Галі́ць ’брыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́ть ’брыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гапа́к ’гапак’ (БРС). Рус. гопа́к, укр. гопа́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з укр. мовы, дзе назва танца гопа́к з’яўляецца вытворнай ад выклічніка гоп! Гл. Фасмер, 1, 438. Аб паходжанні самога выклічніка думаюць, што рус. гоп! — гэта ўкраінізм (гл. Шанскі, 1, Г, 129) і наогул падобны выклічнік і ва ўкр. і ў польск. мовах < ням. hopp, hops (гл. Фасмер, там жа). Насуперак гэтаму Слаўскі (1, 428) укр. гоп, польск. hop, чэш. hop лічыць проста гукапераймальнымі (падрабязна Махэк₂, 176, які лічыць hop‑ элементарным, першапачатковым, незапазычаным).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарба́ты ’гарбаты’. Рус. горба́тый, укр. горба́тий, польск. garbaty, чэш. hrbatý, балг. гърба́т, серб.-харв. грба̀т і г. д. Прасл. *gъrbatъ (*gъrbatъjь) ’гарбаты’. Прасл. утварэнне суфіксам ‑аtъ ад *gъrbъ ’горб’. Падрабязны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 198–199. Прасл. характар мае і бел. дыял. гарба́ч ’гарбаты’ (Бяльк.: гырба́ч); параўн. рус. дыял. горба́ч, укр. дыял. горба́ч (два гэтыя словы з некалькі іншай семантыкай), чэш. hrbáč, славен. grbač і г. д. (прасл. *gъrbačь; гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 198: пад *gъrbačь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́віль ’напасць, нечаканая бяда’ (Нас.) ’напасць; стан раздражнення’ (міёр., Нар. сл.), не́чывіль ’нечаканасць’ (Касп.), у спалучэнні з нячы́вілі ’ад нечаканасці’ (Нас. Сб.), зьнячывілі ’у непрытомнасці, не памятаючы’ (Бяльк.), параўн. укр. нече́вля, нече́вʼя ’нішто; нікчэмнасць’, рус. нечи́вель ’непрытомнасць, беспамяцтва’. Паводле Мяркулавай (Этимология–77, 91), прасл. дыял. *nečevelь < *čevelь ’прытомнасць, памяць’, што ад *čьvati, čujǫ, паралельнае да čuti, čujǫ > гл. чуць; мяркуецца, што зыходны дзеяслоў захаваўся ў чо́віцьрус. бдеть’ (< čevěti або *čeviti), гл. Не мае падстаў этымалогія Насовіча (< «не чья воля», гл. Нас. 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́ж ’рабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал. лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел. лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр. лупі́ж, рус. лупёж, ст.-рус. лупежь; польск. łupież, чэш. loupež, славен. lupež, серб.-харв. лу́пеж, ц.-слав. лупежь. Прасл. lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.

Літоўка2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).

Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літр ’аб’ём і ёмістасць у 1000 см³’ (ТСБМ), літар (Сцяшк.), літра ’тс’ (Янк. 2, Бір., Мат. Гом.; пух. Сл. ПЗБ), ст.-бел. литра ’фунт’ (Зб. Крапіве, 293), ’12 маткоў прадзенага золата, шоўку’, ст.-рус. литра ’тс’. Лексема літр паходзіць з франц. litre ’1 літр’ < litron ’мера аб’ёму’ < с.-лац. litra ’мера вадкасці’ (Слаўскі, 4, 306). Літра ўзыходзіць да ст.-рус. литра, якое са ст.-слав. литра < ст.-грэч. λίτρα < іт. liþra, ідэнтычнае да лац. libra ’вага’, ’фунт’ (Фасмер, 2, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус. цвяр. мале́ц ’халасцяк’, смал. ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус. малецъ ’падлетак’, польск. malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв. ма̏лац ’тс’. Прасл. malьcь. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асмо́л ’смалістая драўніна хвойных парод’ (БРС), ’пень, які выкопваюць для вырабу смалы’ (Інстр. III). Рус. осмол ’смалістая драўніна’, укр. дыял. осмів ’трухлявы пень’; рус. і ўкр. осмол таксама дзеянне па дзеяслову осмолить. Польск. osmoł ’жывіца, што цячэ са скалечанага месца на пню’, ’асмальванне’. Яшчэ усмал ’амярцвелая частка ствала, налітая смалой’ (Янк. I), укр. усмол ’тс’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63). Утворана, магчыма, ад дзеяслова асмаліцца ’наліцца смалой’, бо іначай прэфіксальна-бяссуфікснае ўтварэнне цяжка растлумачыць. Сюды ж памяншальнае асмолкі ’смалістыя трэскі’ (Інстр. I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)