уссадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. каго (што) на каго-што. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што-н.

У. дзіця на воз.

2. што на што. Шчыльна насадзіць, надзець што-н.

У. вілкі на вілачнік.

|| незак. усса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)