пад зямлёю, калі сачыў за працай Сапегі, унікаў у складаныя яе дэталі, ён [Савіцкі] перайначваўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́сіца1, ла́сыца ’драпежная жывёліна з сямейства куніцавых, Mustela nivalis’ (ТСБМ, Янк. I, Сіг.), лас́іцка, ла́січка, ласачка (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), ла́ска ’тс’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), ’гарнастай, Mustela ermina’ (Сіг.). Укр. ласица, ласичка, ласка, ластка ’тс’, ’вавёрка’, рус. ласка, ласица ’ласка’, ст.-рус. ласица (XIII ст.), ластица, ластвица (XVII ст.), польск. łasica, łaska, łasiczka ’тс’, каш. łasëca ’аса’, н.-луж. łasyca, łaska, łacyca, lasyca > в.-луж. łasyca (Шустар-Шэўц, 1, 764), чэш. lasice, ход. hlasice, ган. vlaska, ст.-чэш. vlasicě ’ласка’, ’пранырлівая жанчына’, славац. lasica ’ласка’, ’жанчына з гібкай фігурай’, славен. lásica, podlásica, раней і ulasica, серб.-харв. л̏асица, ulásica, подласица, podlȁska, макед. ласица ’тхор’, балг. ласица, власица, ст.-слав. ласица ’ласка’. Прасл. lasica, якое паходзіць, відаць, ад прым. lasъ, які захаваўся ў бел. ‑ласы, параўн. падла́сы ’белабрухі’, ’светла-карычневы’ (ТСБМ, Бяльк., Мал., Рам., Гарэц.), ’з белымі бакамі і грудзьмі’ (Шат.), ’пярэсты’ (Некр., Федар.), драг. пудла́сыстый ’белабрухі’ (Клім.), падла́сіна ’пярэсціна пад жыватом’ (ТСБМ), ла́сіна, ла́сына ’пярэсціна, якая вылучаецца сваім колерам шэрсці’ (пін., стол., БЛ, 13, 68), а таксама ў рус. ла́са ’светлая, гладкая паласа’, укр. ласі́й ’вол з белым чэравам і хвастом’, ла́ся, ла́сий ’чорная або рыжая жывёліна з белым чэравам і персямі’, підла́сий ’тс’, балг. лас ’конь ці лашак з чорнай бліскучай шэрсцю’, серб.-харв. ла́са ’ласка’, ’каза з колерам поўсці, як у ласкі’, ла́сац ’вол’, ла́саксабака’, ла̏саст ’бялявы, белаваты’, венг. дыял. lászov ’свойская жывёліна бялявага колеру’. Найбольш дакладна прасл. lasъ адпавядае лат. luöss ’жоўта-шэры, бялявы’, lãsaĩns ’рабы, у крапінкі’. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 15–17; Махэк₂, 320–321; Скок, 2, 271; Шустэр–Шэўц, 1, 764–765. Інакш Ціўян (Проблемы слав. этнографии, Л., 1979, 186–193) услед за Трубачовым (ЭИРЯ, 2, 29–32), які адносіць гэту лексему да ласка (гл.), мяркуючы, што гэта табу, утворанае паводле прынцыпу абароны ад драпежнага звярка спробай улашчыць яго.

Ла́сіца2 ’ласіха’ (Сцяшк.). Улічваючы месца націску і мяркуючы, што ён спрадвечны на ла‑, можна аднесці да ласіца1 (параўн. аналагічнае серб.-харв. ла́сац ’вол’ і інш.).

Ласі́ца ’ласіха’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да лось (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)