Зыск ’выгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)enda ’намесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кана́та (?) у фальклорным запісе: «— Дзе цурка твая? — Пашла da канаца, пасцель белу слаці» (навагр., Дзмітр.) — відаць, памылкова замест da канаці. У такім выпадку гэта відазмененае запазычанне з польск. komnata > konnata > konata > каната. Яшчэ ст.-бел. комната. ковната ’пакой’ (XV ст.), якое са ст.-польск. komnata, kownata ’тс’ < с.-лац. caminata і camnata ’пакой з камінам’, ’дом’ (Слаўскі, 2, 388; Булыка, Запаз., 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пішча ’культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян з часоў паганства’ (ТСБМ), ’месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу’ (Бяльк.). Укр., рус. капище ’паганскі храм’, арханг. ’месца звозу лесу, звалка’. Ст.-рус. запазычанне са ст.-слав. капище ’храм’ < капь ’з’ява, вобраз, прывід’ > ’статуя, выява’ < ст.-чуваш. *käp, сучаснае чуваш. päk, уйгурск. kep ’форма, карціна’, ст.-тур. gib ’карціна’ (Фасмер, 2, 185; Шанскі, 2 (К), 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́шына ’крошка’: да абеду нават рошыны ня было ў роця (навагр., Нар. словатв.). Утварэнне з суф. адзінкавасці ‑ін‑а ад крош‑к‑а як дзярніна ’кавалак дзёрну’, вераўчына ’кавалак вяроўкі’, дзе ў якасці ўтваральнага выступае рэчыўны назоўнік, які абазначае цэласную масу, што можа распадацца на асобныя кавалкі. Страта пачатковага к‑, магчыма, пад уплывам раса́, параўн. расінкі ў роце не было. Гл. крошка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сасу́д ’трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа; у раслін — трубка, па якой праходзяць вільгаць з растворанымі мінеральнымі салямі і іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), сасу́д, сасу́да ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. сосудъ, судъ ’чаша, судзіна’ (Альтбаўэр). Мажліва паўторнае запазычанне з рус. сосу́д (Крукоўскі, Уплыў, 56), дзе з *sъ + *sǫdъ; гл. суд 2 (Фасмер, 3, 728).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святлі́ца ‘светлы чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ, Шат., Касп., Бяльк.; віц., Хрэст. дыял.), светлі́ца ‘светлая, прасторная хата’ (ТС). Укр. светли́ця, рус. светли́ца, польск. świetlica, чэш. světnice, ст.-чэш. svět(l)nice ‘тс’. Ад светлы (гл.), г. зн. ‘хата або пакой, дзе не было печы ў процілегласць “курной” хаце’; гл. Брукнер, 535; Махэк₂, 596.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; заг. заедзь; зак.
1. Прыехаць куды‑н., да каго‑н. ненадоўга, пабыць дзе‑н. праездам. Вэня раздумваў і меркаваў — ці ехаць проста ў вялікую вёску, ці заехаць на край лесу да чалавека, у якога ён часамі падначоўваў, бываючы тут. Чорны. // па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой‑н. мэтай. Заехаць па дзяцей. Заехаў развітацца. // Уехаць куды‑н., у што‑н. Заехалі ў двор разгрузіць воз. Заехаць у гумно.
2. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. Заехаць на край свету. Заехаць у роў. □ Стары расказаў мне, што мы ехалі няправільна, і, каб не ён, то заехалі б да немцаў. Шамякін.
3. Едучы, дасягнуць патрэбнага месца. Завідна заехаць дадому. // перан. Разм. Зрушыўшыся са свайго месца, апынуцца дзе‑н. Ад прыемных ціхіх смехаў Чуць не да вуха вус заехаў. Колас.
4. Пад’ехаць не прама, а збоку, аб’ездам. Заехаць з левага боку. Заехаць наперад.
5. Едучы, завярнуць за што‑н., апынуцца за чым‑н. Заехаць за гару. Заехаць за дом. Заехаць за лес.
6. у што, па чым і без дап. Разм. груб. Ударыць. Заехаць у вуха. □ Пабольвала толькі пераноссе, па якім добра заехаў адзін увішны трактарыст. Дамашэвіч.
•••
Далёка не заедзеш чым або на чым — не дасягнеш многага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нечны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сонца (у 1 знач.). Сонечны прамень. Сонечнае цяпло. Сонечная энергія. Сонечнае зацьменне. □ А сосны да неба ўзнімаюць галіны, нібыта вітаючы сонечны ўсход. А. Вольскі. // Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца. Сонечны рухавік. Сонечная ванна.
2. Такі, калі свеціць сонца, з сонцам. І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ўваччу сонечная-сонечная раніца, калі трапечуцца кропелькі расы на кветках. Лынькоў. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Надвор’е было сонечнае. Кавалёў.
3. Які асвятляецца сонцам; асветлены сонцам. Сонечная паляна. Сонечны пакой. □ Раніцаю мокры вецер біўся з лесу ў сонечнае акно. Чорны. Над Свіслаччу, Дзе малады барок Вяршалін пікамі блакіт папоркаў, Цвіце нясмелым цветам чабарок, Паслаўшыся на сонечным пагорку. Калачынскі. Пасля цемры і вільгаці, што панавалі ў пячоры, на сонечным беразе было асабліва хораша. Бяганская.
4. перан. Радасны, светлы, шчаслівы. Жывём у сонечнай краіне І будзем жыць у добры час, Дзе праўда ясная не гіне, Дзе праўдзе служыць кожны з нас. Купала. // Які выяўляе радасны настрой. Добрай раніцы, чароўная чарцёжніца з сонечнай усмешкай! Васілёнак.
5. Падобны колерам на сонца; ярка-жоўты. Сонечны колер — след таго, што будынкі яшчэ свежыя, новыя. Скрыган.
•••
Сонечнае спляценне гл. спляценне.
Сонечная сістэма гл. сістэма.
Сонечны гадзіннік гл. гадзіннік.
Сонечны ўдар гл. удар.
Сонечныя плямы гл. пляма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)