ня́нька ня́нька, -кі ж.;

у семи́ ня́нек дитя́ без гла́зу посл. у сямі́ ня́нек дзіця́ без во́ка (но́са).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свози́тьI сов. (отвезти и привезти обратно) звазі́ць;

свози́ть ребёнка за́ город погуля́ть звазі́ць дзіця́ за го́рад пагуля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; бяро́г, берагла́, -ло́; -ражы́; незак., каго-што.

1. Захоўваць, ашчадна расходаваць; марна не траціць.

Б. здароўе.

Б. кожную капейку.

2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

Б. тайну.

Б. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уссадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. каго (што) на каго-што. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што-н.

У. дзіця на воз.

2. што на што. Шчыльна насадзіць, надзець што-н.

У. вілкі на вілачнік.

|| незак. усса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плаксі́вы, -ая, -ае.

1. Які часта плача, заўсёды гатоў плакаць.

Плаксівае дзіця.

2. Такі, які бывае пры плачы, які выражае гатоўнасць плакаць.

П. голас. П. твар.

Гаварыць плаксіва (прысл.).

3. Які любіць скардзіцца, наракаць.

П. чалавек.

|| наз. плаксі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́ркі, -ая, -ае.

1. Які мае своеасаблівы едкі смак.

Г. палын.

Горкае лякарства.

2. перан. Поўны гора, цяжкі, гаротны.

Горкае жыццё.

Пераканацца на горкім вопыце.

Горкая праўда.

Горкія слёзы.

Горкае дзіця (разм.) — наіўны, нявопытны малады чалавек.

Горкі п’яніца (разм., неадабр.) — алкаголік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́ці, дзяце́й, дзе́цям, дзе́цьмі і дзяцьмі́, (аб) дзе́цях.

1. мн. да дзіця.

2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі.

Бацькі і дзеці.

Гушча дзяцей не разганяе (прыказка).

|| памянш.-ласк. дзе́ткі, -так і дзе́тачкі, -чак.

|| прым. дзіця́чы, -ая, -ае.

Д. тэатр.

Д. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кундзі́ль ’недарослы’ (Яўс.). Да кундыль (гл.). Сувязь гэтых слоў пацвярджаецца каш. kuundäl ’малое дзіця’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбягны́, прыбыгны́й ’пазашлюбнае дзіця’ (кам., ЛА, 3). Да прыбе́гчы, прыбяга́ць з метафарычным пераносам значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Немаўля ’малое дзіця’ (ТСБМ), іншыя формы, адзначаныя ў мастацкай літаратуры: немаўляшка (Багдановіч), немаўлёнакдзіця, якое знаходзіцца яшчэ ў лоне мацеры, не радзілася на свет’ (Лужанін), немаўлятка і пад., гл. Рапановіч, Лекс. і грам., 26–27. Адсутнасць слова ў народных гаворках сведчыць пра запазычанне, параўн. польск. niemowlę, укр. немовля́дзіця, што яшчэ не гаворыць’ (Грынч.), якія маглі быць непасрэднымі крыніцамі запазычання (асабліва апошняе). Ст.-бел. немовя ’грудное дзіця’ (пачатак XVII ст.), паводле Булыкі (Лекс. запазыч.), са ст.-польск. niemowlę, хутчэй niemowię, што ў сваю чаргу запазычана з чэшскай, параўн. заўвагу Урбанчыка адносна польск. niemowiątko, якое упершыню з’явілася ў перакладзе Бібліі (ZPSS, 8, 460). Гл. таксама Фасмер, ZfSlPh, 12, 120; Вінцэнц, Slavica Herosolimitana, 7, 245–252; Брукнер, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)