П’я́ўка1 ’прэснаводны чарвяк, Hirudo medicinalis; sanguisuga’ (ТСБМ, Бяльк., Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), пья́ўка ’тс’ (Дразд., Бес.), пля́ўка ’тс’ (ЛА, 1); укр. пʼя́вка, пля́вка ’тс’, рус. пья́вка, пия́вка ’тс’; параўн. польск. pijawka ’тс’, чэш. pijavka ’тс’, славен. pijávka. Прасл. *pьjavka звязана з *pьjati, ітэратыў ад *pitiпіць’ (гл. піць), паралельнае ўтварэнне да *pьjavica: пʼя́віца, пʼя́выца (ЛА, 1; Дразд.), сюды ж пʼя́вычнык ’рачныя ракавіны, чаропкі’ (Дразд.), укр. пʼя́віца, рус. пия́вица, польск. pijawica, палаб. pagaweicia, в.-луж. pijelca, чэш. pijavice, славац. pijavica, серб.-харв. пѝјавица, славен. pijávica, балг. пия́вица, макед. пијавица (Фасмер, 3, 271; ЕСУМ, 4, 649; Шустар-Шэўц, 2, 1062; БЕР, 5, 284; Бязлай, 3, 34). Паводле Німчука (Давньорус., 229), формы з суфіксам ‑к‑a з’яўляюцца пазнейшай інавацыяй на ўсходнеславянскай глебе, што цяжка давесці. Гл. таксама пʼеўга́, п’е́ўка.

П’я́ўка2 ’скаба’: пʼяўкамі прысцегваюць сцены (ТС). Няясна; магчыма, да пʼяць ’напінаць, сцягваць’ (ТС), гл. пяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захля́нуць ’пахудзець’ (Касп.). Рус. варонеж., зах.-бранск., дан. захля́ть ’стаць хваравітым, спакутаваны, укр. захля́нути, захля́ти ’аслабець, пахудзець’, польск. дыял. zachlać ’аслабець ад п’янства’ (параўн. chlaćпіць (гарэлку)’), zachłysnąć się і да т. п., гл. захлынацца. Паколькі хлынуць і хлянуць блізказначныя, звязаныя праз значэнне ’цячы’ («хлянула кроў з носа», Нас.), магчыма, ’аслабець’ не толькі ад п’янства, але і ад крывацёку і г. д. Няясна. Гл. хлянуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг. паўн.-зах. ли́бам ’хутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв. чарнаг. лѝбати ’калыхацца’, ’хвалявацца’, чэш. libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац. libačka ’бліскаўка’, н.-луж. libotaś se, в.-луж. libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус. хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́скаць ’смяяцца’ (раг., Мат. Гом.), ’біць’, ’піць’, ’трэскаць’, ’кідаць позірк’ (Юрч., ТС). Уваходзіць у групу лексем з коранем *luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73). Да луза́ць (гл.). Слаўскі (5, 421–422) адносіць польск. łyskać ’блішчаць, зіхацець’, славац. liskac śe, укр. лискати, серб.-харв. ли̏скати ’тс’, славен. lískati ’паліраваць’, lískati se ’блішчаць’ да прасл. lyskati, якое з’яўляецца ітэратывам да lъskati, lъsknǫti, lъščati. Гл. лы́зіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена о́р‑ > ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгу́біць ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць’ (ТСБМ). Улічваючы адсутнасць фіксацый у жывой мове, трэба меркаваць, што тут, як, дарэчы, і ва ўкр. пригу́бити ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна гарэлкі, віна); пакаштаваць’ — запазычанне з рус. пригу́би́ть ’тс’. Магчыма, звязана з нагбо́м (піць), гл.

Прыгубі́ць ’прывесці да страт’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад губі́ць/губля́ць (якое таксама да прасл. *gubiti) ’страчваць’ з семантыкай ’непаўнаты, слабой меры дзеяння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́лаб ’да дна’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254), ’набгом, адразу, у адзін прыём’ (навагр., Нар. сл.; Юрч. Фраз.), на́лба ’нагнуўшы вядро, збанок (піць)’ (пухав., Бел. дыял.; Сцяшк. Сл.), налбом ’нагбом’ (Сл. ПЗБ), рус. на́лоб выпить ’выпіць да дна, поўнасцю, закінуўшы пры гэтым галаву’ (Даль), налобо́к ’поўнасцю, да канца (выпіць)’ (СРНГ). Тлумачэнне Даля дае кірунак этымалагізацыі — да лоб (нагнуўшы пасудзіну на лоб) у выніку сцяжэння — налаб, або на лба > на́лба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піце́ц ’піток’ (ТС), укр. питець ’тс’. Вытворнае ад піць (гл.), параўн. піток. Згодна з ESJSt (11, 647), дэрыват ад *pitati ’карміць, жывіць, насычаць’, дакладней, ад больш архаічнай формы, засведчанай у ст.-слав. питѣти ’тс’, што ўтворана ад назоўніка *рііь, параўн. ст.-інд. авест. ріш‑ ’страва, пітво’, асец. fud ’мяса’ і пад.; дыферэнцыяцыя значэння другасная, тлумачыцца супрацьпастаўленнем аналагічнаму тэрміну ядзенне (гл.), што, магчыма, утвараў рыфмаваны фразеалагізм, параўн. рус. тапёра и едера.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. сууса ’хацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.), рус. смал. силипа́тьпіць з прысвістам, сёрбаннем’, ‘высоўваць язык’, ‘сцябаць’. Дыялектны варыянт дзеяслова салупаць (гл.), параўн. сылыпа́ць ‘балбатаць’: сылыпаць языком (Бяльк.). Анікін (Опыт, 278), дапускаючы старое запазычанне з балт. *salp‑, звязанага з літ. sulpti ‘лізаць, ссаць’ (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49), усё ж схіляецца да анаматапеічнага паходжання зыходнай формы (Фасмер, 3, 714), гл. таксама Анікін, 495. Аналагічна гл. селяпаць. Сувязь з сіляць ‘чэрпаць’ (гл.), хутчэй за ўсё, мае другасны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)