Паты́ліца, поты́ліця, потэ́лыца ’задняя частка галавы’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Мат. Гродз., Мядзв., Яруш., Бес., Мал., Булг., Шпіл., Дразд., Шат., Касп., Сл. ПЗБ. Растарг.). Укр. поти́лиця, польск. potylica. Бел.-укр.-польск. ізалекса po‑tyl‑ic‑a. Да тыл < прасл. tyti ’становіцца тоўстым, тлустым, тлусцець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паша́на ’павага’ (ТСБМ, Гарэц.), пашанаванне (у выразе: мець у пашанаванні) ’шанаваць’ (Нас.), дзярж. пашанота ’пашана, дагляд’ (Нар. сл.), пашанотны ’шаноўны, прыстойны’ (Нар. сл.). Да шанава́ць (гл.), якое з польск. szanować < ст.-польск. szonować < ням. schonen ’прыгожа з кім-н. абыходзіцца’ < schön ’прыгожа’ (Брукнер, 540).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал. перелёк ’перапалох’. Гл. пераля́к (< прасл. *per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар. ад ізлёку, талач. ату лёку, добр. ад улёку — пра гэта гл. Карскі, 1, 99.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераме́тнік 1 ’здраднік’ (Нас.), рус. маск., валаг. перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).
Пераме́тнік 2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус. ярасл., сіб. переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымі́ж, прымі́ш ’паміж’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), пры́меж ’між’ (Нас.). Прэфіксальнае да між 1 (гл.) < прасл. *medji (ЭССЯ, 18, 48–49, толькі са ст.-бел. адпаведнікамі; ЕСУМ, 3, 472); сінонім аг.-бел. памі́ж. Параўн. аналагічныя рус. смал. при́миж ’між, паміж’, варонеж. прими́ж ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэж ’спачатку’ (Нас.). Укр. преж ’раней, перад’, рус. дыял. преж ’раней, калісь’. Не зусім ясна. Відаць, кантамінаваная форма перад (гл.) і ц.-слав. прежде (вышэйшая ступень ад прѣдт* ’раней’, параўн. стараж.-рус. предняя слава (Слова аб палку Ігравым), ’былая слава’ (Грыгаран, Этнолингвистика текста, 2, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пта́ства, пта́ство ’птушкі’, ’свойскія птушкі’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Байк. і Некр., Шат., Інстр. 2; люб., Жыв. сл.; дзятл., лід., шчуч., Сл. ПЗБ; ТС, Сл. Брэс., ГЧ). З польск. ptastwo, ptactwo ’тс’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі дэрыватамі ад ptak ’птушка’. Параўн. Брукнер (446) і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)