Малака́н ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (гом., Кіс., б.-каш., Мат. Гом.). Рус. перм., гом. молока́н ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко (Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малёўка ’каляровы аловак’ (ТС), ’фарба’ (швянч., Сл. ПЗБ), малёўкі, маляўнікі ’рознакаляровыя алоўкі’ (Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Утворана ад маляваць (гл.) і суфікса ‑ʼоўка са значэннем прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ківе́ль ’аб хуткім ківанні’ (Мядзв.). Да ківаць (гл.). Утварэнне пры дапамозе суфікса -ель, які выражае значэнне аддзеяслоўнага назоўніка разавага дзеяння. Параўн. штурхель ад штурхаць, таўхель ад таўхаць (Сцяцко, Афікс. наз., 86).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́тка ’бязрогая карова’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прым. лсібат‑ая і суф. к‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 113). Параўн. таксама рус. пск. лоба́тик ’лабастая скаціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабонь-лабонь-лабонь ’падзыўное для авечак’ (ДАБМ, 896). Скарочанае ад лабоня ’лабатая, бязрогая’ (Нік. Сл., Сл. паўн.-зах.), утворанага пры дапамозе суф. ‑он‑я, прадуктыўнага ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лама́ха ’жанчына, якая вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1), ’церніца’ (Шат.). Толькі беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑х‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 73) ад ламаць (гл.). Параўн. таксама ламака 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахада́н, лыхыдан ’каханак’ (Юрч. Фраз. 3). Да лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (гл.). Параўн. таксама рус. арл., смал. лахарь ’каханак, залётнік’, гом. лахарнинать ’гарэзаваць, пакасціць’. Аб суф. -ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́каўка ’страказа’ (Мат. Маг.), зы́калка (Бяльк.). Рус. смал. зыкалка ’тс’. Ад зыкацца ’насіцца’ (гл.) з суфіксам ‑(а)‑лк‑а (‑алка > ‑аўка, як волк > воўк). Сцяцко, Афікс. наз., 51. Параўн. зык 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус. пск., цвяр. гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)