Пульсэ́тка ’цёплы рукаўчык, манжэта, нацэўнік, напульснік’ (ТСБМ; Сл. рэг. лекс.; ашм., Стан.), ’своеасаблівы ўзор вязання, якое моцна расцягваецца; гэтым узорам пачынаюць вязаць шкарпэткі, рукавіцы’ (маладз., Янк. Мат.; Жд. 1), pulzétki ’трыкатажны выраб з цёплых нітак, што надзяваюць на цэўкі рук’ (Варл.). Запазычана з польск. pulsetka ’тс’, ад puls ’пульс; цэўка рукі, дзе адчуваецца пульс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мшані́к 1 ’махавік зялёны — заечы баравік, Xerocomus subtomentosus’ (уздз., Нар. словатв.), мшар, імшар, міша́рык, мша́рык ’тс’ (пін., Жыв. сл.), ’махавік, Suillus variegatus’ (стол., Нар. лекс. і Жыв. сл.; пруж., Нар. словатв.). Да мша́ны, імша́ра < мох (гл.). Гл. таксама імша́рнік.
Мша́нік 2 ’месца, дзе зімой стаялі вуллі з пчоламі’ (паўд.-усх., КЭС). Да імшанік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́тка 1 ’анучка, якой мыюць посуд’ (чав.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.
Мы́тка 2 ’жанчына, схільная да падману’ (шкл., Мат. Маг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе вяц. мытирка ’ілжывая, пранырлівая жанчына’, варон. мытоврить ’хлусіць’, ’мучыць’, вяц., уладз., пск. мытарный, мытирный ’ілжывы, каварны’, ’здабыты няпраўдай’. Да ліыгі, мыта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінка ’лужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́каць ’моцна крычаць дзе-небудзь, напр., у лесе’ (Мядзв.), ’нападаць на каго-небудзь з лаянкай, з пагардлівымі воклічамі’, лю́канне ’нападзенне з лаянкай’, лю́кнуць ’крыкнуць на каго-небудзь’ (Нас.), смал. лю́канья ’нападзенні з крыкам і лаянкай’, люкать ’тс’, лю́кнуть ’крыкнуць, вылаяўшыся’. Гукапераймальнае. Параўн. рус. кур., тамб. люлю́кать ’нацкоўваць сабак, падахвочваючы іх гаўкаць і бегчы за зверам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус. павильо́н ’тс’, дзе з франц. pavillon або з ням. Pavillon ад лац. papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск. pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вясёлачка, вясёлычка — памяншальнае ад вясло́ ’вясло ў чаўне’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ачк‑а. Паводле рэдкасці суфікса н. р. і тэрытарыяльнай абмежаванасці ўжывання, можна меркаваць, што слова было запазычана з рус. гаворак, дзе маецца арханг., алан., валаг., перм. весёлышко ’тс’, суфікс якога быў відазменены на бел. глебе пад уплывам ‑ечк‑а (як лісцечка, гняздзечка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дно ’дно’ (БРС). Параўн. рус. дно, укр. дно, польск. dno, чэш. dno, серб.-харв. дно і г. д. Прасл. *dъno з больш старога *dъbno. Роднаснымі формамі лічацца літ. dubùs ’глыбокі’, dùgnas ’дно’ (*dubnas). Гл. Фасмер, 1, 519. Падрабязны агляд у Трубачова (Эт. сл., 5, 174–175), дзе даецца новае тлумачэнне і прыводзяцца новыя факты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)