саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.

Пародзісты с.

Паляўнічы с.

2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

◊

Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.

|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).

|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. саба́ка саба́кі
Р. саба́кі саба́к
Д. саба́ку саба́кам
В. саба́ку саба́к
Т. саба́кам саба́камі
М. саба́ку саба́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саба́ка м.

1. прям., перен. соба́ка ж.; пёс;

паро́дзісты с. — поро́дистая соба́ка;

пага́ны с. — зла́я соба́ка;

паляўні́чы с. — охо́тничья соба́ка;

ах ты, с.! — ах ты, соба́ка!;

2. (собака-самец) кобе́ль;

◊ вось дзе с. закапа́ны! — вот где соба́ка зарыта!;

з ~камі не зно́йдзеш — с соба́ками не сы́щешь;

і ~камі не заго́ніш — и соба́ками не заго́нишь;

ве́шаць саба́к — (на каго) ве́шать соба́к (на кого);

саба́к ганя́ць — соба́к гоня́ть;

~ку з’е́сці — (у чым, на чым) соба́ку съесть (в чём, на чём);

у ~кі вачэ́й пазы́чыць — стыд потеря́ть;

жыць як кот з ~кам — жить как ко́шка с соба́кой;

~кам се́на касі́ць — в не́тях быть (обрета́ться и т.п.), скрыва́ться (главным образом от семьи);

на саба́к браха́ць — болта́ть на ве́тер;

на ~ку не варт — ни к чёрту не годи́тся;

патрэ́бен як ~ку пя́тая нага́ — ну́жен как соба́ке пя́тая нога́;

~ку пад хвост — псу (соба́ке) под хвост;

ко́жны с. — ка́ждая (вся́кая) соба́ка;

ні адзі́н с. — ни одна́ соба́ка;

(як) с. на се́не — (как) соба́ка на се́не;

~ку — саба́чая смерць — погов. соба́ке — соба́чья смерть;

воўк ~кі не баі́цца, але́ звя́гі не лю́біць — посл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́ка, ‑і, м.

1. Свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад. Службовы сабака. Пакаёвы сабака. Паляўнічы сабака. Язда на сабаках. □ Пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. Колас. На дварэ пільнуюць панскі супакой злосныя сабакі-ваўкадавы. Бядуля. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка. Дурны сабака і на гаспадара брэша. Прыказка.

2. Самец сукі.

3. перан. Разм. лаянк. Пра нягодніка, злоснага, шкоднага чалавека. — Трэба падавацца ў вёску, — параіў Сталярэвіч, — там вас [Ганну] Ніхто не ведае, а тут можа кожны сабака ўкусіць.... Гурскі. [Лясніцкі] падумаў: «Здраднік. Іш, выгнуўся, сабака». Шамякін. // Груб. Пра чалавека, які не трымае слова, лаецца. Обер — аб’ездчыкам лічыўся, Брахун не горшы ад сабакі. Колас. Ці сабака гаў, ці ён сказаў — то ўсё роўна. Прыказка. / Ужываецца пры выказванні адабрэння, захаплення чыёй‑н. здатнасцю да якой‑н. справы. Добра спявае, сабака.

4. Драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Янотападобны сабака. / у знач. наз. саба́кі, ‑бак. Тое, што і сабачыя (у 4 знач.)

•••

Сабака-сышчык — паляўнічы або службовы сабака, прывучаны да пошуку дзічыны або чалавека па следу.

Вешаць (чапляць) сабак на каго гл. вешаць.

Вось (вот, во) дзе сабака закапаны — вось у чым сутнасць справы, прычына чаго‑н. Ды ты, як бачу, не толькі закаханая ў Тарашкевіча, але і ў яго жонку, — засмяяўся Максім. — Во дзе сабака закапаны! Машара.

(Жыць) як кот з сабакам гл. кот.

З сабакамі не знойдзеш — тое, што і (днём) з агнём не знойдзеш; са свечкай не знойдзеш (гл. знайсці).

Ні адзін сабака не гаўкне — ніхто нічога не скажа.

Па сабаку з рота скача гл. скакаць.

Сабакам сена касіць гл. касіць ​1.

Сабак ганяць гл. ганяць.

Сабаку з’есці ў чым, на чым гл. з’есці.

Сабаку пад хвост (груб.) гл. хвост.

Трэба (патрэбны) як сабаку пятая нага гл. трэба.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць.

Як пабіты сабака — пра чалавека, які ў выніку свайго ўчынку няёмка сябе адчувае.

Як сабак — вельмі многа, поўна. Паабапал усёй дарогі было поўна іх [жандараў і салдат], як сабак. Лынькоў.

(Як) сабака на сене — пра чалавека, які сам не карыстаецца чым‑н. і другім не дае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саба́ка м. Hund m -(e)s, -e;

дваро́вы саба́ка Hófhund m;

ланцу́жны саба́ка Kéttenhund m;

го́нчы саба́ка Hétzhund m, Jágdhund m;

вышуко́вы саба́ка Spürhund m, Polizéihund m;

службо́вы саба́ка Díensthund m;

◊

саба́кі брэ́шуць, а конь ідзе́ ≅ was ein Ésel von mir spricht, das acht’ ich nicht;

стамі́ўся, як саба́ка разм. ich bin húndemüde;

вось дзе саба́ка закапа́ны hier liegt (álso) der Hund begráben ≅ da liegt der Háse im Pféffer;

мне гэ́та патрэ́бна як саба́ку пя́тая нага́ разм. das bráuche ich überháupt nicht; das ist (so) ǘberflüssig wie ein Kropf;

ве́шаць саба́к на каго-н. разм. j-n verléumden, j-n zu Únrecht beschúldigen;

яго́ з саба́камі не зно́йдзеш er ist nírgends zu fínden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сабака

Том: 31, старонка: 30.

img/31/31-030_0188_Сабака.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Саба́ка 1 м. р. ’свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад.’ Укр. соба́ка с. і ж. р., рус. соба́ка ж. р., ’тс’. За межамі ўсх.-слав. моў толькі польск. дыял. sobaka (Вялікапольшча; у Верхняй Сілезіі — як лаянка); каш. sobaka ’разбэшчаны чалавек’. Большасць даследчыкаў лічаць слова запазычаннем з іран.; параўн. сяр.-іран. *sabāaka‑, сяр. парсі sabah (напр., Уленбек, 322), авесц. spaka‑, прым. ’сабачы’, spā ’сабака’, мідыйск. σπάκα (гл. Фасмер, 3, 702 з літ-рай). Пры гэтым польскае і кашубскае словы тлумачацца як запазычанне з рускай, «з мовы фурманаў» (Міклашыч, 312; Развадоўскі, RO, 1, 107; Брукнер, 53; таксама Шцібер, SOr, 27, 257–258 кашубскае слова лічыць новым пранікненнем у часы вайны з мовы беларускага або рускага насельніцтва. Супраць Фасмер, там жа і Сялішчаў, ИОРЯС, 32, 308. Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 184) і Корш (у Фасмера, 3, 702), абараняючы іранскае паходжанне, лічаць магчымым цюркскае або фінскае пасрэдніцтва. Фасмер (там жа) выказвае меркаванне, што давесці гэтага нельга, а як семантычнае абгрунтаванне прыводзіць італ. alano, ст.-франц. праванс. alan ’дог’, якое з нар.-лац. alanus ’аланскі’, г. зн. іранскі сабака. Другі, кардынальна адменны пункт погляду на паходжанне слова ў Трубачова (Происх., 29 і наст.), які, указваючы на фанетычныя і знешнелінгвістычныя фактары, лічыць слова цюркізмам < цюрк. köbäk ’сабака’. Змена роду ў бел. і ўкр. ⁺собака Карскі (Белорусы 2–3, 15) тлумачыць паўсюдным ужываннем для істоты ж. р. слова сука, г. зн., відаць, проціпастаўленню рус. кобель — сука адпавядае бел. і ўкр. сабака — сука.

Саба́ка 2 ’мерка для раўнамернага набівання рашацін на страху’ (Шат.), ’заціскачка’ (Сл. ПЗБ), ’палка для ўмацоўвання кола задняга навоя’ (Жыв. сл.), соба́ка ’вілы з загнутымі ўніз канцамі’ (Выг.). Да сабака 1. Семантычную матывацыю гл. сабачка 2.

Саба́ка 3 ’устарэлая мера дроў’ (лун., Шат.). Параўн. сабачкі 3. Відаць, ’столькі дроў, колькі памяшчаецца на такіх санках’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

саба́ка-сы́шчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саба́ка-сы́шчык саба́кі-сы́шчыкі
Р. сабакі-сы́шчыка саба́к-сы́шчыкаў
Д. саба́ку-сы́шчыку саба́кам-сы́шчыкам
В. саба́ку-сы́шчыка саба́к-сы́шчыкаў
Т. саба́кам-сы́шчыкам саба́камі-сы́шчыкамі
М. саба́ку-сы́шчыку саба́ках-сы́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сабака...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову сабака (у 1 знач.). напрыклад: сабакагадоўля, сабакападобны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)