*Та́кася, та́кося ’таксама, гэтак’ (ТС). Укр. та́кось ’гэтак’. Параўн. старое чэш. taksi, taks ’тс’. Да *tako (гл. так) і *si (гл. -сь), параўн. ESSJ SG (2, 635); а таксама ЕСУМ (5, 505), дзе дапускаецца ўплыў я́кось з выразу я́кось‑та́кось буде ’неяк будзе’. Канец слова фармальна набліжаны да прыслоўяў тыпу інося, усялякся і пад., параўн. Карскі 2-3, 71 (гл. -ся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)