час, часіна, пара / з абмежаваннем: тэрмін / прамежак часу, які паўтараецца: перыяд / найбольш зручны для чаго-небудзь: сезон / працяглы прамежак: эпоха, эра, дзень

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Кані́кулы ’перапынак у занятках для адпачынку навучэнцаў’ (ТСБМ), драг. каніку́лэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Відавочна, запазычана з польск. kanikuła ’спякота’ і старое значэнне ’канікулы’, якое з лац. canīcula ’малы сабачка’ (у выражэнні diēs caniculāres) — ад назвы сузор’я Малога Пса і таго перыяду, калі сонца знаходзіцца ў гэтым сузор’і (з 22 ліпеня да 23 жніўня) і стаіць гарачае надвор’е; па гэтай прычыне быў устаноўлены перыяд адпачынку ад заняткаў. Форма мн. ліку на аналогіі з суткі (Фасмер, 2, 180; Шанскі, 2 (К) 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мешчані́н, мяшча́нка, мяшча́не ’карэнны жыхар мястэчка, местачковец’, ’прадстаўнік мяшчанскага саслоўя’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Янк. 2, Сцяц.), смал. ’анучнік’, ст.-бел. мещанинъ, мещанка, предмещанинъ (XV ст.). Са ст.-польск. mieszczanin, mieszczanek ’гараджанін’ (Булыка, Лекс. запазыч., 202; Кохман, 86). Значэнне ’абывацель’ бел. лексема атрымала ў савецкі перыяд з рус. мещанин ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 151), якое прыйшло ў рус. мову ў XVIII ст. (Фасмер, 2, 616) з бел. (Козыраў, Бел.-рус. ізал., 59). На Палессі ў значэнні ’абывацель’ ужываецца мешчанчу́к (ТС; драг., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́п ’раскол, шчыліна’ (Нас., ТСБМ). Сюды ж раске́п, роске́п ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (ПСл, Лексика Пол.). Зыходнай формай лічыцца *расскеп, параўн. рус. дыял. расскеп ’тс’, што, паводле Фасмера (3, 445), ад скепать ’расшчапляць, калоць’. Ад раске́піць, гл.; паводле Карскага (1, 368), вядомае і ў старабеларускі перыяд, пры звычайным рашчэп (ращеп). Захаванне першасных спалучэнняў ске‑ (< прасл. *skoaip‑) Векслер (Гіст., 92) звязвае са старажытным падзелам славянскіх моў, параўн. макед. расцеп ’разлом, шчыліна ў скале’. Меркаванне пра запазычанасць гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снара́д ‘гарматны боепрыпас’ (ТСБМ), ‘ступка з таўкачом’ (Сцяшк. Сл.), знара́д ‘гарматны набой’ (Некр. і Байк.). Ст.-рус. снарядъ сустракаецца ў перадачы слоў гетмана Хадкевіча ў 1615 г.: велѣлъ ис снаряду палит, што можа сведчыць пра наяўнасць слова ў спецыфічным значэнні ‘гармата’ ў старабеларускі перыяд, у той час, як у рускіх помніках шырока ўжывалася нарядъ ‘артылерыя’ (Адзінцоў, Этимология–1981, 89–90). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. снаряд. Гл. Трубачоў, Дополн., 3, 697; ЕСУМ, 5, 333. Гл. нарад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перви́чный

1. пе́ршасны; (первый) пе́ршы;

перви́чная обмо́тка трансформа́тора эл. пе́ршасная (пе́ршая) абмо́тка трансфарма́тара;

перви́чные спирты́ хим. пе́ршасныя спірты́;

2. (первоначальный) першапачатко́вы; (низовой) пярві́чны;

перви́чная парторганиза́ция пярві́чная партарганіза́цыя;

перви́чный пери́од боле́зни першапачатко́вы перы́яд хваро́бы;

3. (основной) асно́ўны;

первичны́е при́знаки асно́ўныя адзна́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяжа́, межа́, міжа́ драг. мыже́ ’вузкая палоска зямлі паміж двума палеткамі’, ’палявая сцежка’, ’лінія падзелу паміж уладаннямі, сумежнымі дзяржавамі’, ’норма, рубеж дазволенага’ (ТСБМ, Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС), брэсц. ’участак лесу паміж населенымі пунктамі’ (Яшк.), у межах ’у перыяд, калі няма месяца’ (ТС). Укр. межа́, рус. межа́ ’мята’, пск. мёжи, ме́жыперыяд, калі няма месяца перад маладзіком’, польск. miedza, н.-луж. mjaza, в.-луж. mjeza, чэш. meze, славац. medza, славен. méja, ’мяжа, агароджа’, зах. ’лес’, ’кусты’, серб.-харв. ме́ђа ’мяжа’, ’агароджа’, ’кусты’, макед. меѓа ’тс’, балг. межда, ст.-слав. межда ’сцежка, завулак’. Прасл. medja ’мяжа’, ’пагранічны камень’, ’край, мэта’, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. mẽdis ’дрэва’, жамайцк. mẽdė, ст.-літ. *mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’тс’, ст.-прус. median ’дрэва’, ст.-інд. mádhya‑, арм. mēǰ ’сярэдзіна’, авест. maiδya‑, ст.-грэч. μέσσος, μέσος, лац. medius, гоц. midjis, ірл. mide, гал. Mediolanum ’сярод поля’, і.-е. праформа *medhi̯o або *medhii̯o ’сярэдні’. Значэнне ’лес’ развілося з ’кусты на мяжы’ (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 31–32; Мацэнаўэр, LF, 10, 66; Траўтман, 173; Фрэнкель, 423; Буга, Rinkt., 2, 257; Мюленбах-Эндзелін, 2, 611; Фасмер, 2, 592; Скок, 2, 398–400; Бязлай, 2, 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заро́дак, ‑дка, м.

1. У жывёл і чалавека: арганізм у першы перыяд свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі, назапашанымі ў яйцы. Зародак кураняці. // У вышэйшых насенных раслін: зачатак новай расліны, які развіваецца з аплодненай яйцаклеткі ўнутры семені. Зародак семя пшаніцы.

2. перан. Пачатковы стан, першае праяўленне чаго‑н. Зародкі культуры. □ Містыцызм.. — атрута, якая забівала і забівае ўсе творчыя зародкі духоўнай дзейнасці чалавека. Лойка.

•••

У зародку — у самым пачатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першапачатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы першы, пачатковы, зыходны. Першапачатковы план падарожжа. Аднавіць першапачатковы тэкст. □ Першапачатковы спалох праходзіў, вярталася .. [Таццяніна] звычайная ўпэўненасць і рашучасць. Шамякін. // Які быў раней, былы. Першапачатковы выгляд. Страціць першапачатковую форму. □ [Настаўніку] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго‑н. Першапачатковы перыяд хваробы. Першапачатковая апрацоўка льну. Першапачатковы ўлік.

3. Самы просты, элементарны. Развіццё першапачатковых навыкаў чытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodzinyперыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)